дзеравя́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

Разм.

1. Невялікі кавалак дрэва; драўляная частка чаго‑н. Глуха ляпаюць адна аб адну дзеравяшкі прыкладаў. Паўлаў.

2. Штучная драўляная нага. Вунь ідзе дзядзька Пракоп на дзеравяшцы... Па ўезджанай коўзкай саннай дарозе ён неяк смешна ступае. Сабаленка. У вялікім утульным крэслі драмаў вартаўнік — яшчэ не стары чалавек з дзеравяшкаю, прывязанаю да калена. Грахоўскі.

3. мн. (дзеравя́шкі, ‑шак). Абутак на драўлянай падэшве. Алёша стаў на лавачку, разуўшыся: кінуў дзеравяшкі пад прызбу. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фільм, ‑а, м.

1. Твор кінамастацтва для паказу на экране; тое, што і кінафільм. Гукавы фільм. Каляровы фільм. □ Асабліва.. [Зоя] любіла кінаартыстаў, запісвала новыя песні з апошніх фільмаў і адчувала сябе шчасліваю. Грахоўскі.

2. Тонкая празрыстая плёнка з нанесеным па яе святлоадчувальным слоем, якая ўжываецца для фатаграфічнай і кінематаграфічнай здымкі.

3. Тое, што і фільмакопія.

•••

Панарамны фільм — фільм, зняты пры дапамозе спецыяльнай апаратуры для дэманстрацыя на вялікім паўкруглым экране (кінапанарама) або на экранах, якія акружаюць гледача з усіх бакоў (кругавая кіпапанарама).

[Англ. film — абалонка, плёнка.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ценявы́, ‑ая, ‑ое.

1. Які мае адносіны да ценю (у 2, 6 знач.). Ценявыя ўзоры. Ценявая праекцыя. Ценявы тэатр. Ценявыя фарбы.

2. Які знаходзіцца ў цяні (у 1 знач.); неасветлены. Ценявы бок вуліцы. □ Некалі гэтая.. [ігруша] раскошна і маляўніча развіналася над хатай, яе лісце было да таго густое, што пры невялікім дожджыку ўвесь ценявы бок страхі аставаўся сухі. Кулакоўскі.

3. перан. Адмоўны, непажаданы. Ценявыя бакі жыцця Багдановіч раскрываў з настолькі вялікім пачуццём меры, што раскрыццё іх было ў яго сапраўды не «кветкамі зла». Лойка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

circumstance

[ˈsɜ:rkəmstæns]

n.

1) акалі́чнасьць f., вы́падак -ку m.; абста́віны pl.

under no circumstances — ні ў я́кім вы́падку

under the circumstances — у да́дзеных абста́вінах

2) падрабя́знасьць, дэта́ль f.

3) цырымо́нія f.

with pomp and circumstance — зь вялі́кім шы́кам

4) матэрыя́льнае стано́вішча

in easy circumstances — у до́брым матэрыя́льным стано́вішчы

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

intellect

[ˈɪntələkt]

n.

1) ро́зум -у m., здо́льнасьць чалаве́ка мы́сьліць, разважа́ць; інтэле́кт -у m.

2) высо́кая інтэліге́нтнасьць; вялі́кія разумо́выя здо́льнасьці

a man of intellect — чалаве́к з вялі́кімі разумо́вымі здо́льнасьцямі

3) інтэлектуа́л -а m.

Skaryna was a great intellect of his time — Скары́на быў вялі́кім інтэлектуа́лам свайго́ ча́су

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

бу́да1

(польск. buda, ад с.-в.-ням. bïïde, buode)

1) верх, пакрыццё брычкі, карэты;

2) крытая дарожная павозка;

3) шалаш, будан;

3) прадпрыемства са спецыяльна абсталяванай печчу для смалакурэння, гонкі дзёгцю, выпальвання драўніннага вугалю, вытворчасці попелу, паташу; былі пашыраны ў Вялікім княстве Літоўскім.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

адкры́ты, -ая, -ае.

1. Нічым не загароджаны, не прыкрыты; аголены; без покрыва зверху, з бакоў.

А. прастор.

