1. У дарэвалюцыйнай Расіі — дваранскі, дваранскага паходжання. Апанас Сажалка, малады ў той час прадзед Міхася Сажалкі, лепшага друга і памочніка Сапегі, не зважаючы на свой шляхетны род, любіў бадзяцца з простымі валачобнікамі.Паслядовіч.
2.Уст. Знешне вытанчаны, высакародны, з вялікім пачуццём годнасці. Шляхетны тон. □ За ўсіх адказаў Змітрок Барташэвіч, саракагадовы халасцяк са шляхетнымі манерамі.Б. Стральцоў.// Які адпавядае існуючым нормам маралі. І не прыйшоў напэўна з тае прычыны, што падлоўчы не лічыў шляхетным пасылаць сына, не пабачыўшыся і не перагаварыўшы з настаўнікам, бо ён тут чалавек новы, незнаёмы.Колас.// Выхаваны, сумленны, высакародны. Шляхетная дзяўчына.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Kléine
sub
1) m, f, n -n, -n, малы́ш, малы́шка, малю́тка
2) n -n дзіцяня́
sie hat ein ~s bekómmen — у яе́ нарадзі́лася дзіця́
3) дро́бязь, мало́е
im ~n wie im Gróßen, im Gróßen wie im ~n — у вялі́кім і малы́м, ва ўсі́м
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Ву́дзіць1 ’смярдзець, смуродзіць, псаваць паветра’ (Весці АН БССР, 1969, 4, 132, зэльв.). Ц.-слав.ѫдити ’вэндзіць’, укр.вудити ’тс’, польск.wędzić, чэш.uditi, славац.údiť, славен.(v)oditi ’тс’. Параўн. таксама чэш.дыял.oudno ’душна, млосна’. Другая ступень чаргавання ў рус.вянуть, бел.вянуць і г. д. Роднаснае ст.-в.-ням.swintan, с.-в.-ням.swinden, н.-в.-ням.schwinden, ст.-в.-ням.swedan ’паліць павольна і з вялікім дымам’ (Фасмер, 1, 375; Брукнер, 608 і наст.; Махэк₂, 666; Рудніцкі, 1, 493). Змяненне значэння, відавочна, адбылося ў сувязі з запазычаннем польск.wędzić ’вэндзіць’ і адцясненнем вудзіць на перыферыю.
Ву́дзіць2 ’красці’ (Жд., 2) Рус.смал.вуднуць ’секануць, украсці’ (Дабр.), ву́дзіць ’біць’ (Раст.). Няясна. Магчыма, роднаснае чэш.uditi ’дзяліць, расчляняць’, серб.у́дити ’расчляняць, рэзаць на кавалкі, рассякаць’ і далей да уд (гл.) (Брукнер, 592).
Ву́дзі́ць3 (БРС, Нас., КТС, Бяльк.). Да вуда (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ра́дуніца ’дзень памінання продкаў’ (Скарбы; гом., Талстая, Полес.), радуніца: да абеда плачуць, а па абедзе скачуць (Сержп. Казкі), ра́дунішта (ра́дашна) нядзеля ’тыдзень пасля Вялікадня’ (Мат. Гом.), ра́данец ’тс’ ’радаўніца’ (КЭС), параўн. рус.ра́дуница ’тс’, радуни́ца ’Фаміны тыдзень’. Гл. радаўніца. Паводле Анікіна (Опыт, 261), названыя формы з’яўляюцца больш раннімі, чым формы са слядамі дыфтонга au, якім прыпісваецца балтыйскае паходжанне (Лаучутэ, Балтизмы, 127–129) і якія могуць адлюстроўваць збліжэнне з радавацца (гл.). На гэтай падставе нельга не пагадзіцца з Жураўлёвым (Язык и миф, 393), што з’ява можа мець дахрысціянскія вытокі і славянскія карані, параўн. балг.редуни́ца ’рад, шэраг’ (Сб. НУ, 38, 138), изре́ждам ’прычытаць, пералічаць’, редо́вна неде́ля ’другі тыдзень перад Сырапустным або трэці перад Вялікім постам’, редовна́ неде́ля ’тыдзень ад Мясаеда да Сырапустнага тыдня’ (узводзіцца да ред ’рад’, БЕР, 3, 201) і жытом.ра́довый дэнь ’радаўніца’ (Талстая, Полес., 205).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
няскла́дны, ‑ая, ‑ае.
1. Які не вызначаецца складнасцю, зграбнасцю. Сам камандзір батальёна сядзеў за сталом.. Побач з ім сядзеў узводны Букрэй — няскладны і шырокі, як шафа.Колас.[Громаў-Дар’яльскі] сядзеў, абхапіўшы калені няскладнымі кашчавымі рукамі, і курыў.Васілевіч.// Дрэнна, непрыгожа зроблены; нязграбны. [Жанчына] прыехала на нейкім няскладным вялікім возе, у які быў запрэжаны высозны і худы конь.Чорны.
2. Пазбаўлены лагічнай паслядоўнасці, сувязі. Дзед.. насмешліва пазіраў на хлопцаў, слухаючы іх няскладную гутарку.Чарнышэвіч.// Нязладжаны, нястройны (пра гукі, спеў і пад.). А тут музыка грае ўвесь час, нейкая няскладная, дзікая; гучней за ўсё грыміць бубен.Нікановіч.
