БУ́ЛДУРЫ (Bulduri),

кліматычны курорт у Латвіі, у складзе г. Юрмала. За 20 км ад Рыгі, на беразе Рыжскага заліва Балтыйскага м. Вызначаецца мяккім марскім кліматам, спрыяльнымі ўмовамі для летніх купанняў. Пясчаны пляж з невял. дзюнамі, хвойная расліннасць. Разам з кліматалячэннем практыкуюцца бальнеа- і фізіятэрапія. Санаторыі, у ліку якіх «Беларусь» (уласнасць Рэспублікі Беларусь), спецыялізуюцца на лячэнні хвароб сардэчна-сасудзістай, стрававальнай і нерв. сістэм. Гасцініцы, пансіянаты, кемпінгі, турысцкія базы і інш.

т. 3, с. 330

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АДМІНІСТРАЦЫ́ЙНАЕ ПРАВАПАРУШЭ́ННЕ,

правіннасць, проціпраўнае наўмыснае або неасцярожнае дзеянне (або бяздзеянне), замах на дзярж. або грамадскі парадак, уласнасць, правы і свабоды грамадзян і інш. Паводле заканадаўства Рэспублікі Беларусь да адміністрацыйнага правапарушэння адносяцца: парушэнні грамадскага парадку, правілаў дарожнага руху, проціпажарных, сан.-эпідэміялагічных, мытных правілаў, пагранічнага рэжыму, парушэнні правілаў палявання, рыбнай лоўлі і аховы рыбных запасаў і інш. За адміністрацыйнае правапарушэнне прадугледжана адм. адказнасць (калі правапарушэнні не цягнуць за сабой крымін. адказнасці).

т. 1, с. 114

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ула́сны, -ая, -ае.

1. Які належыць каму-, чаму-н. як уласнасць.

Уласная машына.

2. Свой, асабісты.

Зрабіць што-н. уласнымі рукамі.

На ўласныя вочы ўбачыць.

Па ўласнай волі.

3. Які знаходзіцца ў непасрэдным распараджэнні, падпарадкаванні каго-, чаго-н.

У. карэспандэнт.

Уласная канцылярыя.

4. Літаральны, сапраўдны.

Ва ўласным сэнсе слова.

5. Уласцівы толькі каму-, чаму-н., без пабочных дабавак (спец.).

Уласная вага цела.

Уласнае імя — у граматыцы: назоўнік, які з’яўляецца асабовай індывідуальнай назвай каго-, чаго-н.; проціл. агульнае імя.

Полацк — уласнае імя горада.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

По́садзь ’від падаткаў у ВКЛ з 1484 г.’, ст.-бел. поседь, посѣдь, укр. посідь, польск. posadź (з 1632 г.) ’тс’. Няма падставы меркаваць, што слова прыйшло з літ. posėdis ’тс’ (так Яблонскіс, гл. Непакупны, Мовознавство, 1970, 6, 30; Лаўчутэ, Балтизмы, 94), хутчэй, наадварот: утварэнне пры дапамозе прыстаўкі *po‑ (гл. по-) ад кораня *sěsti < *sědti з семантыкай ’уласнасць, маёмасць, набытак’, параўн. посе́сці ’сесці, заняць месца; атрымаць’ (ТС). Паводле ЕСУМ (4, 535), укр. по́сідуласнасць, валоданне’ — калька з польск. posiadać ’мець, валодаць’, што ўзнікла на базе лац. possideo ’валодаю, маю’, роднаснага posiadać ’сесці, заняць месца’, што, паводле Банькоўскага (2, 711), калькуе ням. bezitzen; фанетыка пад уплывам пасадзіць/posadzić, параўн. таксама славац. posadnť ’ахапіць, завалодаць’. Прыстаўка па‑ (по- po-) часта ўжываецца для ўтварэння назваў аплаты — бел. паземшчына, рус. подать, польск. pogłówne, славац. poplatok ’абавязковая плата’. Параўн. пасаг, посах2 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ВЕЛА́СКА АЛЬВАРА́ДА ((Velasco Alvarado) Хуан) (16.6.1910, г. П’юра, Перу — 24.12.1977),

ваенны і дзярж. дзеяч Перу. Дывізіённы ген. (1965). Скончыў афіцэрскую школу (1934). У 1962—63 ваен. аташэ ў Францыі. З 1966 нач. ген. штаба арміі, з 1968 галоўнакаманд. сухап. войскамі. У кастр. 1968 узначаліў рэв. выступленне ваенных. Прэзідэнт Перу (1968—75, адначасова да 1972 прэм’ер-міністр). Урад Веласка Альварада прыняў закон аб агр. рэформе, нацыяналізаваў уласнасць амер. нафтавых і гарнарудных кампаній і інш. Скінуты ў выніку ваен. путчу.

