Недаўме́ць ’не разумець, недамысліваць’ (Мат. Маг.), недаўмі́ць ’недадумаць’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Сюды ж недаўменне ’здзіўленне, стан нерашучасці як вынік неразумення’ (ТСБМ), рус.маск.недоуме́ть ’не здолець, дрэнна зрабіць што-небудзь’. З не і даўме́ць ’дапяць, уразумець’, да ум ’розум’.