КРЫЛА́ТАЎ (Яўген Паўлавіч) (н. 23.2.1934, г. Лысьва Пермскай вобл., Расія),
расійскі кампазітар. Засл. дз. маст. Расіі (1989). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1959, клас М.Чулакі). Працуе пераважна ў галіне кінамузыкі: музыка да дакумент., маст., тэле- і мультфільмаў, у т. л. «Умка» (1965), «Уласнасць рэспублікі» і «Вось ужо гэта Насця!» (абодва 1972), «I тады я сказаў «не» (1974), «Не баліць галава ў дзятла» (1975), «Ключ без права перадачы» (1977), «І гэта ўсё пра яго» (1978), «Прыгоды Электроніка» (1981), «Чарадзеі» (1984), «Госця з будучага» (1986). Аўтар 3 балетаў, твораў для хору, сімф. і эстр. аркестраў, музыкі да драм. спектакляў. Дзярж. прэмія СССР 1982.
т. 8, с. 507
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)