Ста́чыць ‘задавальняць’ (Ласт.), ‘быць дастатковым’ (ТС), ста́ча ‘дастатак’ (Сл. рэг. лекс.). Рус. зах., паўд. ста́чить ‘хапаць, быць дастатковым’, польск. starczyć (з XV ст.), ст.-польск. staczyć, чэш. stačit, славац. stačiť ‘тс’. Паўн.-прасл. *statъčiti ‘быць дастатковым’ утворана ад прасл. *statъkъ ‘статак’ (Брукнер, 514; Фасмер, 3, 749; Голуб-Копечны, 348; Борысь, 575).

Стачы́ць ‘сцэджваць, зліваць рэшткі’, сто́чваць ‘тс’ (Нас.). Гл. тачыць3ліць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Імглі́ць, імглі́цца ’імжэць’ (ТСБМ), імлі́ць (Сцяшк. МГ), імле́ць (Сцяц.) са стратай ‑г‑ у кансанантнай групе; форма і́ліць (Бяльк.), відаць, пад уплывам дзеяслова ліць. Рус. дыял. мглить, польск. mglić, mgleć, в.-луж. miholić, чэш. mlholiti, mrholiti, славац. hmliť sa, славен. megliti se, серб.-харв. ма́глити се, балг. мъгле́я се, макед. магли се. Прасл. дзеяслоў на ‑iti ад *mьgla (гл. імгла), суадносны з імжыць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

schütten

1.

vt

1) сы́паць; пасыпа́ць

lles auf inen Hufen ~ — валі́ць усё ў адну́ ку́чу

2) ліць; наліва́ць

2.

vimp

es schüttet — дождж лье (як з вядра́)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Тачы́ць1 ’вастрыць, завострываць’, ’вырабляць што-небудзь на такарным станку’, ’дзіравіць, пашкоджваць (пра насякомых, грызуноў; пра дзеянне вады, ветру)’; ’неадступна мучыць, пазбаўляць сіл (пра хваробу, думкі, пачуцці і пад.)’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), ’вастрыць’, ’рыць; грызці’ (Сл. ПЗБ), ’вастрыць’ (Бяльк.; ашм., Стан.; Сержп. Прык.), ’дзіравіць, прагрызаць’ (Нас.), ’наточваць’ (Ласт.), точы́ць ’грызці, рыць; усоўваць’ (ТС), точы́ть ’вастрыць’ (Вруб.); сюды ж тачы́цца ’лезці, рабіць хады’ (Федар. 4), точы́цца ’лезці, чапляцца’ (ТС). Укр. точи́ти ’вастрыць; апрацоўваць’, ’грызці, праядаць’; ’пазбаўляць сіл, здароўя’, рус. точи́тъ ’вастрыць; грызці’, стараж.-рус. точити ’праядаць’, польск. toczyć ’вастрыць’, в.-луж. točić ’вастрыць; грызці’, н.-луж. tocyś ’тс’, чэш. točit ’вастрыць, выточваць’, славац. točiť ’тс’, серб.-харв. то̀чити ’вастрыць; грызці’, балг. то́ча ’вастрыць’, макед. точи ’тс’. З прасл. *točiti ’вастрыць, абточваць’, якое звязана з *točiti ’гнаць, прымушаць бегчы’ > ’абточваць, паварочваючы’. З падобным развіццём семантыкі літ. tekė́ti ’бегчы’ і ’вастрыць’ (Брукнер, бі). Славянскія словы збліжалі з арм. tʼekʼem ’кручу, пляту, намотваю’, лац. texere ’ткаць, плесці’ (ЕСУМ, 5, бі 1; Фасмер, 4, 90; Брукнер, 573; Голуб-Ліер, 478; Махэк₂, 637–638).

Тачы́ць2 ’наліваць’ (Сл. ПЗБ), ’ліць, цадзіць’ (Нас., Байк. і Некр.), ст.-бел. точити ’выдзяляць, раздаваць’, ’рассыпаць’, войну точити ’ваяваць’ (Ст.-бел. лексікон), сюды ж тачы́ць вайну́ ’сварыцца, вадзіцца’ (Сл. ПЗБ), тачы́цца ’ліцца, вылівацца’ (Байк. і Некр.), ’ліцца; сыпацца патрохі’ (Нас., Стан.), ’працякаць’ (Ян.), ’паўзці, імкліва пранікаць’: мухі ў хату точуцца (в.-дзв., Сл. ПЗБ), вада точыцца (ашм., Сл. ПЗБ), ’рухацца, перамяшчацца’: рак точыцца назат (гродз., Сл. ПЗБ), точы́цца ’сачыцца’ (ТС). Укр. точи́тиліць, выпускаць (вадкасць), цадзіць’, точи́тися ’цячы, выцякаць’, рус. точи́ть ’выпускаць (вадкасць)’, стараж.-рус. точи́ти ’выдзяляць вільгаць; праліваць’, польск. toczyć ’разліваць’, чэш. točitiліць, цадзіць’, славац. točiť ’цадзіць, наліваць’, славен. točitiліць’, серб.-харв. то̀чити ’наліваць, ліць; цячы, ліцца’, балг. точа ’цадзіць, наліваць, разліваць’, макед. точи ’тс’, ст.-слав. точити ’выпускаць (вадкасць); гнаць, пераследаваць’. З прасл. *točiti ’пускаць, бегчы, цячы; гнаць’, каўзатыва ад *tekti ’цячы’ (ЕСУМ, 5, 610; Чарных, 2, 254; Фасмер, 4, 90; Брукнер, 573; Голуб-Ліер, 478; Махэк₂, 637–638). Паводле Борыся (637), аднаго паходжання з папярэднім словам (гл.), пры гэтым прасл. *točiti мела агульнае значэнне ’рабіць так, каб нешта цякло, плыло’, ’перамяшчаць нешта, надаючы яму вярчэнне’, ’апрацоўваць прадмет, верцячы яго’. Параўн. і тачаць, гл.

