◎ Плашчы́ца, плошчы́ця (płoščyća) ’клоп’ (Тарн.), параўн. польск. сілез. płoščyca, płoščka ’тс’; ст.-польск. płoszczyca (< *plosčica, Банькоўскі, 2, 628). Да плоскі, пласкі ’сплюснуты’, параўн. блашчыца ’клоп’ (гл.), параўн. яшчэ ст.-рус. площица ’клоп’, якое Німчук (Давньорус., 222) выводзіць з плоск‑ыи.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
◎ Плёскі ’пляскаты’ (Шат.; смарг., пух., чэрв., Сл. ПЗБ; сміл., Стан.), плескачы ’плоскі’ (ТС), плёсклая (жывёла) ’схуднелая’ (драг., ЛА, 1). Да плоскі (гл.), якое змянілася пад уплывам польск. plaski, plas kąty, што ад першаснага plask ’плоская ніжняя паверхня далоні’ (Банькоўскі, 2, 599).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
По́нчык ’круглы смажаны ў тлушчы піражок’ (ТСБМ), по́нчка ’булачка’ (Сцяшк. МГ), укр. по́нчик, рус. по́нчик ’тс’. З польск. pączek ’пончык, пышка’, ад першаснага ’пупышка, бутон’, што ў сваю чаргу ад pąk ’пупышка, бутон’ — да pękać ’трэскацца, лопацца’ (Банькоўскі, 2, 520).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Правады́р ’ідэйны, палітычны кіраўнік партыі, клана’, ’той, хто кіруе племям, войскам, атрадам’ (ТСБМ, Гарэц.). Укр. провода́рь, проводи́рь ’праваднік, важаты’. Ад праводзіць з усх.-слав. суф. *‑yrʼ, параўн. павадыр. Меркаванні Кюнэ (Poln., 90) пра польскі ўплыў беспадстаўныя, гл. Банькоўскі, 2, 796.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Псо́та ’шкода; свавольства’ (ТСБМ, Гарэц., Байк. і Некр.), ’шкода’ (Сіг.), ’пястун; наравісты, пераборлівы’ (Клім.), ст.-бел. псота ’выхадка, свавольства’. Укр. псо́та ’бядота, бяда, галеча, нястача’; ’дрэннае надвор’е’, ’лаянка’. З польск. psota, psocić ад pies, першапачаткова ’гайняваць; аддавацца распусце’ (Банькоўскі, 2, 957).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
◎ Пэ́ркаль ’лёгкая баваўняная тканіна, паркаль’ (бых., Янк. Мат.), пэркыль ’тс’ (Бяльк.). Па фанетычных прычынах (акцэнтуацыя), відаць, запазычана з польск. perkał ’тс’ (< ням. perkal або франц. percale з англ. percale, што, магчыма, з перс. pärgala ’ануча’, Банькоўскі, 2, 530). Параўн. паркаль (гл.).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
◎ Платнер, ст.-бел. платнерь ’збройнік’ (1498 г.). Запазычана са ст.-польск. płatnierz (XIV ст.) (Булыка, Лекс. запазыч., 62), якое з с.-в.-ням. plat(e)ner < piąte > польск. płat ’кавалак тоўстай бляхі як частка рыцарскага адзення’, płaty ’зброя’ (Банькоўскі, 2, 618–619).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
◎ Пліса́к, плысак ’плытагон, плытнік’ (Маслен.; іван., кобр. Нар. лекс.; ТС). З польск. flisak ’тс’ (< flis ’сплаў тавараў па рацэ’: iść na flis ’ісці на ваду’ < ням. fliess‑wasser ’тс’, Банькоўскі, 1, 376); паводле Слаўскага (1, 232), польскае flis з ням. Flösse ’сплаў леса’.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
◎ Плату́шнік ’лодка, выдзеўбаная з дрэва’ (Жд. 3) — у слоўніку, відаць, памылкова пату́шнік. Да платаць?. параўн. польск. płatać ’рабіць жолаб, выдзёўбваць’ (Банькоўскі, 2, 620), з якога і plahva > плотва (гл.). Для таго, каб зрабіць выдзеўбаную частку лодкі разложыстай, руды лілі гарачую ваду і ставілі распоркі.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Пухлі́на ’напухлае месца; гуз’ (ТСБМ, Шат.; міёр., Нар. словатв.; глыб., воран., шчуч., докш., Сл. ПЗБ; ЛА, 3). Адносна новае ўтварэнне, магчыма, запазычана з польск. puchlina ’тс’ (з XVIII ст., ад puchły ’ўздуты’, Банькоўскі, 2, 963), параўн. іншыя народныя назвы: пу́хла, пухля́ціна, во́пух (ЛА, 3).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)