т. 4, с. 65

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НЕГАРЭ́ЛАЕ,

гарадскі пасёлак у Дзяржынскім р-не Мінскай вобл.. на р. Ператуць, чыг. ст. на лініі Мінск—Баранавічы. За 10 км на ПдЗ ад Дзяржынска, 48 км ад Мінска. Аўтадарогамі злучана з Мінскам, Дзяржынскам, Баранавічамі, Уздой, Стоўбцамі. 1,1 тыс. ж. (2000).

Вядома з 16 ст. як перасадачная і паштовая станцыя на конным тракце Мінск—Навагрудак у Мінскім пав. ВКЛ. У 1588 у складзе Койданаўскага графства, уласнасць Радзівілаў. У 1620 вёска, 41 двор. З 1793 у Рас. імперыі ў Койданаўскай вол. У 1831 уласнасць Ю.​Абрамовіча, з 1879 — Э.​Чапскага. У 1871 праз Н. прайшла Маскоўска-Брэсцкая чыгунка, адкрыта станцыя. З 1908 працавала нар. вучылішча. У 1921—39 сав. пагранічная станцыя. мела заставу, мытню. З 1924 у Койданаўскім р-не, з 1932 цэнтр сельсавета Дзяржынскага р-на. З 1938 гар. пасёлак у Мінскім, з 1939 — Дзяржынскім р-нах. З 29.6.1941 да 6.7.1944 акупіравана ням. фашыстамі, якія ў 1941—43 стварылі тут канцлагер, філіял Масюкоўшчынскага лагера смерці, дзейнічала група Дзяржынскага патрыятычнага падполля. З 1988 працуе музей гісторыі ст. Н.

З-д па вырабе вулляў, камбінат быт. абслугоўвання. Сярэдняя і муз. школы, кінатэатр, б-ка, музей гісторыі станцыі Негарэлае, паліклініка, аддз. сувязі, гандл. цэнтр. Брацкая магіла сав. воінаў, магіла сав. ваеннапалонных, помнік землякам, што загінулі ў Вял. Айч. вайну.

т. 11, с. 265

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛАВЕЛЕ́ ((Laveleye) Эміль Луі Віктор дэ) (5.4.1822—2.1.1892),

бельгійскі эканаміст і сацыёлаг. Вучыўся ў Лёвенскім і Генцкім ун-тах. З 1864 праф. палітэканоміі ў Льежскім ун-це. Падзяляў погляды аўстрыйскай школы і лічыў, што вартасць тавараў вызначаецца каштоўнасцю і рэдкасцю, а цана — попытам і прапанаваннем; цэнтр. месца адводзіў паліт. ладу, выступаў за ўмяшанне дзяржавы ў паліт. жыццё, але супраць сацыяліст. ідэі ўсебаковага рэгулявання гаспадаркі. Ідэалам грамадскага жыцця лічыў саюз «свабодных» «самакіравальных абшчын», дэцэнтралізацыю. У сваёй асн. працы «Уласнасць і яе першабытныя формы» (1874) даў гіст.-этналагічны аналіз прыватнай уласнасці.

т. 9, с. 84

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БРАЦЯ́НКА,

вёска ў Беларусі, у Гарадзечанскім с/с Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл. За 4 км на Пн ад Навагрудка, 166 км ад Гродна, 27 км ад чыг. ст. Наваельня. 133 ж., 69 двароў (1996).

У пісьмовых крыніцах упершыню згадваецца 1.4.1428, калі вял. кн. ВКЛ Вітаўт асобнай граматай перадаў Брацянку ва ўтрыманне сваёй жонцы Ульяне. З 1449 «двор Брацянка» — уласнасць вял. кн. Казіміра Ягелончыка. У 15—18 ст. у Навагрудскім ваяв. З 1795 у Рас. імперыі. У 1921—39 у складзе Польшчы, з 1939 у БССР. З 1969 у саўгасе «Дубкі». Б-ка. Помнік археалогіі — курганны могільнік Брацянка.

т. 3, с. 254

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КРЫЛА́ТАЎ (Яўген Паўлавіч) (н. 23.2.1934, г. Лысьва Пермскай вобл., Расія),

расійскі кампазітар. Засл. дз. маст. Расіі (1989). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1959, клас М.Чулакі). Працуе пераважна ў галіне кінамузыкі: музыка да дакумент., маст., тэле- і мультфільмаў, у т. л. «Умка» (1965), «Уласнасць рэспублікі» і «Вось ужо гэта Насця!» (абодва 1972), «І тады я сказаў «не» (1974), «Не баліць галава ў дзятла» (1975), «Ключ без права перадачы» (1977), «І гэта ўсё пра яго» (1978), «Прыгоды Электроніка» (1981), «Чарадзеі» (1984), «Госця з будучага» (1986). Аўтар 3 балетаў, твораў для хору, сімф. і эстр. аркестраў, музыкі да драм. спектакляў. Дзярж. прэмія СССР 1982.

т. 8, с. 507

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

własność

własnoś|ć

ж.

1. уласнасць;

nabyć na ~ć — набыць ва ўласнасць;

prawo ~ci — права ўласнасці;

2. уласцівасць;

~ci chemiczne — хімічныя ўласцівасці

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)