1. Невялікі металічны каўпачок у ружэйных патронах або снарадах з выбуховым рэчывам, якое ўзрываецца ад удару. Развязаўшы дрот і дастаўшы капшук з порахам і пістонамі, дзед з Міколкам рушылі ў паход.Лынькоў.// Склееныя па краях два невялікія кружочкі паперы з порахам унутры для цацачных ружжаў і пісталетаў. Агульнымі сродкамі мы здабывалі порах, папяровыя пістоны.Бядуля.
2. Круглая металічная аправа, механічна прымацаваная да дзірачак у скуры, картоне і пад., якія зроблены для зацягвання шнуркоў. На левай назе парваны шнурок: ён звязаны, і яго вузел тырчыць паміж пістонаў вялікаю бародаўкаю.Баранавых.
3.Спец. Клапан у музычным медным духавым інструменце.
[Фр. piston.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
што́пар, ‑а, м.
1. Тонкі завостраны з аднаго канца шрубападобны металічны стрыжань з ручкай, які служыць для адкаркоўвання бутэлек. У траве пад акном .. [дзед] знайшоў складаны ножык на два лязы са штопарам і шылам.Курто.
2. У авіяцыі — адна з фігур вышэйшага пілатажу, сутнасць якой у зніжэнні самалёта па крутой спіралі. // Імклівае падзенне самалёта з вярчэннем яго вакол сваёй восі ў выніку няспраўнасці сістэмы кіравання. Вораг адсек хваставую апору.. Самалёт Аляксея ўвайшоў у штопар.«Звязда».//узнач.прысл.што́парам. Па спіралі (уніз), шрубападобна. Не паспеў .. [цецеравятнік] адляцець і дзесяці метраў, як пачуўся другі стрэл, пасля якога ястраб здрыгануўся, потым перакруціўся і штопарам пайшоў уніз.Ляўданскі.
[Ням. Stopper.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
буйная монаклінальная структура каледонскага этапу тэктагенезу на ЗУсходне-Еўрапейскай платформы (кратона). Працягнулася зПдУ на ПнЗ ад Чорнага да Паўночнага мораў, абмежавана зЗТэйсейра-Торнквіста лініяй. У будове вылучаюцца структурныя насы і залівы, якім адпавядаюць сучасныя структуры паверхні крышт. фундамента: Малдаўская монакліналь, Паўн.-Малдаўскае падняцце, Валынская упадзіна, Мазурскі і Лукаўска-Ратнаўскі выступы, Падляска-Брэсцкая ўпадзіна, Балтыйская сінекліза, ч.Балтыйскага шчыта, упадзіна праліваў Скагерак і Катэгат.
Узнікла пад уздзеяннем прагінання суседняй геасінкліналі. Нарастальнае на З апусканне суправаджалася верт. блокавымі рухамі з утварэннем разломаў і лакальных структураў. Развівалася ў кембрыі, ардовіку, сілуры, раннім дэвоне. Запоўнена магутнай тоўшчай (да 3500 м) тэрыгенных і карбанатных адкладаў, з якімі звязаны асн. запасы нафты і газу на ЗУсх.-Еўрап. платформы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗРОК,
успрыманне арганізмам навакольнага свету праз улоўліванне зроку органамі святла, якое адлюстроўваецца ці выпраменьваецца аб’ектамі святла. У працэсе эвалюцыі З. удасканальваўся: ад здольнасці адрозніваць толькі святло ад цемры (напр., дажджавыя чэрві) да разнастайнага аналізу адлюстравання. Вока чалавека ўспрымае святло здаўж. хвалі 380—760 нм.
На органы З. ўсе прадметы ўздзейнічаюць адбітымі або прамымі светлавымі прамянямі. Пад уздзеяннем энергіі святла ў палачках і колбачках сятчаткі вока адбываюцца фотахім. рэакцыі, узнікаюць эл. токі, якія выклікаюць нерв. імпульсы, што перадаюцца па праводных шляхах зрокавага аналізатара да цэнтр. коркавага аддзела мозга, дзе фарміруюцца зрокавыя адчуванні. Адрозніваюць З. цэнтр. і перыферычны. Характарызуецца З. вастрынёй. Нармальная вастрыня З. — здольнасць адрозніваць 2 кропкі прадмета з вуглом паміж імі ў 1′. Да функцый З. адносяць і бінакулярны зрок.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІЦЕ́ЙНАЯ ФО́РМА,
форма, у якую заліваюць расплаўлены матэрыял, каб атрымаць пасля яго зацвердзявання фасонную адліўку. Складаецца звычайна з дзвюх паўформ, якія з дапамогай ліцейнай мадэлі ўтвараюць замкнёную поласць з канфігурацыяй і памерамі патрэбнай адліўкі.
Л.ф. мае ліцейныя стрыжні, якія ўтвараюць унутр. поласці і адтуліны ў адліўцы (робяцца зстрыжнёвых сумесей) і літніковую сістэму (сукупнасць каналаў і поласцей) для запаўнення рабочай поласці расплаўленым матэрыялам. Адрозніваюць Л.ф. разавыя і шматразавыя, якія робяцца ў апокахз дапамогай фармовачных машын або ручным спосабам зфармовачных сумесей, а таксама з металу (какілі). Формы, якія выкарыстоўваюцца для ліцця пад ціскам, звычайна наз.прэс-формамі, для атрымання зліткаў — уліўніцамі, вырабаў з пластмас — ліццёвымі.
