Бо́лмат ’балбатун, пустамеля’ (Нас., Гарэц., Др.-Падб., Яруш., Бяльк.), балмату́н (Нас.), былмату́н ’тс’ (Бяльк.), балмата́ць ’балбатаць’ (Нас.). Рус. дыял. (смал.) бо́лмат ’тс’, (цвяр., пск.) болмота́ть ’балбатаць’. Фасмер (1, 188) звязвае з болта́ть. Хутчэй трэба зыходзіць ад болмота́ть, якое можа быць пераафармленнем дзеяслова болбота́ть (дысіміляцыя б‑б > б‑м і, магчыма, уплыў бормота́ть).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Галу́й ’галадранец’ (Сцяц. Словаўтв.). Гэтаму бел. слову ёсць дакладная адпаведнасць у некаторых рус. гаворках. Параўн. рус. кастр. галуй ’гультай; той, хто любіць валачыцца; пустамеля’ (СРНГ, 6, 118). Этымалогія слова не вельмі пэўная. Можна зыходзіць з гол‑уй (да голы), але таксама не выключаецца і сувязь з такімі дзеясловамі, як рус. га́литься ’насміхацца’, бел. га́ліцца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тура́я ‘здаровая, дзябёлая жанчына або дзяўчына’ (Стома Сл.). Няясна. Нагадвае словаўтваральны варыянт туры́ца1 ‘дзябёлая, мажная жанчына’ (Нас.), гл. Меркаванні пра ўтварэнне ад літ. turė́ti ‘мець, валодаць, трымаць, заключаць у сабе’ пры дапамозе суф. ‑a‑ja‑, параўн. туляя́ ‘гультайка’, меляя́пустамеля’, цера́я ‘тая, хто трэ лён’, верзяя́ ‘пляткарка’, гл. Саўка, Запісы, 23, патрабуюць дадатковай аргументацыі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

humbug

[ˈhʌmbʌg]

1.

n.

1) ашука́нства n., лу́хта f.

2) ашука́нец -ца m., махля́р -а́ m.; самахва́л -а m.; пустаме́ляm. & f.

3) удава́ньне n., хвальба́ f.

2.

v.t.

ашу́кваць, падма́нліва зво́дзіць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

трашчо́тка ж.

1. тэх. Rtsche f -, -n;

2. (у вартавога) Knrre f -, -n; Klpper f -, -n, Rssel f -, -n;

3. разм. перан. м., ж. (пустамеля) Plppermaul n -s, -mäuler, Plppertasche f -, -n

