штаты́ў, ‑тыва, м.

1. Падстаўка або падпорка для замацавання розных прыбораў, хімічнага посуду і пад. Штатыў мікраскопа. □ За шклом шафы, замацаваныя на штатывах, паблісквалі пузатымі бакамі тры колбы. Шыловіч.

2. Складны трыножак, на якім устанаўліваецца і замацоўваецца кінакамера, фотаапарат, тэадаліт і пад. Раптам бачу: стаіць ля тралейбуснага прыпынку знаёмая мне светла-карычневая скураная куртка. І раменьчык ад фотаапарата праз плячо, і штатыў пад пахай. Аношкін.

[Ням. Stativ.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Ка́дзіца, ка́дыца ’калодка ў коле ад воза’ (пін., Нар. лекс.). Рус. ярасл. (з інш. суфіксацыяй) кадка ’патоўшчаны канец цапільна, у якім замацоўваецца раменьчык’, ’драўлянае цапільна, у якім замацоўваецца раменьчык’, ’драўлянае цапільна з патоўшчаным верхнім канцом’, ’біла ў цэпа’, кадочка ’тс’ і ’адтуліна ў патоўшчаным канцы цапільна, у якім замацоўваецца раменьчык’, ’біла цэпа’, кадулька, кадушка і да т. п. Іншыя вытворныя (на ўласна бел. тэрыторыі) ад *kadь таксама з пераносным значэннем: кадка ’тупы канец яйка’ (Нас.), зах.-бран. кадка ’дно бутэлькі’. Адсутнасць фармальных і семантычных аналагаў вымушае кваліфікаваць пін. кадыца як вузкарэгіянальнае ўтварэнне: адсутнасць на палескай і наогул на большай частцы бел. тэрыторыі формы кадзіца не дазваляе ўключыць бел. слова (Трубачоў, Эт. сл., 9, 109) у артыкул *kadica (вытворнае ад *kadь памянш. суфіксам ‑ica). Зафіксаванае Цыхуном (З нар. сл., 191) на той жа тэрыторыі кадушка ’кадаўб’ і ’маленькая цыліндрычная каробачка, зробленая з бярозавай ці вішневай кары з накрыўкай’ сведчыць аб наяўнасці іншай магчымай словаўтваральнай асновы (фармальна супадаючай з кадзь). Звяртае на сябе ўвагу ўкр. дыял. колодиця ’калодка ў коле ад воза’, палес. колодиця ’тс’, якое і словаўтваральна і тыпалагічна адпавядае бел. слову.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рамяне́ц ’стужачны чарвяк’ (ТСБМ); ’змеі?’: “у гэтых камянях і шчуры, і рамянцы” (Дзядзька Квас, Роздум на калёсах, Беласток, 1995, 17). Відавочна, форма чарвяка або змяі нагадвае рамень (гл.), адсюль дэмінутыўнае ўтварэнне, параўн. рамяне́цраменьчык’ (слуц., Шн. 2), рамянцы́ мн. л. ’прывязкі ў лыжах’ (Мат. Гом.