ПАДКАМЕ́ННАЯ ТУНГУ́СКА, Сярэдняя Тунгуска.Чулакан,
рака, правы прыток р. Енісей, пераважна ў Эвенкійскай аўт. акрузе Расіі. Даўж. 1865 км, пл. басейна 240 тыс.км². Цячэ ў межах Сярэднесібірскага ’пласкагор’я. У вярхоўях (пад назвай Катанга) цячэ ў шырокай і глыбокай даліне, ад вусця р. Тэтэрэ даліна звужаецца, у рэчышчы шматлікія шыверы і парогі. За 250 км ад вусця даліна расшыраецца да 20—23 км, у рэчышчы шмат перакатаў. Гал. прытокі: Тэтэрэ, Чуня (справа), Вельма (злева). Сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні 1560 м³/с. Разводдзе ад пач. мая да канца чэрв., у нізоўях да пач. ліпеня. Ледастаў з канца кастр. да сярэдзіны мая. Суднаходная ў разводдзе ад с. Ванавара (1146 км), для вял. суднаў — ад с. Байкіт (571 км).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРСЕ́ПАЛЬ (грэч. Persepolis),
горад у Стараж. Іране, за 50 км на ПнУ ад Шыраза; адна са сталіц Ахеменідаў. Засн. ў канцы 6 ст. да н.э. У 330 да н.э. захоплены і спалены Аляксандрам Македонскім. У 1930-я г. праводзіліся археал. раскопкі П. і яго наваколля. Выяўлены надпісы ахеменідскіх цароў і тысячы гліняных таблічак з тэкстамі на эламскай мове, у якіх змешчаны звесткі пра буд-ва горада і гаспадарку акругі. У П. і яго наваколлі захаваліся шматлікія помнікі розных эпох: рэшткі палаца канца 6—4 ст. да н.э., абнесенага сцяной, уласна горада, скальныя грабніцы, фундаменты храма 3 ст. да н.э., сасанідскія скальныя рэльефы і алтары, рэшткі круглага горада Дарабгерд і г. Істахр, некропаль Накшы-Рустэм, рэшткі паселішча Талі-Бакун (5-е тыс. да н.э.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛАСКАЦЕ́ЛКІ (Cucujidae),
сямейства разнаедных жукоў. Больш за 1100 відаў. Пашыраны ўсюды, найб.шматлікія і разнастайныя ў тропіках. Жывуць пад карой дрэў, на складах харч. прадуктаў. Некат. пашкоджваюць збожжа, муку, крупы, сухую садавіну і інш.; некат. знішчаюць караедаў і інш. шкоднікаў. На Беларусі 20 відаў. Найб. трапляюцца мукаеды рыжы (Laemophloeus ferrugineus) і сурынамскі (Oryzaephilus surinamensis), пласкацел чырвоны (Cucujus haematodes, або C. cinnaberinus).
Даўж. да 30 мм (на Беларусі да 6 мм). Цела пляскатае, афарбоўка чорная, бурая, чырв. або жоўтая. Вусікі 11-членікавыя, нітка- або булавападобныя. Ногі ўкарочаныя, пераважна 5-членікавыя. Надкрылы з кропкавымі баразёнкамі або падоўжнымі кілямі. Лічынкі плоскія, прадаўгаватыя, з 2 загнутымі адросткамі на канцы цела. Пераважна драпежнікі, некат. ўсёедныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАМЫСЛО́ВЫЯ РЫ́БЫ,
аб’екты рыбалоўства і рыбаводства, якія выкарыстоўваюцца чалавекам для харчавання і атрымання прадуктаў тэхн. перапрацоўкі (кармавая мука, рыбін тлушч, арган. тукі, скура, клей і інш.). Асн. П.р.: акулы, акунёвыя, асятровыя, камбалавыя, карпавыя, кефалевыя, ласасёвыя, селядцовыя, скарпенавыя (марскі акунь), скумбрыевыя, сомавыя, стаўрыдавыя, трасковыя, тунцовыя і інш. Адрозніваюць асн. (шматлікія) і пабочныя (нешматлікія) віды П.р., колькасць якіх залежыць ад экалагічных умоў вадаёма і можа змяняцца пад уплывам гасп. дзейнасці чалавека. На Беларусі каля 40 відаў П.р. У прамысл. уловах пераважаюць плотка, лешч, шчупак, карась, акунь, гусцяра, карп (сазан) і інш. Гадавы ўлоў азёрна-рачной рыбы 966 т (з азёр 608 т, з рэк 203 т, з вадасх. 155 т); з сажалак каля 4,5 тыс.т, пераважна карпа (1999).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭТЫКУЛЯ́РНАЯ ФАРМА́ЦЫЯ,
сукупнасць нерв. структур, што размяшчаюцца ў спінным, прадаўгаватым, сярэднім мозгу, вароліевым мосце і ўтвараюць адзіны функц. комплекс. Філагенетычна стараж. сістэма рухальнага кантролю, добра развіта ў пазваночных жывёл і чалавека. Мае шматлікіянейроны, разгалінаваныя адросткі якіх ідуць ва ўзыходным і сыходным напрамках. Бесперапынную танічную актыўнасць нейронаў Р.ф. забяспечвае іх высокая хім. адчувальнасць да гумаральных фактараў і фармакалагічных рэчываў (барбітураты), а таксама сыходжанне (канвергенцыя) да іх нерв. (аферэнтных) імпульсаў з перыферыі арганізма. Узыходная танічная імпульсацыя Р.ф. рэгулюе дзейнасць кары вял. паўшар’яў, сыходная — спінальныя рухальныя цэнтры. Нейроны фармацыі звязаны з усімі органамі пачуццяў, рухальнымі і адчувальнымі абласцямі кары галаўнога мозга, таламусам, гіпаталамусам, спінным мозгам і выконваюць складаныя інтэграцыйна-каардынацыйныя функцыі. Дзейнасць Р.ф. кантралюецца карой вял. паўшар’яў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«СЛАВЯ́НСКІ БАЗА́Р У ВІ́ЦЕБСКУ»,
традыцыйны міжнар. фестываль мастацтваў у Віцебску. Засн. ў 1992 як «Славянскі базар» («Славянскі кірмаш»), Арганізатары: мін-вы культуры Беларусі, Расіі, Украіны пры ўдзеле канцэртных і камерц. фірм. З 1998 сучасная назва, праводзіцца пад патранажам Вышэйшага Савета Саюза Расіі і Беларусі. Складаецца з конкурснай часткі (удзельнікі — маладыя выканаўцы краін СНД і Еўропы), а таксама з канцэртаў гасцей, членаў журы. У межах фестывалю праводзяцца нац. дні краін-заснавальніц, фалькл. фэсты з конкурсамі нар. рамёстваў і промыслаў, маст. вернісажы. шматлікія конкурсы, а таксама дзіцячыя фестывалі.