Д.М.Кукуй.
Ліцейная форма ў апоцы: 1 — верхняя паўформа; 2 — ніжняя паўформа са стрыжнем; 3 — літніковая сістэма.
азербайджанскі драматург. Адзін з заснавальнікаў нац. тэатра. Скончыў Пятроўскую с.-г. акадэмію ў Маскве (1878). Вывучаў рус. і зах.-еўрап. л-ру. Аўтар п’ес пра жыццё і норавы азерб. сялян, памешчыкаў, бурж. дзялкоў канца 19 — пач. 20 ст. (камедыі «Мяса табе, а косці мне», 1873; «З-пад дажджу ды ў лівень», 1895; «Героі нашых дзён», 1898; трагедыя «Гора Фахрэдзіна», 1896, і інш.). Вял. ўплыў на яго творчасць зрабілі п’есы А.М.Астроўскага. У фельетонах, публіцыст. артыкулах выкрываў коснасць, рэліг. фанатызм, прапагандаваў навуку і асвету.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЛЕРО́ (ісп. bolero),
1) іспанскі нар. парны танец. Вядомы з 18 ст. Тэмп умерана хуткі, муз. памер 3/4. Выконваецца пад акампанемент гітары, барабана і кастаньетаў. Вельмі пашыраны ў Еўропе. У характары балеро напісаны інстр. п’есы для фп. (Ф.Шапэн, І.Альбеніс), для сімф. аркестра (М.Равель), нумары ў операх (Э.Мегюль, К.М.Вебер, Г.Берліёз, Дж.Вердзі), балетах (П.Чайкоўскі, Л.Дэліб), рамансы (М.Глінка, А.Даргамыжскі) і інш. 2) Кубінскае балеро — лірычны песенны жанр. Склаўся на Кубе ў канцы 19 ст. Тэмп умераны, муз. памер . Спалучае крэольскі мелас з афра-кубінскай сінкапіраванай рытмікай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́НГЛА-БІРМА́НСКІЯ ВО́ЙНЫ,
захопніцкія войны Англіі супраць Бірмы (цяпер М’янма). У першай англа-бірманскай вайне (1824—26) англ. войскі сустрэлі ўпартае супраціўленне бірманскай арміі на чале з Бандулам. Аднак пасля смерці Бандулы англічанам удалося прасунуцца да бірманскай сталіцы Ава. Паводле навязанага Бірме дагавора яна страціла вобласці Аракан, Тэнасерым, княствы Асам і Маніпур, абавязвалася выплаціць кантрыбуцыю і заключыць з Англіяй гандл. дагавор. У выніку другой англа-бірманскай вайны (1852) да англ. уладанняў далучана бірманская вобл. Пегу. У трэцяй англа-бірманскай вайне (1885) бірманская армія разгромлена і капітулявала. Бірма трапіла падангл. панаванне і ўключана ў склад Індыі як асобная правінцыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНТА́НТА БАЛКА́НСКАЯ,
саюз Грэцыі, Румыніі, Турцыі і Югаславіі. Заключаны 9.2.1934 у Афінах пад эгідай Францыі з мэтай захавання суадносін сіл на Балканах, што склаліся пасля 1-й сусв. вайны. Першапачаткова адпавядаў інтарэсам Францыі як сродак узмацнення яе пазіцый у краінах Паўд.-Усх. Еўропы. Дагавор аб стварэнні Антанты Балканскай прадугледжваў узаемную гарантыю бяспекі балканскіх граніц краін-удзельніц, а таксама ўзаемную дапамогу ў выпадку нападу на адну з іх. Дзеянні Германіі і Італіі, якія абапіраліся на фаш. групоўкі ў Грэцыі, Румыніі, Турцыі і Югаславіі, падарвалі франц. ўплыў на краіны Антанты Балканскай, у 2-ю сусв. вайну яна распалася.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНТЫТАКСІ́НЫ (ад анты... + таксіны),
спецыфічныя бялкі (антыцелы), якія ў адрозненне ад антыдотаў утвараюцца самім арганізмам чалавека і жывёл пад уплывам таксінаў і здольныя нейтралізаваць іх адмоўнае ўздзеянне. Па хім. прыродзе пераважна імунаглабуліны класа G. Нейтралізуюць таксіны, якія яшчэ не звязаны з клеткамі арганізма. З’яўляюцца адным з фактараў імунітэту і выконваюць гал. ахоўную ролю ў выпадках інтаксікацый арганізма. Антытаксіны — дзеючы пачатак антытаксічных сываратак, якія атрымліваюць праз імунізацыю жывёл абясшкоджанымі таксінамі або малымі дозамі натыўных таксінаў. Прэпараты антытаксінаў выкарыстоўваюць для прафілактыкі і лячэння дыфтэрыі, слупняку, батулізму, газавай гангрэны, стрэптакокавых і стафілакокавых захворванняў, укусаў ядавітых жывёл.