По́чтаваць ’карміць, дагаджаць’ (Сцяшк. Сл.), рус. потчевать, дыял. поштовать ’частаваць’. Архаізм; з *почьтовати, *почьщивати ’выказаць пашану’. Да *čtiti > бел. пачцівы ’паважаны, шаноўны’ (Трубачоў, Эт. сл., 4, 176). Гл. частаваць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)