Літ.:
Славянский базар в Витебске: Первое десятилетие... Витебск, 2001.
Дз.А.Падбярэзскі.
«Славянскі базар у Віцебску». 2000.Да арт.«Славянскі базар у Віцебску». Дзяржаўны аркестр сімфанічнай і эстраднай музыкі Беларусі на «Славянскім базары». 1996.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАПІНО́МЫ (Tapinoma),
род насякомых сям. мурашак атр. перапончатакрылых. Пашыраны ўсюды, акрамя палярных абласцей. Жывуць у розных ландшафтах, трапляюцца ў жыллі чалавека. Мурашнікі размяшчаюцца ў глебе, пад камянямі на прагравальных месцах: узгорках, палянах і інш.Найб.шматлікія віды Т.: пахучая, або мурашка блукаючая (T. erraticum), чорнагаловая (T. melanocephalum), сесіле (T. sessile) і інш. На Беларусі 2 віды; Т. няясная, або мурашка цёмная (T. ambiguum), — у Чырв. кнізе.
Даўж. Т. няяснай: самкі да 6 мм, самца да 5 мм, рабочай асобіны — да 3,5 мм. Сям’я складаецца з 20—30 самак і прыкладна 1,5 тыс. рабочых асобін. Афарбоўка чорная, цёмна-бурая. 1-ы сегмент брушка без лускавінкі (сістэмат. адзнака). Усёедныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Вярбе́льнік ’птушкамлечнік парасоністы, Ornithogalum umbellatum’ (віц., Кіс.; Крывіч, 4, 1923). Відавочна, з *вярбейнік; параўн. рус.вербейник ’лазаніца, Lysimachia L.’ Да вярба́ (гл.). У іншых слав. мовах таксама ёсць шматлікія назвы раслін, якія паходзяць ад vьrbá; параўн. польск.wierzbownica ’скрыпень, Epilobium’, wierzbówka, в.-луж.wjerbka ’тс’, wjerbinka ’лазаніца’, wjerbička ’стрэя’, чэш.vrbice ’драсён, Polygonum L.’; ’скрыпень, Epilobium L.’, славац.vrbica ’чальчак, Lythrum L.’, макед.врбовка, серб.-харв.vŕbovica, славен.vŕbovec ’скрыпень, Epilobium L.’, балг.върбовница ’драсён земнаводны, Polygonum amphibium L.’, върбовка ’скрыпень’; ’фарбоўнік, Isatis tinctoria L.’, върбовник ’лазаніца звычайная, Lysimachia vulgaris L.’ і інш.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Га́лас ’крык, шум, бойка і да т. п.’ (БРС, Нас., Шат.), таксама гала́с (Нас., Сцяшк. МГ). Шатэрнік выводзіў гэта слова з польск.hałas, але апошняе само запазычана (h‑) з усх.-слав. (бел., укр.) моў (гл. Слаўскі, 1, 397, які, праўда, услед за іншымі даследчыкамі лічыць, што польск. слова ўзята з укр. мовы). Этымалогія ўсх.-слав. слова няпэўная. Магчыма, гэта гукапераймальнае ўтварэнне (ад выклічніка hala!). Іншыя шматлікія версіі (агляд іх гл. у Слаўскага, 1, 397–398) пераконваюць менш. З га́ла́с звязана бел.дыял.галасава́ць ’гучна крычаць’ (Шатал.); параўн. і ўкр.галасува́ти ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Камсі́ць ’біць таўхлямі’ (мсцісл., З нар. сл.), камсаць ’моцна біць, лупцаваць’ (мсцісл., Мат. Маг.), комшаць ’жаваць’ (в.-дзвін., Сл. паўн.-зах.). камишніца ’цёртая салома’ (Сцяшк. Сл.), комшыцца, камшоліцца ’капацца, марудзіць’ (слаўг., Нар. словатв.), камшыць, комкаць ’ляпіць снег у камок’, ’змяць адзежыну’ (КЭС, лаг.), камшыць ’камячыць’ (ТСБМ) і комшъць, комкъць ’прагна есці’ (міёр., Нар. сл.), комчаць ’комкаць’, комшаны ’мяты, цёрты’ (ТС). Шматлікія прыклады-адпаведнікі з іншых слав. моў гл. Трубачоў, Эт. сл., 10, 180. Прасл.konibsati ’рваць, глытаць вялікімі кавалкамі’, дзеяслоў з ‑s‑ нарашчэннем кораня, да копгъ > ком. камяк (гл.). Параўн. таксама Слаўскі, 2, 393.