ро́т

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ро́т раты́
Р. ро́та рато́ў
Д. ро́ту рата́м
В. ро́т раты́
Т. ро́там рата́мі
М. ро́це рата́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

рот, -а, М ро́це, мн. раты́, -о́ў, м.

1. Поласць паміж верхняй і ніжняй сківіцамі, якая мае адтуліну ў ніжняй частцы твару.

Паласкаць р.

Горка ў роце.

Дыхаць ротам.

Адкрыць р. (таксама перан.: надта здзівіцца; разм.). У р. не лезе што-н. каму-н. (не хоча і не можа есці; разм.). Не браць у р. чаго-н. (не есці або не піць, не ўжываць; разм. У р. не бярэ гарэлкі).

Разявіць р. (таксама перан.: тое, што і адкрыць рот; разм.). Баяцца р. разявіць (перан.: баяцца што-н. сказаць, паспрачацца; разм.). Заціснуць р. каму-н. (таксама перан.: не даць свабодна выказацца; прымусіць маўчаць; разм.). Заляпіць Р. каму-н. (перан.: подкупам, падарункамі прымусіць маўчаць, не гаварыць праўду; разм., неадабр.). Не закрываючы рота гаварыць (не змаўкаючы; разм.). У р. глядзець каму-н. (таксама перан.: угодліва слухаць або слухацца каго-н.; разм., неадабр.).

2. Абрысы і разрэз губ.

Вялікі р.

Прыгожы р.

3. У жывёл: тое, што і пашча. Рыбін р.

4. перан. Ядок, утрыманец (разм.).

Карміць шэсць ратоў.

Лішні р. у сям’і.

|| памянш. ро́цік, -а, мн. -і, -аў, м. (да 1 і 2 знач.) і рато́к, -тка́, мн. -ткі́, -тко́ў, м. Маленькі роцік або раток.

|| павел. раці́шча, -а, мн. -ы, -аў, м. (да 1—3 знач.).

|| прым. ро́тавы, -ая, -ае (да 1—3 знач.; спец.).

Ротавая поласць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рот рот, род. ро́та м., мн. раты́, -то́ў;

рази́нуть рот разя́віць рот;

хлопо́т по́лон рот кло́пату па ву́шы;

зажа́ть рот заткну́ць рот;

набра́ть воды́ в рот набра́ць вады́ ў рот;

класть в рот кла́сці ў рот;

смотре́ть (гляде́ть) в рот (кому) глядзе́ць у рот (каму);

в рот не брать (чего) у рот не браць (чаго);

в рот не возьмёшь у рот не во́зьмеш (не ўзяць);

в рот не идёт у рот не ле́зе;

во весь рот на ўвесь рот, на ўсё го́рла;

ка́ша во рту (у кого) ка́ша ў ро́це (у каго);

па́льца в рот не клади́ па́льца ў рот не кладзі́;

разжева́ть и в рот положи́ть разжава́ць і ў рот пакла́сці.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рот (род. ро́та, мн. раты́, -то́ў) м. рот;

разя́віць р. — рази́нуть (раскры́ть) рот;

заткну́ць р. — заткну́ть рот;

набра́ць вады́ ў р. — набра́ть воды́ в рот;

глядзе́ць у р. — (каму) смотре́ть в рот (кому);

у р. не ле́зе — в рот не ле́зет;

разжава́ць і ў р. палажы́ць — разжева́ть и в рот положи́ть;

зама́заць р. — (каму) зама́зать рот (кому);

ма́кавага зярня́тка (ма́кавай расі́нкі) у ро́це не было́ — ма́кового зёрнышка (ма́ковой роси́нки) во рту́ не́ было;

ка́плі ў р. не браць — ка́пли в рот не брать;

па́льца ў р. не кладзі́ — (каму) па́льца в рот не клади́ (кому);

слу́хаць, разя́віўшы рот — слу́шать, рази́нув рот;

бая́цца рот разя́віць — не сметь рта рази́нуть (раскры́ть);

ка́ша ў ро́це — (у каго) ка́ша во рту (у кого);

у рот не ўзяць — в рот не взять;

кла́сці ў рот — класть в рот;

р. не закрыва́ецца — (у каго) рот не закрыва́ется (у кого);

вялі́кая лы́жка р. дзярэ́погов. больша́я ло́жка рот дерёт;

чаго́ не ясі́, таго́ ў рот не нясі́посл. чего́ не ешь, того́ в рот не неси́;

на чужы́ карава́й рот не разяўля́йпосл. на чужо́й карава́й рот не разева́й;

хадзі́ў бы ў зло́це, каб не дзі́рка ў ро́цепосл. кабы́ не дыра́ во рту — жил бы жил, ни о чём не тужи́л;

па барадзе́ цякло́, а ў рот не папа́лапогов. по уса́м текло́, а в рот не попа́ло

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рот, ‑а, М ‑роце; мн. раты, ‑оў; м.

1. Поласць паміж верхняй і ніжняй сківіцамі і шчокамі да глоткі. [Маёр:] — У нас тут, бачыце, чарніц вельмі многа. Я вось вяртаўся з заставы ды так і не вытрымаў, злез з каня ды давай заграбаць іх у рот, як мядзведзь. Брыль. Не адчуваў голаду пакуль што і Віктар, толькі ў роце было неяк нядобра. Маўр. // Разрэз губ. — Нічога, і мне яшчэ засталося, — выцер чамусь рукавом рот Антось. Васілевіч. // Пашча, дзюба ў звера, рыбы, птушкі. З рота [у дзіка] тырчаць вялікія, вострыя, як нажы, і загорнутыя ўгору іклы, — грозная і небяспечная для ворагаў зброя. В. Вольскі.

