2) няслу́шны, няпра́вільны; ненале́жны, неадпаве́дны, не той
zur ~en Zeit — не ў свой час, не своечасо́ва
in die ~en [in ~e] Hände fállen* — папа́сці не ў ты́я ру́кі; папа́сці не таму́, каму́ трэ́ба
etw. аn dem ~en Énde ánfangen* — пача́ць што-н. не з таго́ канца́
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Váter
m -s, Väter
1) ба́цька
er ist der gánze [léibhaftige] ~ — ён уве́сь у ба́цьку
er ist séinem ~ wie aus dem Gesícht geschnítten — ён вы́літы ба́цька, ён ко́пія ба́цькі
2) pl прабацькі́, про́дкі, бацькі́
◊ er wúrde zu séinen Vätern versámmelt ≅ разм., уст. ён адпра́віўся на той свет, ён памёр
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
смяя́цца láchen vi;
смяя́цца да ўпа́дуразм. sich hálbtot láchen, sich vor Láchen wälzen; sich vor Láchen áusschütten;
смяя́цца да слёз Tränen láchen;
смяя́цца праз слёзыúnter Tränen láchen;
смяя́цца зкаго-н., з чаго-н. über j-n, über etw. (A) láchen, sich über j-n, über etw. (A) lústig máchen, j-náuslachen;
смяя́цца спадцішка́ in sich hinéinlachen; sich (D) ins Fäustchen láchen;
◊
до́бра смяе́цца той, хто смяе́цца апо́шнімпрым. wer zulétzt lacht, lacht am bésten
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Абармо́т ’махляр, прайдзісвет, чалавек, пазбаўлены даверу’ (Шат., КЭС, КТС), ’неахайны чалавек’ (Яўс.), абермот ’нязграбны чалавек’ (Кліх), рус.обормот ’абадранец’. Магчыма, да абора‑мот ’той, хто матае аборы (вяроўкі, якімі прымацоўваюцца лапці)’, спачатку зняважлівая назва вясковых жыхароў («лапцюжнікаў»). Для падобных назваў параўн. семантыку польск.gbur ’грубіян’ < ст.-польск.gbur ’селянін’ і словаўтварэнне ўкр.ціповʼяз, грічкосій і г. д. Іншую версію гл. у Трубачова, ВЯ, 1961, 5, 134 (< барматаць). Неверагодна ў Гэлтана, ZfslPh, 23, 326–327 (< ням.Ober і рус.мот). Яшчэ больш праблематычная версія аб венгерскім паходжанні гэтага слова. Гл. Пагарэлаў, RÉS, 30, 102–103. Супраць апошняга Гэлтан, там жа, 325–326 з падрабязнай аргументацыяй.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
До́сціп ’досціп’ (БРС, Байк. і Некр.), дасці́пнасць ’дасціпнасць’ (БРС). Паводле Кюнэ (Poln., 50), запазычанне з польск.dowcip, dowcipność ’тс’ (Кюнэ, там жа, як аргумент прыводзіць той факт, што гэтыя словы вядомы толькі заходнім славянам; параўн. і чэш.důvtip). Аб польск. словах гл. падрабязна Слаўскі, 1, 158. Няясным, аднак, застаецца фармальны бок запазычання. Бел. формы тыпу до́сціп, дасці́пны і г. д. маглі б зыходзіць да польск. форм тыпу dowścipny, але апошнія засведчаны толькі з тэрыторыі Беларусі (Litwy; гл. Слаўскі, там жа.). Ужо ў ст.-бел. мове засведчаны ўсе вядомыя сёння формы: довтипъ, довтепъ, довтыпъ, довстипъ, довципъ, довтип‑ ный, довтипность (з XVI ст., гл. Булыка, Запазыч., 98–99).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ды́рда ’дзяўчынка-гарэза, якая выйшла з дзіцячага ўзросту і бегае ў кароткай кашулі’, ’чалавек высокага росту і асабліва той, хто мае доўгія ногі’, ды́рдас ’хлопчык-гарэза, які выйшаў з дзіцячага ўзросту і бегае ў кароткай кашулі’ (Нас.). Паводле Лаўчутэ (Лекс. балтызмы, 19), гэтыя два словы ў даных значэннях зафіксаваны толькі ў бел. мове і на слав. глебе не этымалагізуюцца. Лаўчутэ мяркуе, што крыніцай гэтых лексем былі літ.*dirda, *dirdas (параўн. літ.dirdinė́ti ’сланяцца, бяздзейнічаць’). Ад ды́рда, відавочна, утвораны дзеяслоў ды́рдзіцца ’выцягваць ногі пры смерці’ (Касп.). Параўн. яшчэ вельмі няпэўныя меркаванні ў Сл. паўн.-зах. (пад ды́рда). Няпэўна таксама Трубачоў (Эт. сл., 5, 201) звязвае ды́рда з ды́лда.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жлу́кта1 ’драўляная пасудзіна’. Рус.дыял.смал., паўд., зах., кур., белгарад.жлу́кта ’тс’, укр.жлу́кто ’тс’, польск.żłukto з літ.žlùgtas, žlùktas ’пасудзіна, у якой мыюць бялізну’ і ’намочаная бялізна’ (Буга, Rinkt., 2, 685–688; Міклашыч, 412; Фасмер, 258; Кіпарскі, Аткупшчыкоў, Талстой у кн. Лексічныя балтызмы 14, 32, 48; Урбуціс, Baltistica, V, 1, 60). Сумненні Праабражэнскага (1, 234–235) пра балт. паходжанне слова наўрад ці апраўданы. Пра этымалогію балт. слова гл. Фрэнкель, 1318.
