бел. Каля поўнай міскі шмат сяброў. Дзе мёд, там і мухі. Дзе шмат прысмак, там зграя сабак. На ласы кусок знойдзецца раток. Абы харчы, а едакі знойдуцца.
рус. При пиве и бражке много братьев. На обеде все соседи, скатерть со стола ‒ и дружба сплыла. При пире, при бражке ‒ все дружки, при горе-кручине ‒ все ушли. Есть пирожок, есть и дружок. При доброй године и кумовья побратимы.
фр. A table bien servie beaucoup d’amis (За хорошо сервированным столом много друзей).
англ. No friendship is strong that owes its rise to a pot (Дружба, зародившаяся за столом, не крепка).
нем. Leer faß, leere Freundschaft (Пустая бочка ‒ пустая дружба). Siedet der Topf, so blüht die Freundschaft (Кипит горшок, процветает дружба).
Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)
Вірзія́1 ’чалавек, які гаворыць абы-што’; ’лухта’ (Бяльк.). Аддзеяслоўнае ўтварэнне са старым суф. ‑ьja (як суддзя < sǫdьji). Да вярзці́ (гл.). Гл. яшчэ вярза́.
Вірзія́2 ’вялікі чалавек’ (Бяльк.). Кантамінаваная назва ад вірзія1 і вядомага ва ўсх.-маг. гаворках рус.верзила ’бамбіза, вялікі чалавек’, этымалогія якога няясная. Аднак, паводле семантыкі, лексему можна супаставіць з гоц.*wrisila, якое магло даць слав.vьrzila, параўн. ст.-н.-франц.wrisil, ст.-сакс.wrisitīk ’гіганцкі, магутны.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
замі́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Рмн. ‑нак; ж.
Разм.
1. Вымушаная затрымка ў рабоце, дзейнасці каго‑, чаго‑н. Ад цямна да цямна не пакідаў поля і Уладзімір Аляксеевіч. Абы-якая замінка ці маленькая няўпраўка, ён ужо там.Пальчэўскі.Нельга дапускаць ніводнай, нават самай маленькай замінкі ў руху паяздоў.Васілевіч.
2. Тое, што замінае, абцяжарвае; перашкода. Кожная грудка лёду, кожны парог-гарбінка, выступ зямлі, узгорачак становяць.. [ручайкам] замінкі.. ў іх імклівым руху.Колас.[Маргун:] А гэту замінку мне пакінь. (Паказвае на вінтоўку).Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
запа́л1, ‑а і ‑у, м.
1.‑а. Прыстасаванне і сродак для запальвання выбуховага рэчыва. [Коля] узяў гранаты, хутка ўставіў запалы і папоўз.Мележ.
2.‑у. Гарачнасць, парыў. Ці росцім сад мы на пясках пустыні, Ці ў стэп асмужаны вядзём канал — Ніколі ў сэрцах маладых не стыне Свяшчэнны той кастрычніцкі запал.Гілевіч.Баявы настрой, што панаваў у пачатку сходу, хутка апаў, загаварылі пра дробязі, і то без запалу, абы не маўчаць.Хадкевіч.
запа́л2, ‑у, м.
Пашкоджанне раслін ад засухі, сухавею.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
со́ваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1.Незак.да сунуць (у 1–5 знач.).
2.каго-што. Перамяшчаць, перасоўваць з месца на месца. Варушыць Аўгіня вілачнікам гаршкі, чапялой патэльню совае да вуголляў.Бядуля.Потым пасажыры совалі кашалёк нагамі, пакуль ён не апынуўся ў кутку, дзе стаяў безбілетны Віця.Якімовіч.
3.безас.Разм. Пра рэзкі боль. Совае ў калена.
•••
Соваць (сунуць, тыцкаць) носкуды — умешвацца ў што‑н., звычайна не ў сваю справу.
Соваць (тыцкаць) пад носкаму — даваць, паказваць што‑н. непачціва, абы-як.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сустрака́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1.Незак.да сустрэцца.
2. Трапляцца, надарацца; бываць. Толькі ўсе былі ўзброеныя абы чым: большасць мела .. бамбукавыя пікі, але сустракаліся і стрэльбы, і рэвальверы.Маўр.Сярод адвечнай цішыні першабытных лясоў рэдка сустракаліся людскія паселішчы, затое дзікіх звяроў і птушак было тут вялікае мноства.В. Вольскі.//перан. Бываць, мець месца. Разам з тым трэба прызнаць, што ў нашым асяроддзі яшчэ сустракаюцца выпадкі п’янства, рвацтва, парушэння сацыялістычнай дысцыпліны.Машэраў.
3.Зал.да сустракаць (гл. сустрэць у 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чарні́ла, ‑а, н.
Водны раствор якога‑н. каляровага рэчыва, што ўжываецца для пісання. Андрэйка ўсунуў ручку ў чарніла, забыўся яе атрэсці і перш-наперш абліў паперу чарнілам.Бядуля./Разм. Пра віно. [Ткачук:] — А белай няма? Цярпець не магу гэтага чарніла.Быкаў.Грошай пачалі зарабляць да халеры, а які толк: грошы тыя, як дым з коміна, напуста вылятаюць! Адно ў людзей у галаве — абы чарніла набоўтацца!Лецка.
•••
Сімпатычнае чарніла — бясколерная або слаба афарбаваная вадкасць, якая выкарыстоўваецца ў тайнай перапісцы.
Хімічнае чарніла — чарніла фіялетавага колеру.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чыстакро́ўны, ‑ая, ‑ае.
1. Чыстай, не змешанай пароды (пра жывёл). — Гэта не трус, а трусіха, — нахмурыўшыся, адрэзаў Дапік. — І прытым не абы-якая трусіха, а чыстакроўная «белы велікан».Краўчанка.
2.Разм. Сапраўдны, праўдзівы. Гэта — чыстакроўная арыстакратка, і нізавошта мяне не прызнала б за чалавека, калі б я стаў нават мільянерам!Карпюк.[Драздовіч:] — Яго [Павалковіча] тут старым кавалерам завуць, шляхціцам. Хоць ніякі ён не шляхціц, з дзеда-прадзеда чыстакроўны мужык.Машара.// Тыповы, яскрава выражаны, характэрны для каго‑, чаго‑н. (пра чалавека). Чыстакроўны паляшук. Чыстакроўны немец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзіця́н.
1. (малое) Kind n -(e)s, -er; Säugling m -(e)s, -e; Brústkind n (немаўля); Júnge (sub) n -n, -n (у жывёл);
2.перан.:
дзіця́ прыро́ды Natúrmensch m -en, -en;
◊
чым бы дзіця́ ні це́шылася, абы́ не пла́кала jédem Tíerchen sein Pläsíerchen
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Дуду́каць ’нягучна размаўляць’ (БРС, Сл. паўн.-зах.), ’размаўляць’ (Касп.), ’глуха і павольна гаварыць’ (Янк. III). Відавочна, гукапераймальнае. Параўн. і рус.дуду́ка ’той, хто ўвесь час балбоча’, дуду́кать ’дудзець, выдаваць гук, як гук дудкі’, дуду́чыть ’гаварыць увесь час, балбатаць абы-што’ (СРНГ, 8, 251). Параўн. і літ.dudénti ’нягучна размаўляць’ (аб гэтым гл. Фрэнкель, 1, 84). Звяртае ўвагу, што бел. і літ. мовы ўтвараюць тут пэўную ізаглосную тэрыторыю (дакладней, літ. мова і паўн.-зах. гаворкі бел. мовы).