1. Філасофскае вучэнне аб мастацтве як асобым відзе грамадскай ідэалогіі, прысвечанае даследаванню ідэйнай сутнасці і форм прыгожага ў мастацкай творчасці, у прыродзе і ў жыцці. Марксісцка-ленінская эстэтыка.// Сістэма поглядаў на мастацтва ці які‑н. яго від, якой хто‑н. прытрымліваецца. Кроўная сувязь з народам і яго вызваленчым рухам вызначыла глыбокую народнасць, рэалізм і рэвалюцыйную ідэйнасць купалаўскай эстэтыкі.Івашын.Для эстэтыкі Багушэвіча былі характэрны пошукі праўды, імкненне мастацкім словам сказаць народу праўду аб яго цяжкім сацыяльным становішчы.Конан.
2. Прыгажосць, мастацкасць чаго‑н. Як бачым, праблем, звязаных з эстэтыкай архітэктуры, удасканаленнем мастацкага аблічча беларускай сталіцы — многа.«ЛіМ».
[Ад грэч. aisthētikós — які адчувае, успрымае; пачуццёвы.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Жаро́н ’млынавы камень’, жорны ’ручны млын’ (ТСБМ), жорваны ’жорны’ (Шатал., Мат. Гом., Янк. II). Рус.жёрнов, дыял.пск.жерён, жерон, пск., смал., калін., наўг.же́рн, жёрн, наўг.жерно ’тс’, укр.жо́рно, мн. жо́рна, польск.żarna, чэш.žernov, žerno, żerna, славац.žarnov ’тс’, балг.дыял.же́рка, жръ́ни ’млын’, жерновен камък ’жарон’, серб.-харв.жрвањ, жр̑ван ’жоран, жорны’, славен.žȓne, žȓnev ’ручны млын’. Ст.-слав.жрънъ, жрънъви ’млын’, ст.-рус.жърновъ, жорны. Прасл.*žьrnъ належала да наз. на ‑ŭ, у выніку пашырэння ўзнікла форма *žьrnovъ, адкуль у выніку метатэзы — жорваны. Аб гэтым гл. Фасмер, 2, 49, Экерт, УЗ Инст. слав., 27, 50. Прасл.*žьrnъ роднаснае балт.словам: літ.gìrna, мн. girnos ’жорны’, лат.dzir̃nus ’млын’, ст.-прус.girnoywis ’жорны’ (Фрэнкель, 163–164; Тапароў, E–H, 245–247; Траўтман, 89), а таксама словам іншых і.-е. моў: ст.-інд.grāvan‑ ’камень для выціскання сомы’, арм.erkan, ст.-ірл.bráu, мн. broon, гоц.qairnus ’млын’, ням.Quirne ’жорны’. Гэтыя словы як падоўжанні з nПокарны (1, 477) далучае да і.-е. кораня gu̯er‑, gu̯ere‑ ’цяжкі’. Гл. яшчэ БЕР, 1, 537; Безлай, Posk. sv., 32; Скок, 3, 685–686; Ваян, Gr. comp., II, 1, 271; Бернштэйн, Чередования, 223; Сцяц. Словаўтв., 142; Аткупшчыкоў, Из истории, 231.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
МАРША́К (Самуіл Якаўлевіч) (3.11.1887, г.Варонеж, Расія — 4.7.1964),
расійскі паэт, перакладчык; адзін з пачынальнікаў рас. дзіцячай л-ры. Вучыўся ў Лонданскім ун-це (1913—14). У 1892—94 жыў у Віцебску. У 1920 арганізаваў у Краснадары адзін з першых рас. дзіцячых т-раў. Друкаваўся з 1904. Вершы для дзяцей «Казка пра неразумнае мышаня» (1923), «Вось які рассеяны» (1928), паэт.зб-кі «Дзеткі ў клетцы» (1923), «Рознакаляровая кніга» (1947), «Вершы для дзяцей» (1950, Дзярж. прэмія СССР 1951), аповесці ў вершах «Містэр Твістэр» (1933), «Апавяданне пра невядомага героя» (1937), паэт. энцыклапедыя «Вясёлае падарожжа ад А да Я» (1952), п’есы-казкі «Гора баяцца — шчасця не ўбачыць» (1922, паст.Бел. т-рам імя Я.