Ле́йтар ’кавалак топленага воску, які мае форму той пасудзіны, у якой застывае’ (Анох.). Няясна. Магчыма, з ням. Leiter ’лесвіца’, выгляд якой маюць крыжыкі ў борці, на якія пчолы вешаюць вашчыны. Наступны этап — перанос лексемы з вашчын на воск (Г. Цыхун, вусн. паведамл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Вяргу́ля, вэргу́ля ’верхняя частка вулля-калоды’ (нараўл., Анох.). Укр. чарніг. варґуля ’гуз (на галаве)’. Узыходзіць да хойн., браг. варгу́ля, варґу́ля ’нарасць на дрэве, якую адрэзвалі і накрывалі ёю калоду-вулей’ (Г. А. Цыхун, вусн. паведамл.). З польск. warga, wargula ’губа’. Гл. яшчэ вургу́ль.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Акаё́ман ’верхалаз’ (Бяльк.). Мабыць, недакладнае тлумачэнне да акаёмы ’адчайны’ (гл. каяцца). Параўн. рус. паўн. і ўсх. окаём ’нягоднік, неслух, ашуканец’. Гл. таксама каём ’шустры, бойкі’ (Мартынаў, Бел.-рус. ізал., 69). Іншая версія: (Цыхун, Бел.-рус. ізал., 91) да оком яти, рус. окоёмный ’скупы’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Перагара́ць (перэгора́ць) ’знікаць (пра малако каровы)’ (усх.-палес., Жыв. сл.). Узнікла ў выніку семантычнага пераносу паводле падабенства ’згараць’ > ’знікаць’. Параўн. выгара́ць ’высыхаць (пра ваду)’ (ТС) і літ. garė́ti ’выпарвацца’, што дае падставы для ’гібрыднага” ўтварэння (Цыхун, Междунар. конф. балтистов, 238). Да пера- і гарэць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Абэ́ржа 1 ’прасторная хата, вялізная будоўля’ (Жд., Цыхун, вусн. памедамл., КТС, Арашонкава, нясвіж., вусн. паведамл.) < польск. oberża ’карчма’ < франц. auberge.
Абэ́ржа 2 ’здаровая, мажная кабеціна’ (Жд.) да літ. béržti ’таўсцець, рабіцца моцным’. Можна меркаваць аб запазычанні абэржа ў гэтым значэнні з літоўскага (Мартынаў, SlW, 67).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ёцка ’маленькае парася’ (Шат.) Магчыма, да воклічаў для адгону свінні. Параўн. з укр. ацю, бел. ацю, укр. ацю, польск. a ciu. Аналагічныя ўтварэнні цюця ’сабака’, дзюдзя ’свіння’ (Цыхун, ЭСБМ, 1, 226); параўн. таксама Краўчук, ЭСБМ, 2, 73–74; Смаль-Стоцкі, Приміт., 114–115, 117.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прадава́чка ’прадаўшчыца’ (ігн., Сл. ПЗБ). Лічыцца калькай літ. pardavėja ’тс’, паралельнай да kasėja ’канапка’, siuvėja ’швачка’ і пад. (Baltistica, 26, 2, 167), параўн., аднак, у Скарыны продавач і балг. продава́чка, што сведчыць аб магчымасці самастойнага утварэння ад прадаваць, гл. прадаць (Цыхун, Зб. памяці Талстога, 1, 329).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Евор ’дзіцячая гульня (дзеці ходзяць парамі)’ (ТС). Па паходжанню звязана з явар (гуляць у явар) (НС). Гэта таксама гульня хлопчыкаў і дзяўчынак парамі, падобная да гульні ў гарэлкі. Ці існуе сувязь явар з назвай дрэва? (гл. Цыхун, НС, с. 268). Тэрыторыя, на якой распаўсюджана гульня ў явар (гл.), — заходнебеларуская.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Басця́цца ’бадзяцца, швэндацца’ (Касп., Янк. Мат., Др.-Падб., А. А. Крывіцкі, вусн. паведамл., мсцісл.; В. Н. Чэкман, вусн. паведамл., полац., мін.), ба́сця́цца (Гарэц.), бысьця́цца (Бяльк.), басця́ка ’той, хто бадзяецца, валацуга’ (Янк. Мат., КЭС, лаг.). Запазычанне з літ. bastýtis ’тс’ (Г. А. Цыхун і В. Н. Чэкман, вусн. паведамл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ашака́ ’высеўкі, рэшткі пры прасейванні мукі’ (астрав., Цыхун, вусн. паведамл.), ашакі ’асцюкі з каласоў’ (Сцяшк.). З літ. ašakà ’асцюк’, параўн. Урбуціс, Baltistica V (1), 1969, 49, дзе брасл. ашакі ’ячменнае шалупінне’ тлумачыцца ўслед за Вяржбоўскім з літ. ãšakos ’шалупінне ад зярнят’, параўн. таксама Лекс. балтызмы 52. Гл. шакіны, шакаліны.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)