Адкрытае мора.

Смажыць на адкрытым агні.

Хадзіць з адкрытай галавой.

2. Даступны для ўсіх жадаючых.

А. сход.

3. Не тайны, яўны.

А. пратэст.

Адкрыта (прысл.) выступіць з крытыкай недахопаў.

Адкрытае галасаванне (падняццем рук, не тайнае).

4. Шчыры, прамы, даверлівы.

А. твар.

А. характар.

5. Тое, што і разгорнуты.

Адкрытая кніга.

А. журнал.

6. З вялікім выразам.

Адкрытае плацце.

7. Не падземны, з агаленнем пласта.

А. спосаб здабычы вугалю.

Адкрытае пісьмо — пісьмо каму-н., якое публікуецца ў друку.

Адкрытае пытанне — нявырашанае пытанне.

Адкрытая рана — рана, якая не зажыла.

Адкрыты лоб — вялікі і круты лоб.

У адкрытую (ісці, дзейнічаць) (разм.) — не ўтойваючы сродкаў і прыёмаў.

|| наз. адкры́тасць, -і, ж. (да 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пуза́ты, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. З вялікім жыватом, пузам. Ля камбайна, акрамя Шапавалава і Пятра,.. [Касцянок і Баранаў] убачылі старшыню калгаса Махнача, нізкага і пузатага чалавека з шырокім чырвоным тварам. Шамякін. Тут быў таран, мянёк пузаты, Шчупак, лінок, акунь, карась. Колас.

2. перан. Нізкі і шырокі, з пукатымі, акруглымі бакамі (пра прадметы). Пузаты чыгун. Пузаты партфель. □ Гаспадыня ўсё-такі злезла з печы, бразнула засланкай і выцягнула пузаты паліваны гарлачык, на якім трошкі прыгарэла жоўтая плеўка. Сабаленка. Рыма трымала ў руках баравік і абразала белы пузаты корань. Васілеўская.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Во́кідзь ’густы снег, які падае камякамі’ (Янк. III), о́кыдʼ снег, які выпадае ранняй вясной пасля таго, як зімні снег ужо растаў, окітʼ‑ ’вясенні снег, які выпадае на кароткі час і звычайна скора растае’ (Талст., 13). Рус. дыял. о́кидь ’шэрань, іней’, карп. окидь ’іней, лёд, снег на ветках дрэў; вясенні замаразак’ (Талст., 13), мар.-славац. окуď ’сыры снег, які ў вялікім мностве ляжыць на дрэвах’. Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад окідаць (Махэк₂, 313); не звязана з серб.-харв. кити́на ’камякі снегу на галінках дрэў’, о̀китити ’упрыгожыць’, як гэта лічыць Талстой, 13, таму што яны належаць да гнязда кітка і г. д. (Скок, 2, 73). У семантычных адносінах параўн. вобліў (гл.) галалёдзіца, лёд, якім пры галалёдзіцы пакрываюцца дрэвы’, ад абліць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ла́збе́нь1, лазубень ’лубянка з ліпавай кары ці з дрэва на мёд’ (Маш., Бяльк., Нас.; палес., ст.-дар., З нар. сл., Сл. паўн.-зах.), лажбёнь ’тс’ (Некр.), ’мера для масла, мёду, саленняў’ (Інстр. 3), ’няўклюда, расцяпа’ (Сл. паўн.-зах.), рус. лазбень ’бочачка з вечкам’, ’скрынка з дрэва, кубел для адзежы’. Ст.-бел. лазбень (XVI ст.) і ст.-польск. łaźbień называюць іншую рэалію — лавачку, на якой сядзеў бортнік, падглядаючы пчол. Утворана ад lazbbiti і суф. ‑enь (як грэбень) (гл. Слаўскі, 1, 125; Вярхоў, Аб пск. асабл., 33–40; Фасмер, 2, 449; Лізісова, ABSl, 13, 1980, 49–50).

Лазбе́нь2 ’хлопец з вялікім ілбом’ (Жд. 2, Нас., Бяльк.), ’поўны, здаровы чалавек’ (Бяльк.). Да лабзень (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)