штаты́ў, ‑тыва, м.

1. Падстаўка або падпорка для замацавання розных прыбораў, хімічнага посуду і пад. Штатыў мікраскопа. □ За шклом шафы, замацаваныя на штатывах, паблісквалі пузатымі бакамі тры колбы. Шыловіч.

2. Складны трыножак, на якім устанаўліваецца і замацоўваецца кінакамера, фотаапарат, тэадаліт і пад. Раптам бачу: стаіць ля тралейбуснага прыпынку знаёмая мне светла-карычневая скураная куртка. І раменьчык ад фотаапарата праз плячо, і штатыў пад пахай. Аношкін.

[Ням. Stativ.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)