Про́сеніца ’пладаносная частка проса’ (лун., Шатал.), ’прасяная салома; прасяная мякіна’ (ТС), просені́ца ’абмалочаная прасяная салома’ (Выг.). Рус. просяни́ца ’каша з проса’, ’від высыпкі’, укр. просяни́ца ’прасяная салома’, ’высыпка на скуры’, серб.-харв. просѐница ’хлеб з проса’, славен. proseníca ’прасяная салома’, ’від высыпкі’. Прасл. *prosenica. Ад проса з суф. ‑ica, які тут субстантывуе прыметнікі (гл. Слаўскі, SP, 1, 98). Значэнне ’высыпка’ другаснае, па падабенству з зярняткамі проса (Фасмер, 3, 381).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)