Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
Выпрага́ць (БРС). Рус.выпряга́ть, прягу́, прячь, укр.випряга́ти, прягти, ст.-рус.напрягу, напрячи, польск.sprząg ’вупраж’, spręgać ’сцягваць, счэпліваць’, в.-луж.spřah ’вупраж’, přahać ’нацягваць’, н.-луж.pśěg, pśěgaś, чэш.spřež ’вупраж’, spřahati ’сцягваць’, славац.spriahať ’злучаць’, серб.-ц.-слав.напрѧшти, напрѧгѫ, серб.-харв.спре́ћи спре̑гну̑ти ’сцягваць’, славен.vpréžem, vprẹ́či ’запрэгчы’, балг.запрягам. Прасл.*pręgǫ, *prękti; іншая ступень чаргавання ў *prǫgъ (гл. пруг, пругкі). Сюды ж належаць літ.sprangùs ’тое, што засядзе, вязне’, spriñgti, springstù ’душыцца пры глытанні’, sprengė́ti ’душыць’, лат.sprañgât ’зацягваць’, saspranga ’вяровачка’, н.-в.-ням.Sprenkel ’сіло’, с.-в.-ням.sprinke ’пастка’, ст.-в.-ням.springo ’тс’ (Персан, Beitr., 869; Траўтман, 278). Гл. таксама Фасмер, 3, 393; Махэк₂, 490; Мартынаў, Лекс. взаим., 222.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пе́каць1 ’біць чым-небудзь, што выдае глухі гук, напр., пранікам’ (Нас.), ’біць пранікам бялізну’ (рас., Шатал.), пе́канне ’ладаванне, укладванне’: мяшкоў на калёсы пеканне (Нас.). Рус.пск., цвяр.пек! ’плясь! шлёп!’, пе́кать ’біць; мітусіцца’, славен.pekáti ’біць аб дошку для прання бялізны; злёгку таўчы; біцца, важдацца, валтузіцца; сварыцца’. Гукапераймальнае; з іншым вакалізмам гл. пя́каць ’тс’; параўн. літ.pýkšt ’лясь’, лат.paukš ’тс’, эст. (teineteist) peks‑ma ’біцца’.
Пе́каць2: ткаць гора ’гараваць’ (Гарэц.), пе́къць, пе́къцца ’цяжка працаваць, душыцца працай’ (міёр., Нар. лекс.), пе́кацца ’гатавацца, мець вялікія і цяжкія турботы’ (ТС). Да папярэдняга, параўн. паралельныя ўтварэнні пад пя́каць ’біць’ і ’цяжка працаваць’ (гл.). Параўн. таксама пекелява́ць, пеклава́цца (гл.), хутчэй за ўсё, пад уплывам пе́кла.