Коласа, 1962), «Церамок» (1941, паст. Гомельскім абл. т-рам лялек, 1962), «Дванаццаць месяцаў» (1943, Дзярж. прэмія СССР 1946) і інш. адметныя блізкасцю да фальклору, непасрэднасцю, Добрай казачнасцю, гумарам, гарэзлівасцю. Кн. «Выбраная лірыка» (1962) уласцівы глыбіня пранікнення ў вечныя праблемы быцця, шчырасць, імкненне да гармоніі. У Вял.Айч. вайну ствараў сатыр. вершы і подпісы да паліт. плакатаў (Дзярж. прэмія СССР 1942). Аўтар кн. успамінаў «У пачатку жыцця» (1962), зб-ка артыкулаў пра літ. майстэрства «Выхаванне словам» (1961) і інш. Майстар маст. перакладу: «Санеты Шэкспіра ў перакладах С.Маршака» (1948, Дзярж. прэмія СССР 1949), вершы Р.Бёрнса, У.Блейка, Дж.Радары, Дж.Кітса, Ф.Багушэвіча, Я.Лучыны, Цёткі і інш. Падтрымліваў творчыя сувязі з Я.Коласам. П’есы-казкі М. ставіліся ў т-рах Беларусі: «Цудоўны кошык» паводле М. (1945), «Разумны казёл» (1953), «Кошчын дом» (1957, 1980) у Дзярж. т-ры лялек; «Фініст — Ясны Сокал» (1968), «Гора-няшчасце» (1969, абедзве з В.Васільевай) у Дзярж.рус.драм. т-ры; опера-казка І.Польскага на лібрэта М. «Церам-церамок» (1961) у т-ры оперы і балета. На бел. мову асобныя творы М. пераклалі А.Астрэйка, П.Броўка, В.Вітка, К.Кірэенка, М.Лужанін, М.Маляўка, У.Шахавец, А.Якімовіч, і інш. Ленінская прэмія 1963.
Тв.:
Собр. соч.Т. 1—8. М., 1968—72;
Собр. соч.Т. 1—4. М., 1990;
Надпись на часах: Эпиграммат. стихи. М., 1987;
Бел.пер. — Вайна з Дняпром. Мн., 1934;
Пошта. Мн., 1937;
Мы ваенныя. Мн., 1941;
Дванаццаць месяцаў. Мн., 1947;
Містэр Твістэр. 2 выд.Мн., 1952;
Круглы год. Мн., 1953.
Літ.:
Я думал, чувствовал, я жил: Воспоминания о Маршаке [2 изд.] М., 1988;
Шушкевіч С. Роздум над Дзвіною // Шушкевіч С. Выбр.тв.Мн., 1978. Т. 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Брусні́ца. Рус.брусни́ка, укр.брусни́ця, польск.bruśnica, чэш.brusnice і г. д. Слав.*brus‑ ’брусніца’ тлумачыцца як этымалагічна звязанае з брус (гл.), *brъs‑nǫti ’здзіраць’, *brusiti ’гладзіць, тачыць’ (ягады брусніцы быццам лёгка зрываюцца). Як семантычную паралель параўн. ням.Streichbeere (да streichen гладзіць’). Бернекер, 90; Траўтман, 36; Праабражэнскі, 1, 47; Фасмер, 1, 221; Махэк₂, 70 (апошні лічыць назву «праеўрапейскім» словам). Форму брушні́ца ’брусніца’ (Сцяшк. МГ, Нас., Бяльк.) Кюнэ (Poln., 46) лічыць запазычаннем з польск.brusznica. Да слав.*brusьnica ’брусніца’. Бернекер (90) адносіць па паходжанню і бел.брусне́ць ’чырванець; загараць’, брусне́лы ’чырванаваты; загарэлы’ (Нас.). Гл. яшчэ Лучыц-Федарэц. Бел.-рус. ізал., 64.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Буя́н1буе́н ’непакладзены бык’ (ДАБМ, 883), буя́н ’бык’ (Дразд.). Бясспрэчна, звязана з буя́ць ’бушаваць, шалець, буяніць і да т. п.’ Форма буя́н вельмі падмацоўвае вывядзенне буя́к ’бык’ таксама ад буя́ць. Гл. яшчэ Лабко, Бел.-польск. ізал., 70–72.
Буя́н2 ’птушка бык’ (Дразд.). Ад буя́н ’бык’. Параўн. іншыя назвы гэтай птушкі: буга́й, бык.
