горны бальнеакліматычны курорт у Грузіі. За 150 км ад Тбілісі ў Баржомскай цясніне ў даліне р. Кура. Засн. ў 1922. Субтрапічны клімат з мяккай маласнежнай зімой, цёплымі, сонечнымі летам і восенню. Шматлікія штучныя крыніцы і прыродныя выхады вуглякіслых мінер. водаў (на лячэнне выкарыстоўваюцца з 19 ст., значныя аб’ёмы экспартуюцца). Кліматычнае (аэрагеліятэрапія з чэрв. да канца кастр.) і бальнеалагічнае лячэнне хворых з расстройствамі функцый страўніка, кішэчніка, печані, жоўцевых шляхоў, абмену рэчываў і сардэчна-сасудзістай сістэмы. Больш як 100 санаторыяў, пансіянатаў і гасцініц, турысцкія і інш. базы адпачынку і экскурсійнага абслугоўвання, паветрана-канатная дарога, шматлікіяарх.-гіст. помнікі 12—18 ст., паблізу Баржомскі запаведнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАНДАЛІ́ЗМ,
бяздумнае знішчэнне культурных і матэрыяльных каштоўнасцей. Слова пайшло ад назвы стараж.-герм. плямён вандалаў, якія ў 455 разрабавалі Рым і знішчылі шматлікія помнікі ант. культуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́ЙСРЫЗЕНВЕЛЬТ,
(Eisriesenwelt), карставая пячора ва Усх. Альпах, у Аўстрыі, на Пд ад Зальцбурга. Буйнейшая ў Еўропе. Даўж. 42 км. Глыб. 407 м. Шматлікія залы са сталактытамі і сталагмітамі. Турызм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯЛІ́КІ НЕФУ́Д,
пясчаная пустыня на Пн Аравійскага п-ва, у Саудаўскай Аравіі. Пл. 80 тыс.км². Працягласць з ПнЗ на ПдУ каля 500 км, з З на У — 300 км. Размешчана на плато з асобнымі астраўнымі кражамі на выш. 600—1000 м. У рэльефе масівы барханных (выш. да 100 м) і градавых пяскоў, камяністыя паверхні — хамады. Характэрны лейкападобныя паніжэнні — фульджы, дзе трапляюцца калодзежы і аазісы. Клімат трапічны, рэзка кантынентальны. Сярэдняя т-растудз. 10 °C, ліп. 30 °C (макс. да 54 °C), ападкаў 100 мм за год. Пастаянныя моцныя вятры. Шматлікія сухія рэчышчы — вадзі. Разрэджаная палынна-эфемеравая расліннасць. Жывёльны свет: гіена, шакалы, дзікі кот, з капытных — газель; шматлікія грызуны, яшчаркі. Качавая жывёлагадоўля (авечкі, вярблюды).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖАЛЕ́ЗНАЯ ГАРА́ гара на Паўн. Каўказе, паблізу г. Пяцігорск, у Расіі. Выш. 852 м. Уяўляе сабой лакаліт, складзены трахіліпарытамі. Шматлікія выхады мінер. крыніц, на базе якіх узнік курорт Жалезнаводск. На схілах шыракалістыя лясы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАВІ́ЛЬ-СЮР-МЕР (Deauville-sur-Mer),
прыморскі кліматычны курорт у Францыі. На ПдЗ ад г. Гаўр, на беразе праліва Ла-Манш. Развіваецца з 19 ст., адно з найб. папулярных месцаў адпачынку, цэнтр міжнар. турызму. Шматлікія палацы, вілы, атэлі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІЯРЭ́ДЖА (Viareggio),
прыморскі кліматычны курорт у Італіі. На ПнЗ ад г. Піза на беразе Лігурыйскага м. Вызначаецца субтрапічным міжземнаморскім кліматам, спрыяльным для лячэння многіх хвароб. Паблізу ад Віярэджа — кар’еры белага мармуру, у г. Піза — шматлікія помнікі архітэктуры і мастацтва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРАФІ́ЗЫ (ад пара... + грэч. physis узнікненне, вырастанне),
шматлікія ніткі ці адзіночныя клеткі, якія развіваюцца сярод палавых або спараносных органаў у некат. бурых водарасцей, большасці базідыяльных і сумчатых грыбоў, а таксама імхоў. Ахоўваюць гэтыя органы ад мех. пашкоджанняў і высыхання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ф’Е́ЛЬДЫ (нарв. fiell),
платопадобныя вяршынныя паверхні асобных горных масіваў у Скандынавіі. Уяўляюць сабой прыўзнятыя ўчасткі стараж. пенепленаў, эрадзіраваныя плейстацэнавымі ледавікамі, укрытыя плямамі тундравай расліннасці. Месцамі над Ф. ўздымаюцца шапкі сучасных ледавікоў, вострыя пікі. У паніжэннях — шматлікія азёры і балоты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРАНА́ДА (Granada),
горад на Пд Іспаніі, у аўт. вобласці Андалусія, каля падножжа гор Сьера-Невада, у сутоках рэк Дара і Хеніль. Адм. ц. правінцыі Гранада. 255,2 тыс.ж. (1991). Трансп. вузел. Цэнтр раёна арашальнага земляробства. Вытв-сць ільняных і шарсцяных тканін, дываноў, лікёраў; цэм., хім.прам-сць. Цэнтр турызму. Шматлікія атэлі. Ун-т.
У гіст. крыніцах упамінаецца з 750. Цэнтр араб. княства, належала дынастыям Зірыдаў (1012—90), Альмаравідаў (1090—1156), Альмахадаў; з 1238 сталіца Гранадскага эмірата (дынастыя Насрыдаў). У 13 ст. Гранада — буйны цэнтр вытв-сці шаўковых тканін, зброі, гандлю з араб. дзяржавамі. У 1492 адваявана іспанцамі. Пасля масавага выгнання марыскаў (1568—70, 1609—10) і спынення гандл. сувязей з Усходам горад паступова заняпаў. У 18—19 ст. буйны прамысл.цэнтр. У грамадз. вайну 1936—39 Гранада — апорны пункт фаш. мяцежнікаў.
Сярэдневяковы цэнтр горада часткова рэканструяваны ў пач. 20 ст., новае буд-ва вядзецца ў паўн.-зах. напрамку ад яго. Сярод помнікаў архітэктуры: сабор (1523—1703; у інтэр’еры — познагатычныя капэлы, надмагіллі, вітражы 16 ст., шматлікія творы жывапісу і скульптуры), цэрквы — Сан-Хуан дэ лос Рэес (каля 1518, арх. Р.Фернандэс) са званіцай 13 ст., Санта-Ана (1537—63, арх. Д. дэ Сілаэ), манастыр Ла Картуха (16—18 ст.), біржа («лонха»; 1518—22), шпіталі Рэаль (1504—22), Сан-Хуан дэ Дыяс (1552—1609), шматлікія сады. У палацы Каса дэ Кастрыль (1539) Музей выяўл. мастацтва і археалогіі. На ўсх. ускраіне Гранады — палац-замак Альгамбра.