Пласкі́ ’абложная зямля’ (ганц., ДАБМ, камент., 858). З польск.plaska < plosa ’кавалак раллі сярод лесу’, ’пас зямлі ў 12 загонаў’ < прьсп. pol‑sa > бел.пачассі ’паласа’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Плюшча́к ’пустое насенне (у гарбузах), зярняткі ў коласе’ (ТС; жытк., Нар. словатв.), рус.дыял.плюшчацца ’няспелы стручок гароху, бобу’. Магчыма, да плюска/ (гл.); паводле БЕР (5, 383), балг.плюски ’боб ці гарох з малымі гарошынамі, малады боб ці гарох’ мелі ў якасці зыходнага значэнне ’пухір’, бо яны мяккія і сакавітыя. Малаверагодна: хутчэй да плюшчыць. сплюшчаны ’пляскаты’, параўн. плашчак3.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
БАБЁР (Castor fiber),
млекакормячая жывёла атр. грызуноў. Пашыраны ў Еўразіі і Паўн. Амерыцы, дзе жыве другі від — бабёр канадскі. На Беларусі трапляецца амаль усюды. Ахоўваецца. Трымаецца старыцаў, рэк з павольным цячэннем, азёраў з багатай прыбярэжнай расліннасцю.
Даўж. цела каля 100 см, хваста да 34 см, маса да 30 кг. Тулава тоўстае, масіўнае, ногі кароткія, пяціпальцыя, заднія з плавальнымі перапонкамі. Хвост пляскаты (шыр. да 15 см), укрыты буйнымі рагавымі шчыткамі. Поўсць густая, шаўкавістая, з доўгімі восцевымі валасамі і густым пухам. Жыве сем’ямі. Добра плавае і нырае. Рые норы, будуе хаткі, запруды. Корміцца карэнішчамі травяністых раслін, карой і маладымі галінкамі лазы, асіны і інш. Нараджае 1—5 бабранят. Каштоўны: выкарыстоўваецца футра і бабровы струмень.
У мінулым важны аб’ект палявання, абмену і гандлю на Беларусі. Косці бабра выяўлены пры раскопках гарадзішчаў 6—12 ст. на тэр. рэспублікі і сумежных раёнаў Смаленшчыны. Вядомы граматы 14—16 ст., выдадзеныя манастырам і прыватным асобам на ўгоддзі з бабровымі гонамі (месцы адлову бабра) каля Полацка, Маладзечна, в. Трасцянец (Мінскі р-н), Слуцка і інш. За карыстанне гонамі насельніцтва плаціла падаткі. Статут ВКЛ 1588 забараніў лавіць баброў у чужых уладаннях, трывожыць у месцах пасялення, весці ворыва, высечку кустоў, сенакос паблізу бабровых гнёздаў. Наглядам за бабровымі гонамі і іх аховай займалася спец. катэгорыя сялян-слуг (гл.Баброўнікі). У 18 ст. бабёр — звычайны звер толькі на Бярэзіне, Прыпяці, Піне, Ясельдзе, Свіслачы. На пач. 20 ст. бабёр амаль знік, невял. паселішчы засталіся толькі ў маладаступных для чалавека мясцінах на Бярэзіне, Сажы і Нёмане. Для аднаўлення і павелічэння запасаў у 1925 створаны Бярэзінскі запаведнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
flach
1.a
1) пло́скі, пляска́ты
2) нізі́нны; ро́ўны
3) неглыбо́кі, паве́рхневы
4) перан. бана́льны;
éine ~e Unterháltung пуста́я размо́ва
2.adv пла́стам
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
пло́скі, ‑ая, ‑ае.
1. Які не мае ўпадзін і ўзвышшаў; з роўнай паверхняй. Направа — плоскія ўзгор’і, адзінокія скалы, яры між імі.Самуйлёнак.Наперадзе паказаліся будынкі з плоскімі дахамі, белыя, вясёлыя.Алешка.// Без звычайнай выпукласці, пляскаты. Нядобрая ўсмешка ўсё не сыходзіла з плоскага, пакляванага Міканоравага твару.Мележ.// Не круглы, сплюшчаны. Арцём, адпачыўшы, бярэцца за работу. Аполак у яго ўжо гатовы. Плоскім цяслярным алоўкам ён размячае яго на кавалкі.Ракітны.