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

*Перабэ́ндзаваць, пырыбэ́ндзюваты, пырибэ́ндзо̂ватэ ’гультаяваць, забаўляцца, нічога не рабіць, дарэмна праводзіць час’ (драг., Клім., Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.), пэрэбэ́ньдювати ’перабіраць, капрызіць’ (Бес.), пырыбэндзюватэ ’перабіраць у ежы’ (кобр., Нар. лекс.). Укр. перебе́ндювати ’капрызіць’, ’балбатаць’, перебе́ндя, перебе́ндюхапустамеля, пераборлівы, капрызная’, перебе́нда ’жарт, балаканне, балбатня’. Арэальнае ўтварэнне ад формы 3 ас. адз. л. польск. дзеяслова przebyć ’правесці час’ — przebędzie > перебендя (як прыдзіра, гуляка, мурза, непаседа і інш.) з заменай прыстаўкі на пера-.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трайла́, трэйло́, трала́ ’балбатуха, лапатуха; балбатун, лапатун’ (Сл. ПЗБ), тра́йла ’жанчына, якая любіць хадзіць па сяле’ (ваўк., ЛА, 3), трайлава́ты ’балбатлівы’ (шальч., Сл. ПЗБ), трайло́чыць ’балбатаць’ (LKK, 1975, 16, 190). Параўн. польск. аргат. trajla ’трапло, балбатун’, trajlować ’плявузгаць, чмуціць, маніць’, літ. tráilaпустамеля, пустамалот’. Меркаванні пра балтыйскае паходжанне (Зданцэвіч, LP, 8, 350; Лаўчутэ, Балтизмы, 73 і 85; Грынавяцкене, Сл. ПЗБ, 5, 112) патрабуюць дадатковай аргументацыі, паколькі літоўскія словы маюць гукапераймальнае паходжанне, параўн. tralė ’вясёлыя песенькі’, tráiloti ’спяваць вясёлыя песенькі’ і пад., параўн. выклічнік тра-ля-ля, трэліць ’плявузгаць, балбатаць’ (гл.); такое ж паходжанне можна дапусціць і для славянскіх слоў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трылу́дзіць ‘трызніць’, ‘хлусіць’ (Касп.), трылю́дзіць ‘балбатаць, пустазвоніць’ (Юрч.), трілю́дзіцца ‘пустазвоніць’, ‘здавацца, невыразна ўяўляцца’ (Юрч. Вытв.), турлю́дзіць ‘гаварыць лухту’ (Мат. Маг.); сюды ж трілю́да ‘бязлуздзіца, лухта’ (Юрч., Юрч. СНЛ), ‘бяссэнсіца відавочная’ (Юрч. Сін.), трілю́дзішча ‘тс’, ‘пустамеля’ (Юрч. Вытв.), трілю́дзіна ‘бязглуздзіца, лухта’ (Юрч. СНЛ), ‘пустамеля’ (Юрч.), трілю́джыньнік, трілюдзіньнік, трілюднік ‘балбатун, пустаслоў’, трілю́джыньня, трілюдзіння, трілю́дзіца ‘пустазвонства; бязглуздзіца’ (там жа). Пры параўнанні загалоўнага слова з лу́дзіць (гл.) у значэнні ‘кпіць, жартаваць, смяяцца’ (Нас.), ‘трызніць’ (Касп.), ‘маніць’ (мядз., Нар. словатв.), лудзі́ць ‘марнатравіць час’ (Шат.), ‘сварыцца’ (Сл. ПЗБ), несумненна, выяўляецца генетычная і тыпалагічная тоеснасць з другой часткай слова, што дае падставы суаднесці яе з укр. луди́ти ‘заманьваць’, рус. дыял. лу́ди́ть ‘красці плады і гародніну ў садах’, польск. łudzić ‘падмазваць’, чэш. louditi ‘выманьваць, выпрошваць’, славен. lúditi ‘маніць, дурачыць’; ‘праводзіць час’ і інш., што выводзяцца з прасл. *ludъ (ЭССЯ, 16, 167, 169). Палаталізаваныя варыянты слоў, прадстаўленыя на Магілёўшчыне і ў рус. дыял. трелю́дить ‘сваволіць, гарэзнічаць’, трелю́диться ‘жартаваць’, ‘здзекавацца’ і інш., могуць быць патлумачаны другасным збліжэннем з коранем люд‑, параўн. рус. дыял. трелю́дник — ‘аб пераборлівым, капрызным человеку’ (СРНГ). Спроба Мяркулавай (Этимология–1983, 60) вывесці іх з *trь‑juditi (j > l) падаецца менш прымальнай. Параўнанне з укр. трою́дити ‘раз’ятрываць, раздражняць’ выклікае фармальныя цяжкасці пры ідэнтыфікацыі пачатковага тро‑ з узмацняльнай прыстаўкай тре‑ < ц.-слав. трь‑ для перадачы траічнасці і вышэйшай ступені якасці (ЕСУМ, 5, 653), якая выступае ў пачатку рускіх слоў і якой у беларускай мове адпавядае тры‑ (трі‑).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Галамо́ўза ’бязрогая скаціна’, ’плюгавы чалавек’ (БРС), ’нікчэмны чалавек’ (Сцяшк. МГ). Сюды і галамоўзы ’бязвусы, без барады’ (Шатал.). Гэта слова дакладна адпавядае рус. дыял. голомо́лза ’балбатун, пустамеля; нерастаропны чалавек, разіня.’ Фасмер (1, 430) мяркуе, што першапачатковае значэнне ’даіць упустую’, і лічыць, што слова складаецца з гол‑ (’голы’) і молз‑, якое адпавядае ст.-слав. мльзѫ млѣсти ’даіць’ (параўн. і molozivo). Магчыма, што гэта так. Заўважым, што на ўсх.-слав. тэрыторыі ёсць сляды дзеяслова *mьlz‑ ’даіць’. Параўн. палес. мо́ўзать ’кусаць без зубоў, дзяснамі (пра дзіця, сысуна)’ (Ніканчук, Бел.-укр. ізал., 61). Але галамо́ўзы ’бязвусы, без барады’, здаецца, не сюды. Параўн. рус. дыял. голомо́зый ’лысы’, голомы́сый ’тс’, голомы́зый ’безбароды; без лісцяў (аб дрэвах)’, укр. голомо́зий ’лысы’, ми́дза, бел. мы́са ’морда’. Тут адбылася кантамінацыя слоў моўза і мы́са.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трэліць ‘гаварыць глупства, разводзіць плёткі’; ‘маніць, выдумляць’ (Арх. Федар., Сцяшк., Сл. ПЗБ), ‘доўгі час гаварыць пра адно і тое ж’ (Зайка Кос.), ‘абы-што гаварыць’ (Сцяц., Скарбы; слонім., Жыв. сл.), трыэ́літі ‘тс’ (беласт., Сл. ПЗБ), сюды ж трэ́ляпустамеля’ (Сцяц.), ‘балбатун’ (Сцяшк. Сл.), tryéla ‘тс’, tryéle‑mele ‘нясмелы, разлезлы, павольна гаворачы чалавек’ (Федар. 4). Параўн. польск. trelić ‘гаварыць абы-што’, якое адносяць да іт. trillo, trillare (Брукнер, 575), гл. трэль1; рус. аргат. тре́лить ‘патрабаваць што-небудзь, не маючы на тое падстаў’, ‘эксплуатаваць’ (Шчарбакова-Бруева), ід. treln ‘ліслівіць, дагаджаць’ (Астравух, Ідыш-бел. сл.). Слова няяснага паходжання, магчыма, ад тра-ля-ля, параўн. трэ́ляць ‘сноўдаць без пэўных заняткаў’ (ТС), гл. траляваць1. Пра магчымыя балцкія ўплывы гл. трэйліць, а таксама Рэмбішэўска, ABSl, 31, 228.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)