2. перан. Разм. Тое, што і ядок. Тры дзесяціны зямлі, вядома, не маглі пракарміць сем ратоў, як часта казаў сам пісьменнік. Бядуля. Каб скараціць выдаткі і пазбавіцца ад лішняга рота, .. [Ліда] разлічыла Олю і ў гэтыя ж яслі аддала Аліка. Васілевіч.

•••

Адкрыць рот гл. адкрыць.

Глядзець у рот гл. глядзець.

Закрыць рот каму гл. закрыць.

Замазаць рот каму гл. замазаць.

Заткнуць рот каму гл. заткнуць.

Заціснуць рот каму гл. заціснуць.

Макавага зярнятка (макавай расінкі) у роце не было гл. быць.

На поўны рот — папоўніцы, удосталь (есці).

Ні кроплі (каплі) у рот не браць гл. браць.

Пальца ў рот не кладзі каму гл. класці.

Разявіўшы рот гл. разявіўшы.

Разявіць рот гл. разявіць.

Рот не закрываецца ў каго — а) пра ахвотніка многа і пустое гаварыць. — Гэта твой язык жахаецца і направа і налева, дурань, — адказваў Сідар, не пазіраючы на Антося, бо ці варта на такога дурня глядзець! — У цябе і рот не закрываецца, пустальга. Чарнышэвіч; б) пра вялікае хаценне спаць, частае пазяханне; в) пра таго, хто часта і многа есць.

У рот не лезе што гл. лезці.

У роце растае гл. раставаць.

У роце расце гл. расці.

Як вады ў рот набраць гл. набраць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рот м анат Mund m -(e)s, Münder;

по́ласць рота анат Mndhöhle f -, -n;

ды́хаць ротам durch den Mund tmen;

заткну́ць рот каму j-n mndtot mchen, j-m das Maul [den Mund] stpfen, j-n zum Schwigen brngen*;

разя́віўшы рот разм mit ffenem [ufgesperrtem] Mund;

ён як вады́ ў рот набра́ў er ist stumm wie ein Fisch;

2. перан разм (ядок) Mund m

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Рот, ро̂т ’поласць паміж сківіцамі і шчокамі да глоткі’ (ТСБМ, Нас., Бес., Шат., Сл. ПЗБ, ТС, Бяльк., Стан., Юрч. Сін., Ян.), ’губы (нутро губы)’ (Дразд., Ян.), ’ляпа, пашча звера’ (Дразд.; паўд.-бел., ЛА, 1), ’паз у кароткіх бярвеннях, што кладуцца ў прасценкі’, ’зеў паміж верхнімі і ніжнімі ніткамі асновы’ (ТС). Укр. рот, рітрот’, ’горла буча ці венцера’, рус. рот ’тс’, тул. рты ’губы’, стараж.-рус. рътъ ’вастрыё’, ’дзюба’; каш. retk ’мыс; каса, гак на возеры’, ’рукаў пяску’, ’яма на дне’, ’заліў’, ’лужа’ з незахаванага каш. ret (Борысь, SEK, 3, 179), палаб. råt ’морда, пашча, зяпа’, ’дзюба’, ’мурло’, в.-луж. rót, rot, ertрот’, чэш. ret ’губа’, славац. ret, rty ’вусны’, славен. ȓt ’вастрыё нажа’, ’вяршыня гары’, ’нос карабля’, серб. р̑т, харв. rȃt, ȓt ’мыс’, ’кончык нажа’, ’вяршыня’, ’верх чаго-небудзь’, макед. ʼрт ’мыс’, балг. рът ’узгорак, узвышша’, ц.-слав. рътъ ’нос (абутку, карабля)’, ’дзюба’, ’морда’. Прасл. *rъtъ ’нешта высунутае наперад ці ўверх; вострае заканчэнне, вяршыня чаго-небудзь’, якое з’яўляецца субстантывізаваным першасным дзеепрыметнікам *rŭ‑to‑, звычайна звязваецца з *ryti ’рыць’, *rъvati ’ірваць’ < і.-е. *reu̯‑ ’капаць, рыць’ (Міклашыч, 285; Праабражэнскі, 2, 217; Фасмер, 3, 506–507; Мюленбах-Эндзелін, 3, 565 дадаюць сюды яшчэ лат. rutulis ’драўляны кругляк, цурбалак’. Сной₂ (632) выводзіць прасл. *rъtъ з і.-е. *h3er‑ ’паднімацца, узвышацца, рухацца наперад’, якое захавалася ў ст.-грэч. ὄρνυμι, ὀρνύω ’паднімаю, хвалюю, пачынаю’, ст.-інд. ṛṇṓti ’рухацца, перамяшчацца’. Махэк₂ (513) без сумневу адносіць прасл. *rъtъ да роднасных ням. Rüssel ’рыла’, с.-в.-ням. rüezel < ст.-в.-ням. ruozzan ’капаць зямлю’, англ. root ’рыць зямлю, падрываць карані (пра свіней)’, англ.-сакс. wrōt ’рыць рылам (пра свінню)’, лац. rōstrum ’нос’, ’дзюба’ < rādo, ‑ere ’рыць, капаць, скрэбці’. Сюды ж рота́ты ’з вялікім ротам’, ’крыклівы, гарлапан’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

рот; ляпа, зяпа, пашча (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

блек-ро́т

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. блек-ро́т
Р. блек-ро́ту
Д. блек-ро́ту
В. блек-ро́т
Т. блек-ро́там
М. блек-ро́це

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

Рот Лазар Артуравіч

т. 13, с. 410

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)