Буя́н3 ’дэбашыр’, буя́ніць. Рус.буя́н, буя́нить і г. д. Шанскі (1, Б, 243) лічыць буян уласна рускім словам, вытворным ад буй ’смелы і да т. п.’ Але хутчэй буян, буяніць — утварэнні ад буяць ’бушаваць, шалець і г. д.’ прынамсі на бел.-рус. моўнай тэрыторыі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ля́кса, ла́кса, ляксу́ха ’панос’, ля́ксы ’хвароба ад моцнага паносу’, ляксава́ць ’слабіць’ (Нас., Касп., Федар. 1; лаг., Сл. ПЗБ; мін., КЭС). Праз польск.laksa, taksacja, laksować ’тс’ з с.-лац.laxare ’прачышчаць, выклікаць панос’, якое з лац.laxāre ’адпускаць, аслабляць, рабіць больш вольным, вялым, слабым’ < laxus ’прасторны, слаба нацягнуты, лагодны’ (Слаўскі, 4, 32) < і.-е.*slēg‑ (лат.leg̓ēns, ірл.lace, ст.-ісл.slakr, ст.-в.-ням.slach ’вялы, абвіслы, слаба нацягнуты’; асец.læx/l̥æxæ ’кал, экскрэменты’, якое, аднак, Абаеў (2, 39) лічыць каўказскім словам). Бел.в.-дзв., міёр., віл., аляксей, ляксей (Вештарт, Бел.-польск. ізал., 20) утварыліся ад лякса пад уплывам народнай этымалогіі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лёгкія, ле́гкіе, лёхкі, лёгкы, лёхке ’орган дыхання’ (ТСБМ, Дразд.; арш., кам., бяроз., КЭС, Сцяшк.), лёгкае (Касп.), лёгкая ’тс’ (Ян.), лёгкія вантробы ’тс’ (Інстр. лекс.). Укр.ле́гкі, лехкі, льо́хкіе, ле́гке, рус.легкие, легкое, ст.-рус.легкоѥ, польск.lekkie, мазав.letka wątroba, н.-луж.laẑke, чэш.мар.ľehčiny ’вантробы’, мар.-славац.ľehké ’лёгкія’. Паўн. прасл. дыялектызм lьgъko‑je, lьgъkije. Генетычна тоеснае з папярэднім словам. Матывацыя назвы: пры разборцы тушы забітай жывёлы, калі ўсе вантробы кладуцца ў цэбар з вадой, лёгкія ўсплываюць. Аналагічна ў іншых мовах: англ.lights ’лёгкія некаторых жывёл’ — light ’лёгкі’, ісп.livianos — liviano (Фасмер, 2, 474; Слаўскі, 4, 132).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гардзі́на1 (БРС). Рус.гарди́на ’тс’, укр.гарди́на. Запазычанне з ням.Gardine ’тс’ (франц.courtine). Гл. Фасмер, 1, 393. Шанскі (1, Г, 29) удакладняе, што ў рус. мове гэта слова (у форме гордина) было ўжо ў Пятроўскую эпоху і вядома, прынамсі, з 1709 г. Можна меркаваць, што бел. слова (як і ўкр.) запазычана непасрэдна з рус. мовы.
Гардзі́на2 ’карціна, малюнак’ (Бяльк.). Азванчэннем зычных к і ц узнікла з карціна; пры гэтым, магчыма, пэўны ўплыў мела, здаецца, і асацыяцыя са словам тыпу рус.гарди́на (асацыяцыя, так сказаць, «па функцыі» або лепш «па месцу»: тое, што вісіць на сцяне).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Глог ’глог’ (БРС). Рус.глог, укр.гліг, чэш.hloh, славац.hloh, польск.głóg, балг.глог, макед.глог, серб.-харв.гло̏г і да т. п. Прасл.*glogъ ’глог і пад.’ Звычайна тлумачаць як ’калючая расліна’ і ўзводзяць да і.-е.glō̆gh‑ ’востры, калоць’ (параўноўваючы з грэч.γλωχίς ’вастрыё, калючка’, γλῶχες ’асцюк коласа’). Гл. Бернекер, 1, 306; Траўтман, 91; Фасмер, 1, 414; Слаўскі, 1, 294–295. Іншыя тлумачэнні менш верагодныя (агляд іх гл. у Слаўскага, там жа; Фасмера; падрабязна ў Трубачова, Эт. сл., 6, 136–137). Махэк₂ (168) лічыць прасл. назву *glogъсловам субстратнага паходжання (з так званага «праеўрапейскага» субстрату).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Каці́цца ’нараджаць дзіцянят (пра авечку, казу і некаторых іншых жывёл)’ (ТСБМ, БРС, Касп.), каці́ць ’тс’ (Касп.). Рус.коти́ться ’нараджаць кацянят’; у дыялектах таксама коти́ть, укр.коти́тися, чэш.kotiti se, славац.kotiťsa, польск.kocić się, серб.-харв.kòtiti (se), балг.ко́ти се, славен.kotíti і г. д. Прасл.*kotiti sę ’каціцца’. Этымолагамі выказваецца думка, што першапачаткова дэрывацыя *kotъ → *kotiti (sę) не магла быць рэальнай, таму што мелася на ўвазе не кошка, а, напрыклад, важныя ў гаспадарцы жывёлы. Магчыма, аднак, *kot‑ ’кошка’ было аманімічным з нейкім іншым словам, якое адзначала маладую жывёлу. Трубачоў, Эт. сл., 11, 205, прыводзіць лац.catulus ’дзіцяня, шчаня’.