Трэ́скацень (трэ́скоцень) ‘траскучы мароз’ (ТС, ЛМТ). Параўн. укр. трі́скутин ‘трэск, моцны мароз’. Да трэск, трыску́ць (гл.), параўн. іншыя характэрныя назвы марозу: лютун, сквярун, прагун (Вушац. сл.), рыпоцень, скемоцень, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ільня́ненне ’трава, якая застаецца на льняным полі пасля таго, як выберуць лён’ (Жд. 2). Кандэнсат састаўной назвы ільняное поле з суф. ‑енн‑е; як макавенне, гуркавенне і г. д.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вадзянікі́ ’стан непрытомнасці’ (Касп.). Звязана з вадзяні́к ’дух, які жыве ў вадзе або ў лесе’: перанос назвы духа на стан чалавека. Параўн. кадук ’злы дух’ і кадук ’эпілепсія, падучая хвароба’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лаша́нка ’радоўка’, Tricholoma albabrunneum’ (барыс., Нар. словатв., Сл. паўн.-зах., БелСЭ, 9, 31–32). Да лось, лоша (гл.). Утворана, як іншыя назвы грыбоў: ваўнянка, вяснянка, пяшчанка (Жыв. сл., Нар. словатв.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бада́к ’асот; вазон — сталетнік’ (Сцяц.). Ад *бодак да *bod‑ ’калоць’. Параўн. бадзяк і ўкр. назвы для асота (Cirsium arvense): бодак, бодяк, будяк і г. д. Гл. Мяркулава, Очерки, 94–95.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бе́ркавец ’дзесяць пудоў’ (БРС). Рус. бе́рковец, укр. бе́рковець. Скарачэнне з *бьрковьскъ пѫдъ (ст.-рус. бьрковьскъ, берковьскъ). Ад назвы шведскага горада Björkö. Падрабязна Фасмер, 1, 156–157; Шанскі, 1, Б, 98.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ражкі́ ’спарыння’ (Гарэц.; круп., Сл. ПЗБ; Выг.). Ад рог 1 (гл.). Метафарычны перанос па форме, параўн. аналагічныя назвы ў іншых мовах: рус. ржаны́е рожки́, славен. rženi rožiček, балг. мо́раво ро́гче.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Свісцёл ‘маркоўнік, Anthricus silvestris Hoffm.’ (ТС). Іншыя назвы стволле, ствольны цвет. Полыя сцёблы парасонавых раслін часта маюць назву дудка; гл. Мяркулава, Очерки, 67. Тады свісцёл да свісцець; параўн. наступнае слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Селёзка рэдка ‘рыба чахонь, Pelecus cultratus (L.)’ (Жук.). Maбыць, з рус. селёдка < сельдь ‘селядзец’, паколькі сустракаецца ва ўсходніх раёнах (гом., маг.). Перанос назвы на чахонь адбыўся з прычыны знешняга падабенства.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тлушча́нка ’расліна Pinguicula L.’ (Кіс.). Калька лацінскай назвы расліны, параўн. лац. pinguiculus, памянці, ад pinguis ’тлусты, тоўсты’, укр. товстя́нка ’расліна Pinguicula L.’, рус. жиря́нка ’тс’ з-за мясістасці лістоў расліны.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)