шматлі́кі

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. шматлі́кі шматлі́кая шматлі́кае шматлі́кія
Р. шматлі́кага шматлі́кай
шматлі́кае
шматлі́кага шматлі́кіх
Д. шматлі́каму шматлі́кай шматлі́каму шматлі́кім
В. шматлі́кі (неадуш.)
шматлі́кага (адуш.)
шматлі́кую шматлі́кае шматлі́кія (неадуш.)
шматлі́кіх (адуш.)
Т. шматлі́кім шматлі́кай
шматлі́каю
шматлі́кім шматлі́кімі
М. шматлі́кім шматлі́кай шматлі́кім шматлі́кіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

упаміна́нне, -я, н.

1. гл. упамянуць.

2. мн. -і, -яў. Паведамленне, заўвага, якія маюць дачыненне да каго-, чаго-н.

Пра гэту з’яву ёсць шматлікія ўпамінанні ў старых кнігах.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шматлі́кі, -ая, -ае.

1. Які складаецца з вялікай колькасці каго-, чаго-н.

Ш. атрад.

2. Які праводзіцца, маецца, прысутнічае і пад. ў вялікай колькасці.

Праводзіць шматлікія гутаркі з насельніцтвам.

|| наз. шматлі́касць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шматлі́кі, ‑ая, ‑ае.

1. Які складаецца з вялікай колькасці каго‑, чаго‑н. У кожным сяле ёсць два-тры шматлікія, галінастыя роды, якія карыстаюцца ў людзей агульнай павагай. Ракітны. За перагародкай размяшчалася шматлікая сям’я дзядзькі Каленіка. Даніленка.

2. Які праводзіцца, маецца, прысутнічае і пад. у вялікай колькасці. Праводзіць шматлікія гутаркі з насельніцтвам. Прымаць шматлікіх наведвальнікаў. Адказваць на шматлікія пытанні. □ А на піяніна — вялікі букет кветак і шматлікія фатаграфіі славутых акцёраў, пераважна салістаў оперы. Шамякін. З пакояў даносіўся гоман шматлікіх галасоў. Мядзёлка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

атэ́ль, ‑я, м.

Гасцініца. Для турыстаў пабудаваны шматлікія раскошныя і сціплыя атэлі, вілы, рэстараны, кафэ, купальні. Мележ.

[Фр. hôtel.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ха́лі-га́лі, нескл., н.

Групавы амерыканскі бальны танец, які мае шматлікія варыянты кампазіцый, а таксама музыка да гэтага танца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аско́лачны, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да асколка. Асколачная рана. // Які разрываецца на шматлікія асколкі, разлічаны на паражэнне асколкамі. Асколачная граната. Бомба асколачнага дзеяння.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

іншазе́мец, ‑мца, м.

Чалавек з іншай краіны; чужаземец. Кожнаму іншаземцу, які трапляе ў Японію, мімаволі кідаюцца ў вочы шматлікія сады з карлікавых дрэў. Матрунёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

памі́гваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Мігаць час ад часу, зрэдку. Шматлікія прыборы памігвалі чырвонымі, сінімі, зялёнымі лямпачкамі, гудзелі, спяваючы сваю бясконцую і толькі ім вядомую песню. Шыцік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шырокавяшча́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да шырокавяшчання, прызначаны для шырокавяшчання. Шырокавяшчальная радыёстанцыя.

2. Іран. Шматслоўны, які заключае ў сабе шматлікія і разнастайныя абяцанні. Шырокавяшчальныя прамовы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)