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плу́тца ’пятля (для гузіка)’ (к&рм., Мат. Гом.), параўн. рус. пск., цвяр. тушцы ’сіло для лоўлі птушкі’, ’раменьчык, які звязвае біяк цэпа з ручкай’. Да апутаць (гл.) (Фасмер, 2, 288), відаць, збліжанае з пу́тца ’прывязка ў цэпе’, ’пяцелька’ (гл.). Параўн. таксама рус. дыял. плутянка ’верхняя вяроўка невада’, польск. дыял. pluto ’паплавок у рыбалоўнай сеткі’, што, магчыма, узыходзіць да прасл. *pluti (гл. тыць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пры́ўза, прі́вза, прі́зва, пры́взы, прэ́взэ ’палкі, якімі ўзмацняецца стог’ (Выг.), сюды ж пріўзу́к, прузу́к ’раменьчыкі, якімі звязваюцца часткі цэпа’ (Выг.); пры́зва ’пара маладых бяроз, звязаных верхавінамі, якія кладуцца на верх стога’ (Сіг.) з метатэзай элементаў кораня. Параўн. рус. дыял. при́уза, при́у́з, при́вза ’цэп’; ’раменьчык, які змацоўвае біч і дзяржанне цэпа’; ’вяроўка, завязка’, таксама приву́з, при́вуза ’тс’, ст.-рус. привяза ’тс’, славац. privez, priveza ’тс’, серб.-харв. прѝвеза, прѝвезак ’тс’, балг. при́вез ’тс’. Прасл. *privęzъ, *privęza, вытворнае ад *privęzati (Фасмер, 3, 368; БЕР, 5, 700). Гл. пры́вязь, прузак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Супо́ня ’рэмень для сцягвання клешчаў хамута’ (ТСБМ, Нас., Шымк. Собр., Байк. і Некр., Шат., ТС, Бяльк., Сержп. Прымхі, Маслен., Арх. Вяр., Сл. ПЗБ), супо́нь ’тс’ (Сцяшк., Бяльк., Сл. ПЗБ), сыпо́ня ’тс’ (мёрск., Нар. лекс.), супо́нне ’тс’ (Мат. Гом.), сіпо́нька ’тс’ (Касп.), супо́няраменьчык мятровай даўжыні’ (Пятк. 2), ’звіты дратаваны шнурок’ (Варл.). Укр. супо́ня, рус. супо́нь, супо́ня ’тс’. З *сѫ‑понь да *pęti, *pьnǫ ’пяць’ (Фасмер, 3, 805; ЕСУМ, 5, 478); параўн. этымалагічна і фармальна блізкае харв. súpon ’праца, якая выконваецца разам’, укр. дыял. сопо́ня ’мужчынскі пояс’ (< *sǫponʼa, Шульгач, Слов. етим., 454), гл. таксама апона, запан.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тасьма́ ’вузкая тканая ці плеценая палоска для аздаблення адзення або завязвання’ (ТСБМ, Байк. і Некр.), ’вузкая стужка або тасёмка’ (Сцяшк., ТС), ’пасма’: тасьма́ — палоска на клубку нітак (воран., Сл. ПЗБ), та́сьма ’тасёмка’, тасма́ ’тс’ (Нас.). Укр. та́сьма́ ’тасьма, аблямоўка’, рус. тесьма́ ’тасёмка, стужка’, ст.-рус. тасмараменьчык’, польск. taśma ’вузкая стужка, тканы паясок’. З цюркскіх моў, дзе з перс. taśma < манг. taśma (Анікін, 538). У старабеларускай мове фіксуецца з 1511 г. у форме тасьма, тесма, крыніцай запазычання якога лічыцца тур. tasma (Булыка, Запазыч., 318; Чарных, 2, 241; Фасмер, 4, 26; Брукнер, 566–567).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зуй1 ’адыход пры часанні воўны’ (карэліц., Жыв. сл.). Ці не з літ. zuĩkis ’заяц’, паколькі заяц між іншым ’раменьчык, з дапамогай якога звязваюць часткі хамута’ ў рус. гаворках, сумежных з БССР. Але гэта мала верагодна. Звязана з зуёк (гл.)? Няясна.

