рот, ‑а, М ‑роце; мн. раты, ‑оў; м.
1. Поласць паміж верхняй і ніжняй сківіцамі і шчокамі да глоткі. [Маёр:] — У нас тут, бачыце, чарніц вельмі многа. Я вось вяртаўся з заставы ды так і не вытрымаў, злез з каня ды давай заграбаць іх у рот, як мядзведзь. Брыль. Не адчуваў голаду пакуль што і Віктар, толькі ў роце было неяк нядобра. Маўр. // Разрэз губ. — Нічога, і мне яшчэ засталося, — выцер чамусь рукавом рот Антось. Васілевіч. // Пашча, дзюба ў звера, рыбы, птушкі. З рота [у дзіка] тырчаць вялікія, вострыя, як нажы, і загорнутыя ўгору іклы, — грозная і небяспечная для ворагаў зброя. В. Вольскі.
2. перан. Разм. Тое, што і ядок. Тры дзесяціны зямлі, вядома, не маглі пракарміць сем ратоў, як часта казаў сам пісьменнік. Бядуля. Каб скараціць выдаткі і пазбавіцца ад лішняга рота, .. [Ліда] разлічыла Олю і ў гэтыя ж яслі аддала Аліка. Васілевіч.
•••
Адкрыць рот гл. адкрыць.
Глядзець у рот гл. глядзець.
Закрыць рот каму гл. закрыць.
Замазаць рот каму гл. замазаць.
Заткнуць рот каму гл. заткнуць.
Заціснуць рот каму гл. заціснуць.
Макавага зярнятка (макавай расінкі) у роце не было гл. быць.
На поўны рот — папоўніцы, удосталь (есці).
Ні кроплі (каплі) у рот не браць гл. браць.
Пальца ў рот не кладзі каму гл. класці.
Разявіўшы рот гл. разявіўшы.
Разявіць рот гл. разявіць.
Рот не закрываецца ў каго — а) пра ахвотніка многа і пустое гаварыць. — Гэта твой язык жахаецца і направа і налева, дурань, — адказваў Сідар, не пазіраючы на Антося, бо ці варта на такога дурня глядзець! — У цябе і рот не закрываецца, пустальга. Чарнышэвіч; б) пра вялікае хаценне спаць, частае пазяханне; в) пра таго, хто часта і многа есць.
У рот не лезе што гл. лезці.
У роце растае гл. раставаць.
У роце расце гл. расці.
Як вады ў рот набраць гл. набраць.