Набор 1 ’неабходны матэрыял, каб пашыць боты’ (в.-дзв., Шатал., Жд. 2). Ад устар. набіра́ць ’купляць матэрыял (у магазіне ў адрозненне ад вырабленага самім)’.
Набор 2 ’каменне (у печцы, лазні)’ (рагач., Мат. Гом.). Магчыма, ад набра́ць ’назбіраць (у кучу)’. Гл. браць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Насто́льнік ’абрус’ (Гарэц., Бяльк., Янк. Мат., Сл. ПЗБ, ТС), насту́льник ’тс’ (Зн., дыс.), nastíłnyk (Тарн.), настольніца ’тс’ (Гарэц., Жд. 3, Тарн., Сцяц., Сл. ПЗБ, Ян., ТС). Да стол (гл.), узнікла ў выніку семантычнай кандэнсацыі, параўн. яшчэ ў Насовіча настольная скацерка (320).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Наўза́вады ’наўскач’ (дзярж., Нар. сл.), ’хутка (бегчы)’ (ковен., Мат. 2), наўзавады ’ўскач’ (Сцяшк. Сл.), наўзавад ’вельмі хутка’ (Сцяшк.), укр. навзаводи, навзавод. Да заводзіцца ’пачаць спрэчку, спаборніцтва’; фармальна прыслоўе суадносіцца з прыназоўнікавай канструкцыяй з він. скл. назоўніка (Карскі 2–3, 74).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Недаўме́ць ’не разумець, недамысліваць’ (Мат. Маг.), недаўмі́ць ’недадумаць’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Сюды ж недаўменне ’здзіўленне, стан нерашучасці як вынік неразумення’ (ТСБМ), рус. маск. недоуме́ть ’не здолець, дрэнна зрабіць што-небудзь’. З не і даўме́ць ’дапяць, уразумець’, да ум ’розум’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Несусве́тны (нісусветны) ’надта вядомы, якіх мала ёсць на свеце’ (бялын., Янк. Мат.), несусве́тнік ’нялюдскі, нядобры (пра чалавека) (Янк. 3.), несусве́ціца ’мана’ (там жа), несусве́цце ’недарэчнасць, бязглуздзіца’ (Юрч.), рус. несусветный ’нязвычны; лоўкі’. Гл. сусвет, свет; зыходная семантыка — ’якога свет не бачыў’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лызба́н ’неслух, упарты чалавек’ (гор., Мат. Маг.). Відавочна, запазычана з польск. łycbań ’бадзяга, гультай’ або было ўтворана ад дзеяслова *лызбаніць, які з малапольск. u̯yz̦bańić še ’гультаяваць, марнаваць час’ < łycoń, łycåk < łycać ’скакаць, падскокваць’, як тарабаніць ’валачы’ (Слаўскі, 5, 382 і 383).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Люк ’адтуліна (звычайна з векам) для пранікнення ўнутр або на паверхню чаго-небудзь’ (ТС), ’лаз у пограб’ (клім., Мат. Маг.). Запазычана з рус. люк ’тс’, якое ў пач. XVIII ст. (люйк) з гал. luik < с.-н.-ням. lûke (Фасмер, 2, 545).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ма́цера ’маці’ (ДАБМ, к. 89; Пан. дыс.) — у выніку выраўноўвання з формамі ‑а‑асноў. Параўн. аналагічныя польск. maciora (гл. мацёра) і н.-луж. maśera ’матка ў жывёл’.
Маце́ра ’тканіна’ (глус., Мат. Маг.) — сапсаванае мацерыя, якое з рус. материя (гл. матэрыя).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Му́са, муса́, му́со, му́сіна ’хара’, ’морда жывёлы’ (Янк. 1, Нікан., ТС; лельч., Мат. Гом., Нар. лекс.; жытк., мазыр., Жыв. сл.), ’не пакрытая поўсцю пярэдняя частка галавы каня’ (гом., ЛАПП). Да мы́са (гл.). ‑у‑ — характэрная замена фанемы [ы] ва ўсх.-палес. гаворках.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Крышанчы́ха ’пляткарка’ (Мат. Гом.). Зыходзячы з мадэлі пявец‑пяўчыха (Сцяцко, Афікс. наз., 187), трэба рэканструяваць крышанец, якое ў сваю чаргу магло ўзнікнуць ад дзеяслова крышыць ’малоць’ пры дапамозе суфікса ‑анец (Сцяцко, там жа, 26–27). Тады крышанчыха — ’жанчына, якая «меле (языком)»!
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)