Зуй2 ’хітры; кволы чалавек’ (Касп.). Рус. зуй, арханг., пенз. ’рухавае, жвавае дзіця’, перм. ’бойкі чалавек’, зах.-бранск. ’пануры, маўклівы чалавек’, ярасл., калуж. ’хітры чалавек, зух’. Розныя значэнні і шырокая тэрыторыя распаўсюджання не даюць пэўна выдзеліць цэнтральную сему (рухавасць?) і паставіць пытанне пра запазычаны характар слова (літ. zuĩkis ’заяц’, zùiti ’рухацца, шукаць’?). Ці звязана з зуёк? Параўн. зух. Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рэ́мень ’доўгая паласа, вырабленай скуры’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), ’раменная частка пугі’ (ТС), ’прывязка для прымацоўвання біча да цапільна’ (Шатал.), рэ́мінь ’раменны пас’ (Бяльк.), рэмянчыкраменьчык’ (Сл. ПЗБ), рэменячка ’тс’ (ТС), рэменны ’раменны, зроблены са скуры’ (ТС), раме́нь ’рэмень’ (Сл. ПЗБ). Укр. ремінь, рус. ремень, польск. rzemień, rzemyk, н.-луж., в.-луж. rjemjeń, чэш. řemen, řemyk, славац. remeň, славен. jermen, серб. і харв. реме̑н, макед. ремен, балг. ремък. Прасл. *remy, Род. скл. *remene (Сной, 201). Не выключаюць і праславянскае запазычанне з нямецкай мовы, параўн. с.-в.-ням. rieme(n) ’тс’, с.-н.-ням. rēme, rēmen ’тс’ (Брукнер, 475; Чарных, 2, 110), але існуе думка, што ням. Riemen славянскае запазычанне (Даль, 3, 1675).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пу́пел, пу́пёл ’патаўшчэнне ніткі пры прадзенні, сукаратка’ (талач., Шатал.; чэрв., Сл. ПЗБ), путы ’адходы пры прадзенні’ (круп., Нар. сл.; в.-дзв., Шатал.), пу́пёл ’галоўка, кветка (расліны)’ (б.-каш., Мат. Гом.), ’ножка плада’ (Варл.), ’маленькі агурок, у якога адпала кветка’ (Жд. 2), пу́пель ’маленькі трактар’, пу́ты ’малеча, дзецярня’ (Касп.), сюды ж пу́тік ’нешта малое, падобнае да шарыка’, перан. ’пра недарослую дробную бульбу’ (Янк. 1), ’гузік у кажусе; пупок, выступ, пампон; раменьчык на накрыўцы, каб адчыняць яе’ (ТС; палес., З нар. сл.; жытк., рагач., Мат. Гом.), ’пупышка; галоўка, кветка, бутон; завязь агуркоў’ (хойн., карм., ветк., рагач., чач., Мат. Гом.), пупёлачкі, пупёлашкі ’маленькія, недаразвітыя плады, завязь’ (дзісн., Шн. 3; Юрч. Фраз. 1), параўн. рус. смал. пу́пел ’чалавек невялікага росту; маленькі грыб’, польск. pępel, pąpel, pqpyl ’пухір’, балг. пу́пял, пу́тек ’дзікі мак’, пу́пляк ’цурачка; малы чалавек’, пу́пля ’малое пузатае дзіця’, серб.-харв. дыял. пупу́/ька, пупо/ьак ’выступ на прадметах; гузічак або раменьчык, за які трымаюцца’, макед. пупулец ’пупышка, бутон’. Усё да прасл. *рорь (гл. пуп); магчыма рэканструкцыя прасл. *роръ1, аднак, можна дапусціць самастойнае словаўтварэнне і семантычнае развіццё для розных славянскіх моў, што, насуперак Фасмеру, 408 (< літ. pamplys ’маларослы, карапуз’), Лаўчутэ, Балтизмы, 56, 126 (< літ. puplys ’надуты, з вялікім жыватом’, pupulis ’маленькае дзіця’, ’патоўшчанае месца ў нітцы пры прадзенні’), не дае падстаў гаварыць пра запазычанне. Пра жывыя словаўтваральныя працэсы сведчыць пуп або пупёл “дрэвападобныя пруточкі, якімі садавіна прымацавала да галінкі”: dzieci abirali višni z pupami (Варл.), а таксама літ. pupos ’боб’, мн. л. pupelės ’фасоля’, зафіксаваць^ яшчэ ў “Пастыллі” Даўкшы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)