Ву́стаўка ’ўстаўка з іншага палатна ў кашулі’ (КЭС, лаг.); ’клін, які ўстаўляецца ў пройму рукава’ (Жд., 1); ’устаўка для надточкі кашулі ў плячах’ (Шат., Сакал.; Тарнацкі, Studia); ’вышыўка ў верхняй частцы рукава сарочкі’ (З нар. сл.), ву́стоўка ’гестка’ (петрык., пін., Шатал.). Ад устаўля́ць, гл. уста́ўка ’тс’, пратэза з’явілася, відаць, у выніку перацяжкі націску; параўн. ву́сцілка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тарамба́ніць ’несці, цягнуць цяжкае, вялікае, грузнае; тарабаніць’ (Сл. рэг. лекс.). Гл. тараба́ніць; устаўка м пад уплывам выклічніка тара́м, параўн. тарарам, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Zwckel m -s, - клін, уста́ўка (у вопратцы)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

wkładka

ж. укладка; устаўка; укладыш;

wkładka ortopedyczna — супінатар

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ЗАСЦЕРАГА́ЛЬНІК электрычны,

прыстасаванне для аховы эл. праводкі, прылад, апаратаў, электрарухавікоў ад перагрэву пры кароткіх замыканнях і перагрузках. Складаецца з ізаляцыйнага корпуса (трубка або патрон) і плаўкай устаўкі (дрот або пласцінка, якія ад празмернага току плавяцца і разрываюць эл. ланцуг). Бываюць адкрытыя (устаўка размешчана звонку корпуса) і закрытыя, трубчастыя і пробкавыя (разьбовыя). У сілавых устаноўках З. замяняюцца больш дакладнымі аўтам. выключальнікамі.

Засцерагальнікі электрычныя: а — трубчасты (1 — плаўкі элемент, 2 — ізаляцыйная трубка, 3 — кантактавыя спружыны); б — пробкавы (1 — дрот з легкаплаўкага металу; 2 — пробка; 3 — металічны патрон; стрэлкі паказваюць напрамак працякання току).

т. 7, с. 6

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Вы́стаўка1 (БРС). Запазычанне з рус. выставка ’тс’ (Гіст. мовы, 2, 144).

Вы́стаўка2 (выстовка, вустоўка, вустовка) ’гестка, устаўка’ (Шатал.). Ад выставіць (гл. ставіць) з дапамогай суф. ‑к‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

КАМБІНАТО́РНЫЯ ЗМЯНЕ́ННІ ГУ́КАЎ,

фанетычныя змяненні гукаў, што ўзнікаюць у выніку іх спалучэння з інш. гукамі ў моўнай плыні. Асн. віды: асіміляцыя, дысіміляцыя, акамадацыя.

На асімілятыўнай і дысімілятыўнай аснове могуць адбывацца: эпентэза (устаўка — «Лявон», «рубель»), дыярэза (выпадзенне — «праязны», «сэрца»), гаплалогія (выпадзенне аднолькавых элементаў на стыках марфем — «марфаналогія» з «марфафаналогія»), кантракцыя (сцяжэнне — «казацкі» з «казакскі»), метатэза (перастаноўка — «футляр» з «футарал»), пратэза (прыстаўны гук — «возера» з «озера»), Адрозніваюць К.з.г. прагрэсіўныя (папярэдні гук уплывае на наступны, напр., папярэднія мяккія зычныя выклікаюць і-падобны прыгук наст. галоснага) і рэгрэсіўныя (уплыў наступных гукаў на папярэднія: «сьмех», «лышка» — лыжка»).

А.І.Падлужны.

т. 7, с. 507

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

інтэркаля́цыя

(лац. intercalatio = устаўка, дабаўка)

з’яўленне новых структур унутры дадзенай біялагічнай сістэмы, напр. інтэркалярны рост у некаторых раслін.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

адступле́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле дзеясл. адступіць (у 1–4 знач.).

2. Устаўка ў тэкст якога‑н. літаратурнага твора, не звязаная з яго асноўнай тэмай або сюжэтнай лініяй; устаўка ў вуснае апавяданне. Пасля гэтага невялікага філалагічнага адступлення, мы вярнуліся зноў да пытання аб чайках. В. Вольскі. // Адхіленне ад тэмы даклада, паведамлення. — Праўда, час тады быў іншы, не такі, як цяпер, — Андрэй Давыдавіч абвёў зрокам прысутных, нібы просячы ў іх дазволу зрабіць маленькае адступленне ўбок. Кулакоўскі.

•••

Лірычнае адступленне — а) прасякнутая лірыкай, эмоцыямі частка мастацкага твора, якая перапыняе паслядоўнае развіццё сюжэта (рамана, аповесці, паэмы і пад.); б) перан. Адхіленне ад тэмы гаворкі, бяседы пад уплывам якіх‑н. уласных пачуццяў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пасалюбава́цца ’палюбавацца’ (паст., Сл. ПЗБ). Да любавацца < любіць (гл.). Устаўка ‑са‑, якая, відаць, з ‑ся‑, ужыта тут накшталт (ці пад уплывам) літ. поўнага варыянта зваротнага фарманта ‑si‑ ў прэфіксальных дзеясловах, напр., pasimyliti ’цешыцца каханнем’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)