Qui canem alit exterum, hunc praeter lorum nil fit reliquum
Хто корміць чужога сабаку, y таго нічога, акрамя павадка, не застанецца.
Кто кормит чужую собаку, у того ничего, кроме поводка, не останется.
бел. 3 чужога каня і ў балоце ссядаюць. Чужую хату тапіць ‒ свае вочы сляпіць. 3 чужога каня злазь у гразь. 3 чужога воза і ў гразі ўставай.
рус. На чужом коне далеко не уедешь. С чужого коня среди грязи долой. Чужой хлеб рот дерёт.
фр. Qui s’attend à l’écuelle d’autrui a souvent mal diné (Кто надеется на чужую миску, часто плохо обедает).
англ.
нем. Gestohlen Gut liegt hart im Magen (Украденное добро лежит камнем в желудке).
Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)
паспрабава́ць, ‑бу́ю, ‑бу́еш, ‑бу́е; зак.
1.што, чаго і зінф. Тое, што і папрабаваць. Паспрабуйце на язык [соль], калі не верыце — прапанаваў шафёр. — Я не хлушу!Кулакоўскі.Шмат вёсак і гаспадароў абышоў Пракоп, але прыпынку ўсё не знаходзілася. Прыходзілася паспрабаваць і жабрацкага і батрацкага хлеба.Колас.[Толік] сеў у кабіну, каб паспрабаваць машыну самому, і завёў матор.Ракітны.Вечарам, прылёгшы на канапцы, Міця паспрабаваў чытаць.Навуменка.[Лях:] — Сёння і шчупак павінен браць. Можна будзе на жыўца паспрабаваць.Лобан.
2.заг.паспрабу́й(це). Разм. Ужываецца як пагроза або перасцярога. — Толькі паспрабуй даць згоду, тады і дадому не прыходзь! — папярэдзіла яна мужа.Паслядовіч.— Толькі рот паспрабуй раскрыць, не ўбачыш болей ты свету.Лынькоў.
•••
Паспрабаваць шчасця — пачаць якую‑н. справу з надзеяй на поспех.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хлябта́ць, хлябчу, хлебчаш, хлебча; незак., што.
1. Піць, зачэрпваючы вадкасць языком (пра некаторых жывёлін). Тады Слава падштурхнуў шчаня да сподачка. Нахіліў галоўку. Толькі пасля гэтага яно і пачало прагна хлябтаць, распырскваючы на падлозе драбнюткія кропелькі малака.Шыловіч.
2. Прагна піць. Ды Дзед Мароз ужо хлебча з конаўкі ваду, выцірае бараду і глядзіць, ладкуецца, дзе б гэта аблюбаваць месца на шырокім палку прылегчы.Кухараў.[Апенька] хлябтаў на поўны рот, пакуль не спаражніў пасудзіны.Навуменка.
3.Разм.груб. Піць (віно, спіртныя напіткі) у вялікай колькасці. — Мала мы з табою, ты [Халімон], нежанаты, ды я, пры жонцы халасты, той гарэлкі папілі ды ў дурня пагулялі?! — на вачах Кірдуна выступіла вільгаць. — Мне, думаеш, лёгка? Буду там чорт ведае з кім тую гарэлку хлябтаць.Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ці́ха,
1.Прысл.да ціхі.
2.безас.узнач.вык. Пра наяўнасць цішыні дзе‑н., ціхае надвор’е. Было ціха і цёпла. Здавалася, яшчэ дзень-другі — і ў ліловых алешніках зацёхкаюць галасістыя салаўі.Ігнаценка.
3.безас.узнач.вык. Пра спакойнае, мірнае жыццё. Гора ў прорву нябыту сплыло. Шчасце зведалі дзеці. Толькі б ціха на свеце было, Толькі б ціха на свеце...Гілевіч.// Пра адсутнасць спрэчак, сутыкненняў паміж кім‑н. [Жанчына:] — Маўчыць [Пятро], як вады ў рот набраўшы. Кажа: «Абы ў хаце ціха было».Пальчэўскі.//перан. Пра душэўны спакой, уціхаміранне. На душы было ціха.
4.узнач.вык. Ужываецца як загад не шумець, замаўчаць. — Ціха-а, — шапнуў Косцік, — гэта вавёрка.Брыль.— Ціха, хлопцы! Памаўчыце хоць адну хвіліну.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шту́чны1, ‑ая, ‑ае.
1. Ненатуральны, зроблены накшталт сапраўднага, прыроднага. Штучнае валакно. □ Бакалы, вазы і кілішкі са штучнага хрусталю пераліваліся ўсімі колерамі вясёлкі.Шамякін.
2. Роблены, прытворны, няшчыры. Размінаючыся з Рыгорам, [Грамадой] першы схіляе галаву з засмучанай ветлівасцю, такою штучнаю на яго грубым твары.Крапіва.[Следчы] стараецца ўсміхнуцца, але штучная ўсмешка толькі крывіць яго рот.Сабаленка.
