Пула́нка ’мышалоўка, пастка’ (Сл. Брэс.). Калі гэта не сапсаванае пры перадрукоўцы пул ап к а < польск. pułapka ’тс’ (ад łapać ’лавіць’ гл. Банькоўскі, 2, 965), то, магчыма, утворана ад літ. pulti ’падаць’, што адлюстроўвае канструкцыю прылады з падаючай часткай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)