1. Вузкі, глыбокі роў з брустверам, які злучае ў адну лінію ўсе агнявыя пункты абароны. І толькі я падышоў да берага, як з траншэі, якую калісьці выкапалі ўздоўж рэчкі мае салдаты, падняліся два хлопчыкі.Хомчанка.// Вузкі роў для хавання ад асколкаў снарадаў і бомбаў.
2. Доўгі роў, канава і пад., якія служаць для ўкладкі, захоўвання або вырошчвання чаго‑н. Траншэя для кабеля. □ Пры запаўненні траншэй будзе дабаўляцца мякіна, здробненая салома і іншыя кампаненты з такім разлікам, каб атрымаць корм высокай якасці.«Звязда».
3.Спец. Адкрытая горная вырабатка.
[Фр. tranchée.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Плява́1, пле́ўка, пле́вачка, плі́вка ’вельмі тонкая скурка ў жывёльным або раслінным арганізме’ (ТСБМ, Нас., Шат.), ’тонкая плеўка на вадкасці’ (Нас.; сміл., Стан.), ’перапонка’ (Нас., Шат.), ’дыяфрагма’ (гродз., Мат. АС; воран., дзятл., Сцяшк. МГ; добр., Мат. Гом.; в.-дзв., Шатал.; Сл. Брэс.; ЛА, 1), плівусьці́нычка ’тоненькая плёнка’ (Бяльк.); пляву́цінка ’плеўка (пра лёд)’ (карэліц., Нар. лекс.); укр.пліва́, рус.плева́, славін.plìeva ’празрыстая абалонка вока’, палаб.plevo ’павека’, славен.plẹ́va ’тс’. Прасл.*plěva, роднаснае літ.plėvė̃ ’плёнка, скурка’, лат.plêve ’тс’, лац.palea ’чырвоная скура ў пеўня пад дзюбай’, ст.-грэч.ἐπίπλοος ’сальнік’ (Фасмер, 3, 277). Сюды ж пля́вачкі ’пласткі, геркулес’ (шальч., Сл. ПЗБ). Гл. таксама пле́ва.
Плява́2 ’пшанічная і аўсяная мякіна’, пле́вы ’парожнія каласы ў стаячым на полі збожжы’ (Нас.). З польск.plewa ’мякіна’ < прасл. (зах.) *pelva = (усх.)/*polva > бел.пало́ва (гл.). Паводле Фідроўскай, (Зб. Багародзіцкаму, 145), запазычана са ст.-слав.плѣва ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Во́трыны, вотрана ’адходы пры ачыстцы зерня’ (Яруш., Касп., Бяльк., Мядзв., Шн., Жд., 1, Шатал.), во́трына ’пустыя каласы і дробная салома, якія застаюцца пасля малацьбы’ (Нік., Оч., 102), Рус.во́тря, во́трина ’тс’, укр.три́ни ’перацёртая салома’, польск.trzyny ’апілкі’, чэш.oteřiný, tříny (sena) ’дробныя рэшткі сена, якія рассыпаліся’, славац.oteriny ’апілкі’, серб.-харв.три̏не ’мякіна’, славен.trica ’адходы пры ачыстцы льну’, балг.три́ци ’мякіна’. Прасл.trina, trini (параўн. літ.trinù, trìnti ’праціраць, пілаваць, зношваць адзежу’, лат.trinu, trît ’тс’. Да terti (гл. цярэць) (Праабражэнскі, 2, 167; Фасмер, 3, 172; Брукнер, 579; Махэк₂, 658 і наст.). Семантыка і словаўтварэнне іншаславянскіх адпаведнікаў сведчаць супраць гіпотэзы Тапарова (Прус., 174) аб магчымасці аднясення рус. і бел. слоў да кораня *vě(ja)ti (г. зн. вотрыны ’тое, што адвеяна’; параўн. рус.отве́й, отве́в ’дробнае шалупінне, якое атрымліваецца пры веянні’) і выдзялення тут суф. ‑tr‑. Да кораня ter‑, як мяркуе Кошалеў, адносіцца рус.трын-трава (ЕіЛ, 19, 4, 105). Адносна форм без ‑ін‑ гл. атора.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Про́сеніца ’пладаносная частка проса’ (лун., Шатал.), ’прасяная салома; прасяная мякіна’ (ТС), просені́ца ’абмалочаная прасяная салома’ (Выг.). Рус.просяни́ца ’каша з проса’, ’від высыпкі’, укр.просяни́ца ’прасяная салома’, ’высыпка на скуры’, серб.-харв.просѐница ’хлеб з проса’, славен.proseníca ’прасяная салома’, ’від высыпкі’. Прасл.*prosenica. Ад проса з суф. ‑ica, які тут субстантывуе прыметнікі (гл. Слаўскі, SP, 1, 98). Значэнне ’высыпка’ другаснае, па падабенству з зярняткамі проса (Фасмер, 3, 381).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пыш ’прысак’: колькі пышу! (слонім., Нар. лекс.), рус.пыш ’тс’, сюды, відаць, і пыш, пышь ’мякіна ад грэчкі, канапель’; параўн. таксама славен.piš ’бура, навальніца, дождж з ветрам’. Прасл.*pyšъ утворана ад *pychati ’дуць, узлятаць ад подыху’, што пацвярджае і славен.piš ’подых, дыханне’, а таксама рус.пышать ’дыхаць, рабіць уздыхі і выдыхі’, гл. Фурлан–Вязла». З, 43; Фасмер, 3, 422; іншыя фанетычныя варыянты ў рус.арл.пыс ’прысак, попел’, ярасл.пыск ’лёгкі налёт на вуглях’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пало́ва1, ‑ы, ж.
Разм.
1. Адна з дзвюх роўных частак чаго‑н. Лабановіч, прыйшоўшы на заняткі, заўважыў, што паловы вучняў няма.Колас.Печ з палком і палаці займалі ледзь не палову хаты.Галавач.
2. Сярэдзіна якой‑н. адлегласці, прамежка часу і пад. Яшчэ была толькі палова верасня, а надыход зімы ў тайзе ўжо добра адчуваўся.Мяжэвіч.// Момант, які адпавядае сярэдзіне якой‑н. гадзіны. Гадзіннік паказваў палову пятай.Арабей.У райком Даніла прыйшоў прыблізна а палове другой гадзіны дня.Кавалёў.
3. Асобная частка жылога памяшкання. [Нявестка] паклікала нас у другую палову дома і гэтым спыніла нашу гутарку.В. Вольскі.
пало́ва2, ‑ы, ж.
Рэшткі, якія застаюцца пры абмалоце збожжа і ачыстцы зерня; мякіна.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пяліна́ ’палова’ (лудз., Сл. ПЗБ). Выводзяць з літ.pelaĩ ’тс’ з суфіксацыяй зборнасці (Грынавяцкене і інш., там жа). Магчыма, самастойнае ўтварэнне ад пялі́ць ’палоць’ (Сцяшк.), дзе выступае аснова *pel‑, параўн. рус.дыял.пела́, пелы́ ’палова, мякіна, шалупінне’, што прадстаўлена таксама ў *pelti, *pelvǫ, параўн. ст.-слав.плѣти, плѣвѫ і пад., гл. палоць, палова. Паводле Куркінай (Этимология–1981, 15), для гэтых асноў характэрныя цесныя семантычныя адносіны: ’рваць пустазелле’ — ’палова, шалупінне, адкіды’, інакш Фасмер, 3, 227, 312, 317; ESJSt, 11, 657–658, з літ-рай.