ЗАДЫЯ́К,
сукупнасць сузор’яў, размешчаных уздоўж бачнага гадавога шляху Сонца (экліптыкі). Складаецца з 13 сузор’яў, але старажытныя астраномы падзялілі яго на 12 роўных частак (аб’ядноўвалі сузор’і Скарпіён і Змеяносец у адзінае пад агульнай назвай Скарпіён): Рыбы, Авен, Цялец, Блізняты, Рак, Леў, Дзева, Шалі, Скарпіён, Стралец, Казярог, Вадаліў.
Большасць гэтых сузор’яў мае назву жывёл, таму ў старажытнасці іх называлі «З.» («круг жывёл»), а сузор’і — задыякальнымі. Кожнае з іх абазначаецца адпаведным знакам (
Літ.:
Бялко А.В. Наша планета — Земля.
Н.А.Ушакова.
| Сузор’е | Старажытныя даты | Сучасныя даты |
| Авен | 21.3—19.4 | 22.4—21.5 |
| Цялец | 20.4—20.5 | 22.5—21.6 |
| Блізняты | 21.5—21.6 | 22.6—22.7 |
| Рак | 22.6—22.7 | 23.7—23.8 |
| Леў | 23.7—22.8 | 24.8—23.9 |
| Дзева | 23.8—22.9 | 24.9—24.10 |
| Шалі | 23.9—22.10 | 25.10—23.11 |
| Скарпіён | 23.10—21.11 | 24.11—23.12 |
| Стралец | 22.11—21.12 | 24.12—22.1 |
| Казярог | 22.12—19.1 | 23.1—20.2 |
| Вадаліў | 20.1—18.2 | 21.2—18.3 |
| Рыбы | 19.2—20.3 | 19.3—21.4 |
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)