•••
Штучнае дыханнегл. дыханне.
Штучны адборгл. адбор.
шту́чны2, ‑ая, ‑ае.
1. Які ўяўляе сабой асобную рэч, прадмет. Штучны тавар.// Які служыць, прызначаецца для гандлю таварам, які нельга ўзважыць або адмераць. Штучны аддзел магазіна.// Зроблены, выпушчаны не серыяй, а ў колькасці некалькіх экземпляраў, абмежавана. Штучная шабля. Штучны медаль.
2.Спец. Які праводзіцца, робіцца па штуках (у 1, 2 знач.). Штучная аплата.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Напоўніцца паветрам, газам, зрабіцца пругкім. Мяч надзьмуўся. Камера надзьмулася.// Нацягнуцца ад ветру. [Сашава] кашуля надзьмулася, як парус.Сіўцоў.// Напоўніўшы паветрам рот, раздзьмуць шчокі. [Харытон] выбіў з глячка дно, надзьмуўся і затрубіў: — О-гого-о-о!Бажко.
2. Натапырыцца, падняўшы пер’е (пра птушак).
3.перан.Разм. Пакрыўдзіцца, нахмурыцца, зрабіць нездаволены выраз твару. [Дзяўчына] надзьмулася, сказала рэзка, злосна: — Мне не да жартаў, таварыш.Дадзіёмаў.Сын пакрыўдзіўся, надзьмуўся, але пярэчыць не стаў.Даніленка.Славік, зразумеўшы, што .. [Маша] знарок здзекавалася з яго, надзьмуўся, думаючы, як бы ёй адпомсціць.Шамякін.
4.перан.Разм. Стаць важным, прыняць ганарысты выгляд. Апамятаўшыся ад спалоху, судовы выканаўца зноў важна надзьмуўся.Бажко.Зяневіч важна надзьмуўся, зрабіў сур’ёзную міну.Лужанін.
•••
Надзьмуцца як мыш на крупы — пра чалавека, які мае пакрыўджаны, нездаволены выгляд.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перакулі́ць, ‑кулю, ‑куліш, ‑куліць; зак.
Разм.
1.каго-што. Перавярнуць уверх дном, нізам; паваліць набок, абярнуць. Перакуліць човен. Перакуліць воз. □ Конь ірвануў убок і перакуліў сані.Корзун.//што. Выліць, вываліць змесціва якой‑н. пасудзіны, перавярнуўшы, паваліўшы яе. Буйка замітусіўся па кузні, перакуліў вядро вады, і яна разлілася на ўтрамбаваную ботамі зямлю.Даніленка.//каго. Перавярнуць цераз галаву, нізам уверх, на процілеглы бок. Магутная плынь прагна падхапіла .. [Макоўчыка], панесла, упарта стараючыся перакуліць на спіну.Мележ.//каго-што. Нагвуўшы, перакінуць цераз каго, што‑н. Перакуліць цераз борт. □ Ігнась кінуўся на спіну, падхапіў за ногі Ключэню і перакуліў цераз сябе.Чарнышэвіч.
2.што. Выпіць да дна (чарку, шклянку і пад.). Позірк .. [Рамана] упаў на бутэльку з гарэлкай. Ён, нічога не думаючы, наліў шклянку і перакуліў яе ў рот.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ссаць ‘уцягваць у рот, смактаць’ (ТСБМ, Нас., Байк. і Некр., Касп., Федар. 4, Сл. ПЗБ, Варл., ТС). Укр.сса́ти, рус.соса́ть (пад уплывам слоў со́ска, сос — гл. Фасмер, 3, 725), стараж.-рус.съсати ‘ссаць’, съсъ ‘сасок, грудзі’, польск.ssać, каш.sësac, чэш.sáti, ст.-чэш.ssáti, славац.sať, серб.-харв.са̏ти, си̏сати, славен.sesáti, балг.си́сам, ст.-слав.съсати. Прасл.*sъsati (< *sъps‑ati) ‘ссаць, высмоктваць’, дзеяслоў з прэфіксам *s‑, каранёвая частка якога засноўваецца на паўн.-і.‑е. базе *seu̯‑p‑/*seu̯‑b‑ ад кораня *seu̯‑ ‘сок; выціскаць сок; ссаць, смактаць (сок)’; гл. Борысь, 573–574. Бязлай, 3, 229 праславянскае адносіць да і.-е.*seu̯‑p/b:*sū‑p/b; Фасмер (3, 725–726) і.-е.*su‑p/su‑b лічыць выклічнікам, а славянскі дзеяслоў гукапераймальным; параўн. ст.-інд.súpas ‘поліўка’, ст.-ісл.súpa ‘піць сёрбаючы’, ст.-в.-ням.sûfan ‘тс’. Гл. яшчэ Махэк₂, 538; Сной₁, 563; Скок, 3, 244; Глухак, 549; SEK, 4, 267; ЕСУМ, 5, 388–389.