Жлу́кта2 ’той, хто многа п’е’ (ТСБМ). Рус.дыял.кур., смал. ’тлусты, неахайны чалавек; хто многа п’е’. Перанос значэння з жлукта1 (гл.). Ва ўкр. засведчана такая магчымасць шляхам параўнання (Сл. укр. мови): круглий, як жлу́кто.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кало́дачка ’каленца (у сцябле)’ (бяроз., Шатал.), ’сустаў’ (там жа). Адносна семантыкі параўн. ілюстрацыю да першага значэння: «На соломынэ аж тры колодычкы вырослі» (с. 70). Паводле Цыхуна (вусн. паведамл.), тут перанос ад першапачатковага калода ’трубка, сцябліна ў злакавых’. Да матывацыі параўн. калена як ’патаўшчэнне, вузел на сцябліне’ і ’частка сцябліны паміж патаўшчэннямі’. Прыклады адпаведных утварэнняў: калена ’сустаў пальца рукі’, і на той жа тэрыторыі (бяроз.) «жыта пошло ў каленцы». Зыходзячы з прыведзеных фактаў, менш верагодна думаць аб першаснасці значэння ’сучляненне як патаўшчэнне’. Паводле першага тлумачэння назва матывуецца звычайнымі пераносамі ў межах устаноўленай (і ўжо дыфузнай) семантыкі; калі ж прыняць другую версію, цяжка абгрунтаваць яе з боку семантыкі. Параўн. яшчэ інфармацыю па калода.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ліхвя́р ’кулак’ (Яруш.), ’хто прычыняе людзям няшчасце’ (пух., Жд. 2), ’той, хто бярэ вельмі высокія, недазволеныя законам працэнты за пазычаныя грошы’ (ТСБМ), укр.лихва́р, лихвʼя́р, ст.-рус.лихварь (XVII ст.), польск.lichwiarz, в.-луж.lichwar, чэш.lichvář ’тс’, славац.lichvár ’гандляр скацінай’; серб.-харв.ли̏хвар, славен.lihvár, макед.лихвар, балг.лихва́р. Прасл. форма lixvarь, якая абыходзіць да прасл.lixva ’пазыка грошай пад працэнты’ (Слаўскі, 4, 236). Апошняе — запазычанне з гоц.leiƕva ’пазыка’, leiƕan ’пазычаць’, ст.-в.-ням.lîhan ’тс’ (Бернекер 1, 717; Фасмер, 2, 504–505; Слаўскі, 4, 233–235). Магчыма, аднак, і поўнае запазычанне з герм.*leihwarja‑ ’пазыкадаўца’ (Трубачоў, Эт. сл., 15, 99).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лі́чнік1 ’лік простага дробу, які стаіць над рысай’ (ТСБМ). Запазычана з польск. мовы, дзе licznik ’тс’ (з XVIII ст.) < liczyć ’лічыць’ (Слаўскі, 4, 243–244) з’яўляецца калькай з с.-лац.numeralor ’лічыльнік’ < лац. ’той, хто лічыць’.
Лі́чнік2 ’апаўшыя камлючкі з хвоі або елкі’ (івац., Нар. сл.). Можна дапусціць роднаснасць са ст.-польск.licznik ’самшыт, Buxus sempervirens L.’ (Слаўскі, 4, 244), утвораным ад лац.lycium ’лікій — лякарства, якое складалася з сокаў розных раслін, у тым ліку і самшыту, крушыны’ > ’сок самшыту’ > ’самшыт’. Аднак больш імаверна, што гэта слова ўзыходзіць да ⁺іглічнік (< ігліца ’калючкі з хвоі ці елкі’) — з адпадзеннем пачатковага і‑, а пасля і ‑г‑ (як, напрыклад, бел.лянь! < глянь!).