Пру́ткі ’цвёрды, але гнуткі’; ’жорсткі, каляны, цвёрды’ (ТСБМ, Шат., докш., Янк. Мат.), ’дзябёлы, моцны’ (Сл. ПЗБ), ’пругкі’ (Сл. ПЗБ), пру́ткасцьпругкасць’ (воран., Сл. ПЗБ), пру́тко ’туга’ (брэсц., Нар. лекс.), прутчэ́ць ’мацнець’ (Сцяшк. Сл.). Рус. дан. пру́ткий ’гнуткі’. Да прут1. Але пру́тка ’хутка, імкліва’ (іўеў., Сцяшк. Сл.) з прудкі (гл.); параўн. Брукнер (436), які польск. prętki лічыць вынікам адбітку вымаўлення ў правапісе.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ГІПСАТЭРМО́МЕТР (ад грэч. hypsos вышыня + тэрмометр),

гіпсаметр, тэрмабарометр, прылада для вымярэння атмасфернага ціску па т-ры кіпення вадкасці. Закіпанне вадкасці пачынаецца, калі пругкасць пары, якая ўтвараецца ў ёй, дасягае велічыні знешняга ціску. Кожнаму паказчыку атм. ціску адпавядае канкрэтная т-ра кіпення вадкасці. Гэта дазваляе па спец. табліцах па т-ры закіпання вады вызначаць атм. ціск. Гіпсатэрмометр складаецца са спец. тэрмометра, які дазваляе адлічваць т-ру з дакладнасцю да 0,01 °C, і метал. кіпяцільніка з дыстыляванай вадой. Існуюць таксама гіпсатэрмометры, у якіх дзяленні на шкале тэрмометра нанесены ў адзінках ціску (мм ртутнага слупка або мілібары). Выкарыстоўваецца ў экспедыцыйных умовах у гарах.

т. 5, с. 261

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

give1 [gɪv] n.

1. пада́тлівасць

2. пру́гкасць, спружы́ністасць, эласты́чнасць;

There is no give in this cloth. Гэта тканіна не расцягваецца.

give and take узае́мныя ўсту́пкі; кампрамі́сы

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

гартава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак., каго-што.

1. Надаваць цвёрдасць, пругкасць, трываласць шляхам моцнага награвання і хуткага ахаладжэння.

2. перан. Выхоўваць стойкасць, вынослівасць, здольнасць пераносіць цяжкасці, неспрыяльныя ўмовы. Мы з пароды мужнай, працавітай, Гартавалі нас цяжкія бітвы. Панчанка. Мінулае было нялёгкім, але яно не толькі прыгнечвала, яно і вартавала. Ліс.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

МАЛЕКУЛЯ́РНАЯ ФІ́ЗІКА,

раздзел фізікі, які вывучае фіз. ўласцівасці цел у розных агрэгатных станах на аснове ўліку іх малекулярнай будовы.

Вывучае мех. (напр., вязкасць, пругкасць) і цеплавыя (напр., цеплаёмістасць, цеплаправоднасць) уласцівасці цел, а таксама фазавыя пераходы і паверхневыя з’явы. Падзяляецца на фізіку газаў, вадкасцей і цвёрдых цел; цесна звязана са статыстычнай фізікай, фізікай цвёрдага цела і фіз. хіміяй. У развіццё і станаўленне М.ф. вял. ўклад зрабілі А.​Авагадра, М.​В.​Ламаносаў, П.​Лаплас, Дж.​К.​Максвел, М.​Смалухоўскі і інш. М.ф. дала пачатак самастойным раздзелам фізікі: фізіцы металаў, фізіцы палімераў, фізіцы плазмы, тэорыі цепла- і масапераносу, фіз.-хім. механіцы. Заканамернасці М.ф. выкарыстоўваюцца пры распрацоўцы тэхнал. працэсаў для атрымання матэрыялаў з зададзенымі фіз. ўласцівасцямі.

т. 10, с. 27

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГЕ́ЛІ (ад лац. gelo застываю),

дысперсныя сістэмы з вадкім дысперсійным асяроддзем, у якіх часцінкі дысперснай фазы ўтвараюць прасторавую структуру (сетку). Маюць некат. ўласцівасці цвёрдых целаў: здольнасць захоўваць форму, пругкасць, пластычнасць.

Тыповыя гелі ў выглядзе студзяністых асадкаў (каагеляў) утвараюцца з золяў пры іх каагуляцыі ці пры вылучэнні новай дысперснай фазы з перанасычаных раствораў. Ацвярдзенне золяў ва ўсім аб’ёме першапачаткова вадкай сістэмы без парушэння яе макрааднароднасці дае т.зв. ліагелі. Для іх характэрна тыксатрапія — здольнасць у ізатэрмічных умовах самаадвольна аднаўляць структуру, разбураную мех. уздзеяннем. Гелі з водным дысперсійным асяроддзем наз. гідрагелямі, з вуглевадародным — арганагелямі. Высушваннем ліагелей атрымліваюць аэрагелі, ці ксерагелі, — крохкія мікрасітавінныя целы (напр., алюмагель і сілікагель). У хіміі і тэхналогіі палімераў гелямі наз. няплаўкія і нерастваральныя прадукты полікандэнсацыі і полімерызацыі. Гл. таксама Студзяні.

т. 5, с. 140

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

bounce1 [baʊns] n.

1. падско́к; скачо́к;

a bounce of the ball падско́к мяча́;

with a bounce адны́м скачко́м

2. пру́гкасць

3. эне́ргія, жва́васць

on the bounce BrE, infml без перапы́нку

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

гель

(фр. gel, ад лац. gelare = застываць)

студзяністае рэчыва (напр. жэлацінавы студзень, сталярны клей, некаторыя касметычныя сродкі), здольнае пры высушванні захоўваць трываласць, пластычнасць, пругкасць.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

абмя́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. абмяк, ‑ла; зак.

1. Стаць мяккім, страціўшы пругкасць. Вопратка абмякла ад вільгаці.

2. перан. Зрабіцца вялым, расслабленым. Камендант абмяк, зморана апусціўся ў крэсла, успомніўшы свой ганебны страх. Шамякін. Эма заплакала горка. Рукі абмяклі, Пакорна, Выпусціў бацька повад. Глебка.

3. перан. Стаць больш спагадлівым; расчуліцца. Выказаўшы тое, што так доўга і балюча ўтрымлівала, Аля адразу абмякла і заплакала. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эмацыяна́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які выражае эмоцыі; выкліканы эмоцыямі, напоўнены эмоцыямі. Эмацыянальная прамова. Эмацыянальная гульня. □ А па вачах было відаць, што жанчына кожную хвіліну жыве багатым эмацыянальным жыццём. Арабей. І ўсё ж ад эпізода да эпізода фільм набірае тэмп і пругкасць, расце эмацыянальны напал падзей. «ЛіМ».

2. Здольны жыва рэагаваць на што‑н.; не разважны, нястрыманы. Эмацыянальны характар. Эмацыянальны чалавек.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)