Печанцы́ ’печань, вантробы наогул’ (Бяльк.): у печанцох сядзіць (Стан.). Відаць, архаізм; параўн. рус. печенец ’жоўцевы пузыр’, ст.-рус. печенца — памянш. ад печень (XVI ст.). Да печань, пячонка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́чтаваць ’карміць, дагаджаць’ (Сцяшк. Сл.), рус. потчевать, дыял. поштовать ’частаваць’. Архаізм; з *почьтовати, *почьщивати ’выказаць пашану’. Да *čtiti > бел. пачцівы ’паважаны, шаноўны’ (Трубачоў, Эт. сл., 4, 176). Гл. частаваць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Не́пша ’прымесь (у просе)Насееў проса, змалаціўадна непша (Ян.). Відаць, цікавы архаізм (прасл. *ne‑pbx‑ja?); да *pьxati ’таўчы’, г. зн. ’тое, што не таўчэцца’, параўн. пшано, пшаніца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ве́трывы ’ветраны (дзень, надвор’е)’ (Нас.). Прасл. архаізм větrivъ, утвораны ад vět‑rъ. і суф. ‑iv‑ъ. Сюды ж безасабовы выказнік ветрыва ’ветрана’ (Нас., Гарэц.); параўн. таксама рус. ве́триво, ветри́во, ве́трево ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Рубяжы́, рубыжі́ ’тое, што і граблі́ — трава, што застаецца паміж пракосамі’, ’знакі на скуры няроўна абстрыжанай авечкі’ (драг., Нар. словатв.). Магчыма, архаізм, параўн. ст.-рус. рубежь ’засечка; знак мяжы’ (гл. рубеж).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пеў (пев) ’спяванне маткі ў пчолаў’ (Анох.). Рэгіянальны архаізм, звычайна адваротны дэрыват спеў. Да паць ’спяваць’ (гл.) < прасл. pūti ’тс’. Заканчэнне -ντ > , як у zovb ’кліч, гуканне’, zevb ’зеў’, параўн. зваць. зяваць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Піце́нне, піцепнё, піценье, ніцяным ’піццё, пітво’ (Нас., Гарэц., Шат., Касп., ТС). Архаізм, гл. ст.-слав. питание ’страва, пітво’, параўн. таксама ў замовах: Светы Спас, отжепі воро‑ бейка од нас, леціце па лозу, там вам піценье і едзенье.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

На пача́і ’на самым пачатку, напярэдадні’ (Мат. Маг.). Нязвыклая форма назоўніка *пачай ’пачатак’ утворана, відаць, ад пачаць, як наганяй ад наганяць, рус. случай ’выпадак’ ад случаться і пад. Хутчэй за ўсё лакальны архаізм, суадносны з дзеясловам напачаць ’пачаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Маладажэня, молодожэня ’хлопец ці дзяўчына перад вяселлем’ (ТС). Відавочна, з польск. młodożeństwo ’тс’, młodożeniec ’малады’. На Палессі пашыраны назвы малады і маладая ’шлюбная пара ў час вяселля’. Параўн., аднак, серб.-харв. младо́жења ’жаніх’, ’малады (у час вяселля)’. Магчыма, гэта палескі архаізм.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скропль ‘сухія гнілушкі для падкурвання пчол’ (лун., Шатал.). Фармальна да незафіксаванага дзеяслова *скропіць, скраплю з суф. ‑jo; калі меркаваць па суфіксацыі, архаізм. Да кораня кроп‑, які ў рус. кро́пкий, скро́пкий ‘крохкі, ломкі’, апошняе з *krъpъkъ, звязанага чаргаваннем з крупа; гл. Фасмер, 2, 282.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)