*Тара́скацца, параўн. прыставачныя ўтварэнні оттара́скатысь ’адвязацца, адчапіцца’ (Клім.), отара́скатыса (otarʼaskatysa) без указання семантыкі (зах.-палес., Арх. Вяр.), відаць, суадносныя з караскацца ’лезці ўгору, чапляцца’ (гл.) без пэўнай этымалогіі і надзейных адпаведнікаў. Магчыма, роднаснае рус.дыял.тара́щиться ’ўпірацца, супраціўляцца’, ’лезці кудысьці і па штосьці’, ’вылупляць (вочы)’ (гл. тарашчыць), чэш.дыял.trškať ’палоць’, otrškať (ofce) ’абстрыгчы’ (авечку) і пад., якія Варбат (Этимология–1971, 14) узводзіць да прасл.*torščiti, *trskati < *ter‑ ’драць’ з пашырэннем sk, параўн. літ.taršyti ’скубаць, драць, калашмаціць’, якое дакладна адпавядае *toršiti ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
zbyć
зак.
1. збыць; прадаць;
2.адвязацца; адрабіцца;
zbyć żartem — адрабіцца жартам (жартачкамі);
byle zbyć — абы з рук
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
pozbyć się natręta — пазбавіцца ад навязлівага чалавека
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Maníerf -, -en
1) мане́ра, ме́тад, спо́саб;
j-n auf éine gúte ~ lóswerden* такто́ўна адвяза́цца [адчапі́цца] ад каго́-н.;
das ist álles ~! гэ́та ўсё ненатура́льна [шту́чна]!
2) мане́ры, паво́дзіны
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
адчапі́цца, ‑чаплюся, ‑чэпішся, ‑чапіцца; зак.
1. Расчапіўшыся, аддзяліцца ад чаго‑н. У палавіне дарогі.. [тэлефаніст] зачапіўся палою за сухі корань быльніку і, каб адчапіцца, чуць-чуць прыпадняўся.Чорны.— Пачакай, не гарачыся толькі, адчэпімся, — спакойна казаў Мірон і паступова, павольна вызваліў човен.Маўр.
2.перан.Разм. Пакінуць дакучаць каму‑н.; адстаць, адвязацца, пакінуць у спакоі. Ох, гэты кашаль, — калі ён, нарэшце, адчэпіцца.Брыль.— Адчапіся ты, — гаварыла Марына. — Лезеш сляпіцаю толькі са сваім.Скрыган.
3.перан.Разм. Пазбавіцца, вызваліцца ад каго‑, чаго‑н. дакучлівага, непрыемнага, ухіліцца ад выканання чаго‑н. Сказаць, не так і патрэбна.. [Пракопу] гэтая работа — проста хочацца хоць чым-небудзь заняць рукі, каб адчапіцца ад надакучлівых думак.Колас.Доўга угаворваў брат брата, і той нарэшце згадзіўся са слабай, няпэўнай усмешкай — абы адчапіцца.Мікуліч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Kléttef -, -n бат. ло́пух; дзядо́ўнік;
an j-m wie éine ~ hängen* прыстава́ць да каго́-н. як зара́за [каро́ста], лі́пнуць да каго́-н.;
er ist wie éine ~ ад яго́ не адвяза́цца [не адчапі́цца, не адкара́скацца]
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Накаса́цца ’навязацца, прычапіцца’ (Гарэц., Бяльк., Сцяшк. Сл., Юрч., Шн., Рам.), сюды ж на́кась ’назола’ (Яўс.), на́касць ’няшчасце, бяда’ (Сцяшк. Сл.), накаснік ’злыдзень’ (Полымя, 1980, 8, 253); параўн. таксама накасні́ць ’адабраць сілы’ (Сл. ПЗБ). Гл. касны ’дрэнны’, якое суадносяць з рус.касть ’свавольства, паскудства’, ’дрэнь, брыдота’ і інш., што, паводле Трубачова (Эт. сл., 9, 158), узыходзіць да прасл.дыял.*kastь, параўн. накасціць ’паскудзіць, брудзіць’ (Нас.). Параўн. таксама касі́цца ’спраўляць гулі’: Касяцца чорты у Радзіцком болоці (ТС). Не выключана, што дзеяслоў накасацца суадносіцца з рус.касаться ’дакранацца’, параўн. асабліва адкасацца ’адвязацца, адчапіцца’, гл. адкасывацца; у такім разе, магчыма, што пералічаныя вышэй словы могуць мець рознае паходжанне: словы са значэннем ’навязвацца, надаядаць’ належаць да *kasati (sę), што чаргуецца з часаць (Бернекер, 1, 491; Фасмер, 2, 206), астатнія да *kastь, што звязана з *kostь (Трубачоў, Эт. сл., 9, 157), гл. касці́ць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
развяза́ться
1.(открепиться) развяза́цца;
2.перен. (отделаться), разг. адчапі́цца, адвяза́цца(ад каго, ад чаго); (избавиться, освободиться) пазба́віцца (ад каго, ад чаго);
е́ле развяза́лся я с ним ледзь я адчапі́ўся (адвяза́ўся) ад яго́;
развяза́ться с забо́тами пазба́віцца ад кло́патаў;
3.перен. (утратить скованность) прост. пасмяле́ць; пача́ць трыма́цца больш во́льна.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)