Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
архаі́зм, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Слова, моўны выраз або граматычная форма, якія ўстарэлі і выйшлі з агульнага ўжывання.
Лексіка-фанетычны а.
2. Перажытак мінулага.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
архаі́змм.
1. (род. архаі́зму) (явление) архаи́зм;
2. (род. архаі́зма) лингв. архаи́зм
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
архаі́зм, ‑а, м.
Застарэлая з’ява, перажытак мінулага. І сам.. [дзяк], прапахлы царкоўнымі канонамі, выпетранымі і бяздушнымі, лампадным алеем і воскам царкоўных свечак, здаецца нейкім прыкрым архаізмам, варожым да ўсяго, што свежа і молада.Колас.// Слова, моўны выраз, граматычная форма, што выйшла з агульнага ўжывання.
[Грэч. archaismos.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АРХА́ІЗМ
(ад грэч. archaios старадаўні, старажытны),
устарэлая назва сучаснай рэаліі, што абазначаецца новым словам: напр., «раць» — войска, «рамёны» — плечы. Архаічнымі могуць быць і формы слоў. Адрозніваюцца архаізмы: уласна-лексічныя («каморнік» — землямер), лексіка-семантычныя («жывот» — жыццё), лексіка-фанетычныя («кроніка» — хроніка), лексіка-акцэнталагічныя («рапо́рт» — ра́парт), лексікасловаўтваральныя («лгар» — лгун), лексіка-марфалагічныя («паэта» — паэт). Выкарыстоўваюцца ў мове як стылістычны сродак.