Ба́са ’вялікая кадушка’ (Сцяшк. МГ, Сцяц.). Мяркуем, што гэта можа быць скарачэннем слова басэ́тля (гл.), якое ў значэнні вялікая бочка’ ўжываецца якраз у зэльвенскіх гаворках. Іншая магчымая этымалогія: запазычанне з польск. fasa ’бочка’ (< ням. Faß), з субстытуцыяй f > b. З гэтага апошняга ўзята і бел. фаска (гл. Слаўскі, 1, 221).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Во́браз ’мастацкае адлюстраванне ідэй і пачуццяў у гуках, словах, фарбах і інш.’; ’створаны мастаком ці акцёрам характар, тып’ (БРС, КТС); ’абраз’ (БРС, КТС, Нас., Касп., Шат., Мал.). Гл. абраз. Першае і другое значэнні з’явіліся пад уплывам рускай мовы (Крукоўскі, Уплыў, 149). Дэрываты вобразны і вобразнасць — гэта калькі адпаведных рускіх слоў.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Во́два ’выток ракі’ (Яшк.). Магчыма, ад вод‑ (гл. вада) і суф. ‑ва ў зборным значэнні. Але параўн. гідронім Водва (дакладна балтскага паходжання — літ. Vaduva/Vadva) і актыўнасць гэтага гідранімічнага тыпу (на ‑ва) у Верхнім Падняпроўі (гл. Тапароў, Трубачоў, Лингв. анализ, 154 і наст.; 166 і наст.; Атрэмбскі, LP, 1, 235).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Во́кнішча ’акно ў балоце’ (БРС, КТС); ’невялікае, але вельмі глыбокае прыроднае возера’; ’вір на рацэ, возеры’ (Нас., Яшк., Касп.). Лексема пашырана на ўсёй усходнеславянскай тэрыторыі; параўн. рус. дыял. акнишче ’аконца ў дрыгве’, окни́ще ’дрыгва, грузкае месца’, бойк. вікнішче ’прорва, бездань’ (Талстой, Геогр., 207 і наст.). Да акно (гл.) у аналагічным значэнні.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ку́хта 1 ’прыслужнік, вучань повара’ (Нас., Яруш.). Запазычанне з польск. kuchta ’тс’ (гл. Слаўскі, 3, 307–308).
Ку́хта 2 ’прайдзісветка, асоба лёгкіх паводзін’ (Нар. словатв.). Параўн. польск. kuchta ў значэнні ’служанка’. Відаць, беларускае слова ўзнікла пад семантычным уплывам польск. kokota ’асоба лёгкіх паводзін’.
Ку́хта 3 ’бядняк’ (Рам.). Да кухта 2 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кірава́ць ’рэгуляваць рух, работу’, ’быць на чале чаго-н.’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах., Шат., Касп., Мал., ТС, Гарэц., Сержп. Пр., Яруш., Сцяшк.). Укр. керувати ’тс’. Запазычанні з польск. kierować ’тс’, якое ў сваю чаргу з ням. kehren у тым жа значэнні (Слаўскі, 2, 156; ЕСУМ, 2, 426; Кюнэ, Poln., 64).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Назві́ска ’прозвішча’ (астрав., Сцяшк., Сл.; лін., З нар. сл.), назвіска, назвісае ’найменне’ (Сл. ПЗБ), ст.-бел. назвиско (назвыско) ’імя, прозвішча, мянушка’, ’назва’ (1576 г.). Запазычана з польск. nazwisko (Булыка, Лекс. запазыч., 185), у значэнні ’прозвішча’ стабілізавалася, паводле Матушэўскага (Rozpr. Kom. Językowej Zódzkiego Tow. Nauk., 21, 83–99), толькі ў XX ст.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пры́знак ’прымета’ (ТС, Скарбы). Відаць, як і чэш. příznak, балг. прѝзнак ’тс’ запазычана з рус. при́знак, што, у сваю чаргу, з ц.-слав. признакъ ’паметка, заўвага’, параўн. БЕР, 5, 711. Не выключае, аднак, і самастойнае развіццё ад прызначыць ’пазначыць’, (гл.), асабліва ў значэнні ’метка, адзнака’, параўн. зна́чыць і знакова́ць ’меціць’ (ТС).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пустабя́ка ’пусты чалавек, што робіць пустое і гаворыць пустое’ (Варл.), пустабека ’пусты чалавек’ (лаг., Стан.), укр. пустобʼяка ’пусты, разбэшчаны чалавек’, рус. пустобяка ’той, хто гаворыць пустое’. Да пусты ў значэнні ’несур’ёзны, легкадумны’ і бяка ’дрэнь’ або вякаць (бекаць) ’плявузгаць, балбатаць’. Інакш ЕСУМ (4, 639–640): з рус. вякаць ’плясці, плявузгаць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пір: пі́р гарою ’вялікая гулянка’, ’вялікі беспарадак’ (Юрч. Фраз. 2). Магчыма, праз рус. пир < прасл. *pirъ: стараж.-рус. пиръ, ст.-слав. пиръ, балг. пир, серб.-харв. пир, славен. pir. Першапачаткова таксама і ў значэнні ’вяселле’, выціснутае царкоўнаславянскім бракъ, гл. Машынскі, Etym. Brun., 1, 87 < *piti, гл. піць (Фасмер, 3, 264).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)