2. Пазбаўлены арыгінальнасці; банальны, пошлы. Плоскія жарты. □ Гутарка, зразумела, ідзе не пра той абавязковы, наперад зададзены «казённы» аптымізм «бурапены» ці плоскай і павярхоўнай адналінейнасці.Бугаёў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пляска́ч1 ’пірог’ (Касп.), плеску́ха ’скавароднік, пярэпечка’ (лун., ЛА, 4; ЖНС). Да пляска́ць (гл.). Параўн. укр.плеска́ч ’круглы хлеб з плоскай паверхняй’.
Пляска́ч2 ’гатунак ячменю — з двума радамі зярнят у коласе’ (Сцяц.). Да плоскі (гл.), г. зн. першапачаткова ⁺пласка́ч, аднак пад уплывам пляска́ць, пляска́ты ‑ла‑ > ‑ля‑.
Пляска́ч3, звычайна ў мн. л. плыскачы́ ’памылка ў чынах, калі абедзве ніткі асновы кладуць разам, а не па адной уверх і ўніз’ (Уладз.). Відаць, з ⁺пласкачы < пло́скі (гл.). Параўн. польск.паўн.-усх.płaszczka, plaszczucha ’спляценне пры тканні, у якім дзве ніткі асновы ідуць побач’, падляшск.płaskocha ’блюзна ў палатне з-за плескача’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
flat2[flæt]adj.
1. пло́скі, пляска́ты ( камень); ро́ўны;
a flat roof пло́скі дах;
a flat surface ро́ўная паве́рхня;
flat footmed. плоскаступнёвасць;
flat shoes ту́флі без абца́саў;
a flat tyre спу́шчаная шы́на;
The battery is flat. BrE Батарэйка села.
2. катэгары́чны, канчатко́вы;
a flat refusal катэгары́чная адмо́ва
3. су́мны, аднаста́йны, ну́дны;
Life here seems flat. Жыццё тут здаецца сумным;
His story fell flat. Яго аповед не выклікаў зацікаўленасці.
♦
and that’s flat гэ́та маё канчатко́вае рашэ́нне
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Плю́шчыць1 ’удараючы або сціскаючы, рабіць што-небудзь пляскатым, тонкім’ (ТСБМ), плю́шчыцца ’карабаціцца, гнуцца’ (Сцяшк. МГ), ’рабіцца плоскім’, плюшча́ты ’пляскаты’ (ТС), укр.плю́щити, рус.плющить, ст.-рус.плющити (плещити) ’расплюшчыць’ (XV ст.). Усходнеславянскае. Утворана ад плюск, параўн. ст.-рус.плюскъ ’шум ад удару, пляск, лопат’ (XV ст.). Гл. плю́скаць1.
Плю́шчыць2, плю́шчыты ’заплюшчваць, жмурыць вочы’ (ТСБМ, Сцяшк. Сл., Шат., Растарг., ТС, Сл. ПЗБ; Сцяшк. МГ), плюшчыцца ’жмурыцца, моргаць’ (петрык., Мат. Гом.), плюшчаком ’прыжмурыўшыся’ (ТС), плю́шчыцца ’лезці’ (карэліц., Нар. сл.), укр.плю́щити. Да плю́скаць3 (гл.). Таксама можна дапусціць семантычнае развіццё з плю́шчыць1 (гл.).
Плю́шчыць3 ’значыць свойскіх гусей’: плюшчаць ім знак (ТС). Відаць, да плю́шчыць2 ’сціскаць, сплюшчваць’. Першапачаткова пры клеймаванні жывёл і птушак прабівалі ім вуха ці перапонкі, устаўлялі туды кляймо і сплюшчвалі яго, каб не гублялася.