Тачы́ць3 ’падаўжаць, сточваць адно з адным’ (калінк., Сл. ПЗБ), точы́ць ’тс’ (ТС). Гл. папярэдняе слова; у аснове значэнне ’круціць, віць’.

Тачы́ць4 ’расціраць, церці’: тачылі ягады на машынку (рагач., Сл. ПЗБ). Гл. тачы́ць1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

закрэ́сліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.

Зняць, зрабіць несапраўдным што‑н. напісанае, намалёванае, правёўшы па ім адну або некалькі рыс; закасаваць. [Іван Пятровіч] перачытаў напісанае, закрэсліў апошні няўдалы абзац. Васілевіч. // перан. Перастаць надаваць чаму‑н. значэнне, браць пад увагу; адкінуць. Не закрэсліць жыцця, што было. Куляшоў. Пашкевічус хацеў закрэсліць тое, як раней ставіўся да Алеся. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

замусо́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.

Разм. Забрудзіць частымі дотыкамі тлустых ці насліненых пальцаў; зашмальцаваць. Замусоліць кнігу. Замусоліць фартух. // перан. Доўга і часта ўжываючы, апошліць, зацягаць (пра слова, выраз і пад.). — Чым, інжынер чалавечых душ, думаеш парадаваць у бліжэйшы час? — Кірыла не любіў ні гэтага звароту, які замусолілі да агіднасці, ні гэтага шаблоннага пытання. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пало́й ’вада, якая з’яўляецца ў час адлігі над лёдам, верхаводка’ (Бір. Дзярж.), ’лівень’ (Сл. ПЗБ). Рус. полой ’глыбокая лагчына, дзе ў паводку застойваеца вада’, укр. полій ’верхаводка, вада над лёдам’, ст.-рус. полой ’глыбокая прырэчная лагчына, дзе ў паводку застойваецца вада; рукаў ракі’, серб.-харв. nÓAÓj ’пойма; мелкае месца, мель; перакат’. Прасл. polojь. Ад politicliti (гл. ліць) з суф. -6 і апафоніяй у корані.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перабуты́рыць ’пераліць праз верх сасуда’ (Шпіл.), пірібухо́рівыньня ’пераліванне без патрэбы’ (Юрч. СНЛ), смал. перебухта́ривать, перебухто́ривать, перебуты́рить ’тс’. Да пера- і бухторыць ’празмерна ліць вадкасць’, ’непамерна многа піць (гарэлку, ваду)’, якое з прасл. інтэнсіва buxъtati (są) (гл. Трубачоў, Эт. сл., 3, 81), пашыранага суфіксам ‑or‑ (як, напр., рус. тараторить). Да гукапераймальнага bux‑ati > бу́хаць (гл.). Мена о́р‑ > ы́р‑ — вынік экспрэсіі. Параўн. бел. паўд.-зах. уды́рыць < ударыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пя́ля1 ’проламка’ (петрык., Шатал.). Відаць, ідэнтычнае з пе́ль ’палонка’ (гл. пелька), аформленае паводле распаўсюджанай формы назоўнікаў ж. р.

Пя́ля2 ’зенкі?’ (ТС). Аддзеяслоўны назоўнік, параўн.: пя́ліць пя́ля ’вытарашчваць вочы’ (тамсама), рус. пя́лить глаза́ ’тс’, гл. пяць ’напружваць’. Зыходная форма *пяль?

Пяля́ ’рэшткі паселішча, земляны вал’ (радун., Мястэчка, 1999, 4). Балтызм, параўн. літ. pylà ’вал, насып’, piliãkalnis ’гарадзішча’, pilis ’замак’, pỳlimas ’вал, насып’ (< pilti ’сыпаць, ліць’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

наса́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.

Разм. Намазаць, нацерці чым‑н. тлустым. Насаліць валасы.

насалі́ць, ‑салю́, ‑со́ліш, ‑со́ліць; зак.

1. чаго. Загатаваць пры дапамозе салення. Насаліць бочку агуркоў.

2. што. Тое, што і перасаліць.

3. перан.; каму і без дап. Разм. Пашкодзіць каму‑н., нарабіць непрыемнасцей. Нямала насаліў дзед за сваю службу пану бургамістру і яго паслугачам. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)