Партыйны камітэт — камітэт, які выбіраецца партыйнай арганізацыяй КПСС для вядзення бягучай работы. Мне ўспомнілася гэтае падарожжа з сакратаром парткома, гутарка з ім і яго словы — «пабачыце, што тут будзе рабіцца», калі я прыехаў на Нафтабуд у самы разгар будаўніцтва завода.Хадкевіч.// Памяшканне, пакой, дзе праводзіцца работа партыйнага камітэта. Дзімін падыходзіў ужо да парткома, калі ўбачыў машыну галоўнага інжынера.Карпаў.// Сход, пасяджэнне такога камітэта. [Страмілін:] Я думаю паставіць даклад галоўнага інжынера на парткоме.Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Прыплысці з розных бакоў у адно месца. Качкі сплыліся разам.//перан. Злучыцца, сабрацца ў адным месцы. Як толькі Міхалючок і Іллюк, вывесіўшы газету, адышліся на другі бок вуліцы і селі на прызбу, каб глядзець, што будзе рабіцца ля газеты, да Ладымеравай хаты адразу паплылі людзі. Так, можна сказаць, уся вёска і сплылася.Чорны.
2.Разм. Зліцца, страціць выразнасць абрысаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
*Маладзе́ць, молодзе́ць ’рабіцца туманным, зацягвацца (пра неба)’, молодзіцца ’зацягвацца лёгкімі хмарамі, мутнець’ (ТС). Укр.помолоди́тися ’пакрыцца тонкімі, белымі хмаркамі’, моло́дить ся ’збірацца на дождж’, мо́лоди, мо́лоді ’невялікія хмаркі на небе’, рус.моложи́ть, замолодить, замолодеть, молоде́ть ’пакрывацца хмарамі, рабіцца хмурным (аб небе)’, замолодь ’дажджавыя хмары’; польск.pomłodziny ’хмары’, młodzi śę ’хмурнее (неба)’ — усе да прасл.mold‑. Назіраецца атаясамліванне паняццяў, звязаных з хмурным, дажджлівым надвор’ем, хмарамі і з працэсамі скісання малака, браджэннем піва, квасу, цеста (рус.замолаживать ’пачынаць брадзіць (аб квасе)’, ’адчуваць ап’яненне’, наўг.молодо́вина ’сыракваша’, укр.молоди́на ’салодкая смятана’, польск.młodzie ’дрожджы’, н.-луж.rozmłoźeńe ’заквашванне’, ’квашанае цеста’, rozmłoda ’закваска’ (Гарачава, Этимология–84, 43–44), славац.mladinka ’бражка, маладое піва’; славен.mladíti ’пакінуць вылёжвацца, даспяваць’, серб.-харв.мла́дити те̑сто ’яшчэ раз перамешваць цеста’, якія Бязлай (2, 187) аб’ядноўвае ў прасл.moldъ ’дробны, мяккі’, роднаснымі да якога з’яўляюцца лац.mollis, ст.-інд.mṛdúṣ ’мяккі, дробны’, ст.-грэч.ἀμαλδύνω ’размякчаю’, ст.-ірл.meldach, арм.mełk ’мяккі’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
святле́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак.
1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Станавіцца светлым або больш светлым.
Валасы пасля мыцця святлеюць.
2. Пра надыход раніцы, дня.
На дварэ святлее (безас.).
3.перан. Станавіцца радасным, ласкавым.
Твар сябра святлее.
4. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Пра думкі, свядомасць: рабіцца больш ясным, нармальным.
Думкі сталі с.
5. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Віднецца (пра што-н. светлае).
У гушчары ельніку святлела купка бяроз.
|| зак.пасвятле́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е іпрасвятле́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е (да 3 і 4 знач.); наз.прасвятле́нне, -я, н. (паводле 3 і 4 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Бро́нец (дакладней бране́ц, параўн. рус.смал.броне́ц) ’дзераза гадавая, Lycopodium annotinum L.’ (Кіс.). Рус.броне́ц ’тс’. Наўрад ці ёсць сувязь з дзеясловам броне́ть ’паспяваць, рабіцца колеру спеласці’. Ва ўкр. мове толькі форма баране́ць; таксама ў бел. мове баране́ц ’Lycopodium selago L.’ (Кіс., 78). Можна лічыць, што рус.броне́ц (праўдзівей было б бране́ц) і бел. слова паходзяць з б(а)ране́ц (да бара́н). Расліна так названа за яе касматыя, кучаравыя галінкі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ліхатня́ ’дурнота, глупства’, ’непрыемны выпадак’, ’заблытанасць’ (Нас.). Утворана пры дапамозе суфікса ‑ня ад дзеяслова *ліхацець, параўн. укр.лихоти́тися ’рабіцца млосна’, лихоті́ти ’праклінаць, клясці’, рус.урал., сіб., амур.лихо́ти́ть ’нудзіць’, с.-урал.лихоти́ться ’прыхварнуць’, ст.-рус.лихотный (XI ст.) ’шалапутны’, лихоть ’адхіленне’, ст.-польск.lichocić ’даводзіць да нэндзы, вынішчаць, аслабляць’ (XVI ст.), lichotny ’дрэнны, ганебны, незаконны, подлы’, в.-луж.lichoćić ’займацца ліхвярствам’, чэш.lichotiti ’ліслівіць, хваліць’, славац.lichotiť ’дагаджаць’. Паўн.-прасл.lixotiti.