ула́снасць

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз.
Н. ула́снасць
Р. ула́снасці
Д. ула́снасці
В. ула́снасць
Т. ула́снасцю
М. ула́снасці

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ула́снасць, -і, ж.

1. Маёмасць, якая належыць каму-н.

Дзяржаўная ў.

2. Прыналежнасць каго-, чаго-н. каму-, чаму-н. з правам распараджэння.

Прыватная ў. на зямлю.

Набыць што-н. ва ў.

Права ўласнасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ула́снасць ж., в разн. знач. со́бственность; (об имуществе, доходе — ещё) достоя́ние ср.;

дзяржа́ўная ўла́снасць — госуда́рственная со́бственность;

набы́ць ва ўла́снасць — приобрести́ в со́бственность;

пра́ва ўла́снасці — пра́во со́бственности;

грама́дская ўла́снасць — обще́ственное достоя́ние

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ула́снасць, ‑і, ж.

1. Тое, чым валодаюць, што знаходзіцца ў поўным распараджэнні каго‑, чаго‑н.; маёмасць, якая належыць каму‑, чаму‑н. Сацыялістычная ўласнасць. Прыватная ўласнасць. □ — Гэта ваш сабака? — .. спытаў палкоўнік. [Гунава:] — Гэта ўласнасць князя. Самуйлёнак. Каб не разбураны вакзал ды яшчэ вінзавод — уласнасць аднаго ўвішнага панка з колішніх лоўкіх аконамаў, дык можна было б падумаць, што наогул на свеце не было ніякай вайны. Васілевіч. Славутая артыстка не можа нічога зрабіць, каб спыніць гандаль здымкамі — яны з’яўляюцца ўласнасцю кампаніі. Новікаў. / у перан. ужыв. Сваё месца .. [дзень] аддаваў у поўную ўласнасць цёмнай ночы, якая неадступна крочыла за ім і ўсе прасторы напаўняла маўклівай цішынёй. Кавалёў.

2. Прыналежнасць каго‑, чаго‑н. каму‑, чаму‑н. з правам поўнага распараджэння. Пасля вайны з гітлераўскімі захопнікамі ў пушчы засталося ўсяго шаснаццаць зуброў. З’яўляліся яны ўласнасцю Польскай рэспублікі. Краўчанка. Збудаваная за панам халупіна на водшыбе .. засталася цяпер Агею ва ўласнасць, ніхто ў яго яе не забіраў. Крапіва.

•••

Кааператыўна-калгасная ўласнасць — адна з форм сацыялістычнай уласнасці: уласнасць асобных калгасаў і кааператыўных аб’яднанняў.

Сацыялістычная ўласнасць — грамадская ўласнасць на сродкі вытворчасці, аснова вытворчых адносін сацыялістычнага грамадства.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

феадалі́зм, -у, м.

Грамадска-эканамічная фармацыя, у аснове якой ляжыць уласнасць феадала на сродкі вытворчасці і прыгонных сялян.

|| прым. феада́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

маёмасць, -і, ж.

Тое, што належыць каму-н., знаходзіцца ў чыім-н. уладанні; уласнасць.

Нерухомая м.

Асабістая м.

Дзяржаўная м.

|| прым. маёмасны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кааператы́ўна-калга́сны, ‑ая, ‑ае.

У выразе: кааператыўна-калгасная ўласнасць гл. уласнасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

набы́так, -тку, мн. -ткі, -ткаў, м.

1. Маёмасць, уласнасць.

Агульны н.

Н. гаспадара.

2. Тое, што набыта, прыдбана; скарб.

Небагаты н.

3. Тое, што набыта ў выніку вучобы, жыццёвай і працоўнай практыкі.

Мастацкія набыткі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спа́дчына, -ы, ж.

1. Маёмасць, якая пасля смерці яе ўладальніка пераходзіць у чыю-н. уласнасць.

Бацькоўская с.

2. Пераход маёмасці памёршага да яго спадкаемцаў (спец.).

3. З’явы культурнага жыцця, побыту, укладу, якія ўнаследаваны ад мінулых эпох, папярэдніх дзеячаў.

Культурная с.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

здабы́так, -тку, мн. -ткі, -ткаў, м.

1. Маёмасць, уласнасць; тое, што непадзельна стала чыім-н. набыткам.

Сялянскія здабыткі.

Творчасць Янкі Купалы стала здабыткам сусветнай культуры.

2. Дасягненні ў развіцці чаго-н.

Мастацкія здабыткі.

3. Здабытая рэч, прадмет і пад.

Паляўнічы з.

4. Вынік множання.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)