адвяза́цца, -вяжу́ся, -вя́жашся, -вя́жацца; -вяжы́ся; зак.

1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Развязацца, вызваліцца ад прывязі.

Сабака адвязаўся.

Вяроўка адвязалася.

2. перан., ад каго. Перастаць дакучаць каму-н. (разм.).

Адвяжыся ты ад мяне.

3. перан., ад каго-чаго. Пазбавіцца ад каго-, чаго-н. непажаданага, непрыемнага або дакучлівага (разм.).

Хацелася хутчэй а. ад такога чалавека.

|| незак. адвя́звацца, -аецца (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адвяза́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. адвяжу́ся адвя́жамся
2-я ас. адвя́жашся адвя́жацеся
3-я ас. адвя́жацца адвя́жуцца
Прошлы час
м. адвяза́ўся адвяза́ліся
ж. адвяза́лася
н. адвяза́лася
Загадны лад
2-я ас. адвяжы́ся адвяжы́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час адвяза́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

адвяза́цца сов.

1. отвяза́ться; (отделиться — ещё) открепи́ться;

саба́ка ~за́ўся — соба́ка отвяза́лась;

вяро́ўка ~за́лася — верёвка отвяза́лась (открепи́лась);

2. перен. (оставить в покое) отвяза́ться, отста́ть;

адвяжы́ся ты ад мяне́! — отвяжи́сь (отста́нь) ты от меня́!;

3. перен. (избавиться) отвяза́ться, отде́латься;

ле́дзьве я ад яго́а́ўся — наси́лу я от него́ отвяза́лся (отде́лался)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адвяза́цца, ‑вяжуся, ‑вяжашся, ‑вяжацца; зак.

1. Развязаўшыся, аддзяліцца (аб вяроўцы, канаце і пад.). // Вызваліцца ад прывязі, стаць непрывязаным. Конь адвязаўся. □ Тыя, якія раней за іншых адвязаліся ад сваіх парашутаў, без усялякай каманды, механічна, пасталі з аўтаматамі на варту. Чорны.

2. перан. Разм. Пазбавіцца ад каго‑н. дакучлівага, назойлівага або непрыемнага, нежаданага. Рыгору хацелася скарэй адвязацца ад гаспадыні. Гартны. Небяспечны чалавек, — падумаў пан. — ..Ніяк цяпер не адвяжашся ад гэтага д’ябла ў чорнай сутане. Бядуля.

3. перан. Разм. Перастаць дакучаць каму‑н. Адвяжыся, аса-назола! — жартаўліва замахваўся на бабку дзед. Даніленка. [Лаяна:] — Скажу вам яшчэ болей, каб вы ўрэшце адвязаліся ад мяне і не ліплі, як назойлівыя мухі. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адвяза́цца

1. sich lsbinden*, sich lsmachen, sich lösen;

2. разм. (перастаць дакучаць) lswerden* vi (s);

адвяза́цца ад чаго-н. sich (D) etw. vom Hlse schffen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

отвяза́ться

1. адвяза́цца, мног. паадвя́звацца;

2. перен., разг. (отделаться) адчапі́цца, адвяза́цца, адкара́скацца, адкасну́цца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адкасну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся; зак. (разм.).

Адчапіцца, адстаць, адвязацца.

Адкасніся ад мяне!

Калі любіш — ажаніся, а не любіш — адкасніся (прыказка).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адвя́звацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да адвязацца.

2. Зал. да адвязваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адхрысці́цца, -рышчу́ся, -ры́сцішся, -ры́сціцца; зак., ад каго-чаго (разм.).

Адмовіцца, ухіліцца ад каго-, чаго-н.; адчапіцца, адгаварыцца, адвязацца.

Неяк удалося а. ад паездкі.

|| незак. адхры́шчвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

odwiązać się

зак. адвязацца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)