3. Няўдалы, недарэчны. Варка — кемлівая, разумная, але сама, здаецца, пакутуе ад няскладнага кахання.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абру́шыцца, ‑шыцца; зак.
1. Рынуцца, паляцець, пасыпацца на каго‑, што‑н. Застрачылі кулямёты, аўтаматы, на паліцэйскіх абрушыўся град куль.Васілеўская.//перан. Наваліцца на каго‑, што‑н. (пра вайну, голад, няшчасце і пад.). Лавінай нечаканаю вайна, Усё знішчаючы перад сабой, На мірны край абрушылася наш.Танк.
2.перан. Імкліва і нечакана напасці на каго‑, што‑н.; атакаваць. Чорны груган кружыць над наваколлем і вось-вось абрушыцца на Панятоўшчыну.Кавалёў.// Напасці, накінуцца на каго‑н. з папрокамі, лаянкай, абвінавачваннямі. Як толькі Шаблюк закончыў, Мікульскі.. абрушыўся на яго з тымі ж самымі фактамі.Марціновіч.Спачатку меўся ўскочыць архірэй І гневам абрушыцца вялікім На дзёрзкага папа.А. Астапенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
быццё, ‑я, н.
1.Спец. Аб’ектыўная рэальнасць, якая існуе незалежна ад нашай свядомасці; матэрыя, прырода. Быццё па-за часам, заключае [Пляханаў], з’яўляецца такім жа вялікім абсурдам, як і быццё па-за прасторай.«Весці».
2. Сукупнасць умоў матэрыяльнага жыцця грамадства. Быццё вызначае свядомасць.
3. Жыццё, існаванне. Ад роднае зямлі, Ад гоману бароў, Ад казак вечароў, Ад песень дудароў, Ад светлых воблікаў закінутых дзяцей, Ад шолаху начэй, Ад тысячы ніцей, З якіх аснована і выткана жыццё І злучана быццё і небыццё, — Збіраўся скарб.Колас.
4.Разм. Прабыванне дзе‑н. [Карызна] сказаў возніку ехаць далей і ўпершыню за ўвесь час быцця свайго ў гэтым раёне спыніўся ў заезным двары.Зарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Налягаць, націскаць цяжарам. Зброя і мокрая вопратка давілі вялікім цяжарам на плечы, прыгіналі людзей.Шамякін.//перан. Прыгнятаць, падаўляць. Сістэма самадзяржаўна-прыгонніцкай улады давіла і прыгнятала працоўных.//перан. Уздзейнічаць сваёй уладай, багаццем і пад. Фабрыканты пачалі ўжо давіць на ўрад, каб ён не абмяжоўваў звышурочнай работы.Ленін.//перан. Гнясці. Ды вось яшчэ цішыня! Яна прыгнятала, давіла на сэрца нейкім жудасным цяжарам.Гамолка.
2. Душыць, трушчыць, знішчаць. Верамейчык расказваў, як нашы танкі адразу з маршу рынуліся ў бой, давілі гусеніцамі, расстрэльвалі з гармат фашысцкіх ваякаў.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разго́ністы, ‑ая, ‑ае.
1. Звязаны з разгонам (у 2 знач.); які бывае пры разгоне (у 2 знач.). Разгоністая хада. Разгоністы галоп. □ Аўчарка разгоністымі скачкамі набліжалася, прыцяўшы да галавы вушы.Быкаў.// Моцны, хуткі. Разгоністы вецер. Разгоністая хваля.
2. Шырокі, з вялікім разгонам (у 3 знач.); размашысты. Асветленая безліччу ліхтароў, узнікла перад вагонамі разгоністая камяніца вакзала.Шынклер.[Павел] стаяў непадалёку, безуважна ўзіраўся ў разгоністае палатно шашы, у разлегласць палёў і сасновых пералескаў.Вышынскі.// Залівісты, працяглы (пра голас, брэх і пад.). За перагародкай нешта сіпела, патрэсквала, узрывалася шорганнем і піскам, а потым наплываў разгоністы моцны, але не вельмі выразны голас.М. Стральцоў.
3. З вялікімі прамежкамі паміж літарамі (пра почырк, друк).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
расця́гнуты, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад расцягнуць.
2.узнач.прым. Які падоўжылі, расцягнулі. На расцягнутых калёсах валаклі дубы.Мележ.// Рэдкі, з прамежкамі. Расцягнутая вёска. Расцягнутая шарэнга. □ Я выцягнуў адтуль добры дзесятак лістоў са знаёмым мне дробненькім расцягнутым почыркам Валерыі Андрэеўны.Дуброўскі.// Пашкоджавы моцным напружаннем, ударам. Цела азябла, баліць расцягнутая нага.Навуменка.// Які стаў вельмі вялікім ці шырокім, свабодным у выніку нацягвання. Расцягнутая сукенка. □ Крывыя, пагнутыя жалезныя пруткі былі падобны на расцягнутую старую вяроўку.Пташнікаў.
3.перан.; узнач.прым. Залішне працяглы, доўгі. [Міхасёвы] тлумачэнні былі расцягнутыя і незразумелыя.Краўчанка.У «Звяздзе» — поспех для пачаткоўца — была надрукавана мая паэмка, праўда, сырая, расцягнутая.Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)