Квашані́на ’халадзец, студзень’ (ТСБМ, ТС, Шатал., Шн., Вешт., КЭС, лаг., Жыв. сл., Касп., Сцяшк., Мядзв., Малч., Бір., Др.-Падб., Янк. II, Жд. 3, Грыг.), ’свініна’ (Нар. словатв.). Гл. квасіць, параўн. серб.-харв. ква̏ситимачыць, увільгатняць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Люхну́ць ’лінуць (пра вялікі дождж)’ (шчуч., Сл. ПЗБ). Гукапераймальнае. Да люх‑люх‑люх! — аб вадкасці, якая л’ецца (там жа). Параўн. плюх‑плюх! ’тс’, рус. пск., цвяр. люпа ’запэцканы, з мокрай часткай адзення ззаду’ ∼ лю́патьмачыць, пэцкаць граззю’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́сых ’ежа з кавалкаў лечанага цеста’ (Мік.). Відаць, да сухі, сушыць (гл.), параўн. таксама славац. posuch ’ляпёшка з хлебнага цеста’. Цікавым з’яўляецца супрацьпастаўленне з патапцы ’страва з хлеба і малака’ (мазыр., З нар. сл.), што ад тапіцьмачыць у вадкасці’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Суло́тацьмачыць слюной, лізаць’ (паст., Сл. ПЗБ), суло́ціць ’шмальцаваць’ (мёрск., Нар. сл.). Аўтары Сл. ПЗБ (там жа) параўноўваюць з літ. sulótis ’сачыцца’; параўн. таксама sulóti, sulúoti ’спускаць сок з бярозы’, вытворных ад sulà ’сок у дрэве, мязга’ (Смачынскі, 614), гл. сула1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мача́ла1 ’тонкія, доўгія палоскі з лубянога слою ліпавай кары, з якіх вырабляюць рагожу, вяроўкі і інш.’ (ТСБМ; в.-дзв., шчуч., Сл. ПЗБ), мача́лка ’вехаць для змывання гразі, мыцця посуду’ (там жа), мачу́ла, мачу́лка ’тс’, вымачанае лыка’ (чэрв., Сл. ПЗБ; Нас., Грыг., Маш.), мачу́льнік ’чалавек, які вырабляе мачалкі’ (Нас.). Да мачыць (гл. мачы́ць): ’мачала вырабляецца шляхам вымочвання кары ў вадзе’ (Фасмер, 2, 666). Мена ‑ал‑ у ‑ул‑ пад уплывам лексемы мачу́ла1 (гл.). Укр. мачу́ла мачалка, вяхотка’, відаць, з бел.

*Мача́ла2, мочало ’растопленае сала або смятана, у якую мачаюць бліны, пірагі’ (Вешт.). Да мача́ць (гл.). Аб суфіксе ‑lo ў функцыі Nomen acti гл. Слаўскі, SP, 1, 104.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ква́сіць ’дабаўляць кіслаты ў страву’, ’паставіць кіснуць’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах., КЭС, лаг.). Укр. квасити, рус. квасить, балг. квася ’тс’, серб.-харв. ква̏ситимачыць, увільгатняць’, польск. kwasić ’квасіць’, чэш. kvasiti, славац. kvasiť ’тс’ і інш. Прасл. kvasiti — каўзатыў да kysěti. Параўн. кіснуць (гл.), кіслы (гл.), квас (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

seethe

[ˈsi:ð]

1.

v.i.

1) бурлі́ць, пе́ніцца

Water seethed under the falls — Вада́ бурлі́ла й пе́нілася пад вадаспа́дамі

2) Figur. хвалява́цца, непако́іцца

3) мо́кнуць

2.

v.t.

мачы́ць; вымо́чваць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

steep3 [sti:p] v.

1. мачы́ць, вымо́чваць; насто́йваць, зава́рваць;

Steep the vegetables for two hours in water. Пакладзіце гародніну на дзве гадзіны ў ваду.

2. fml паглыбля́цца, ца́лкам аддава́цца (чаму-н.);

He steeped himself in German. Ён паглыбіўся ў вывучэнне нямецкай мовы;

She steeped in prejudice. Яна загразла ў забабонах.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

dip2 [dɪp] v.

1. апуска́цца (у вадкасць); акуна́ць, мачы́ць;

dip one’s pen in ink абма́кваць пяро́ ў чарні́ла

2. апуска́цца, акуна́цца;

The sun dipped below the horizon. Сонца схавалася за гарызонтам.

3. : dip into a book загля́дваць у кні́гу

dip into one’s purse/pocket infml транжы́рыць гро́шы; раскашэ́львацца

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Мача́рына (ашм.) ’крынічнае месца’, слаўг. мачарня ’тс’ (Яшк.), рус. арл. мочари́на ’нізкае, балоцістае месца’, укр. мочар(а), польск. moczar, чэш. močár, močařisko, močál, славац. močiar, славен. močvára, серб.-харв. мо̏чвар, чарнаг. мочалина, балг. мо́чу́р, мучу́р, радопск. моча́ра. Прасл. močarь, močara < mokʼ‑er‑о, mokʼ‑er‑a з вельмі старым суфіксам ‑er‑ (Махэк₂, 371). Да мачы́ць, мокры (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)