покрыва́ться
1. (закрывать себя чем-л.) накрыва́цца;
покрыва́ться одея́лом накрыва́цца ко́ўдрай;
2. (усеиваться, заполняться по поверхности) пакрыва́цца; (обволакиваться) абклада́цца;
щёки покрыва́ются румя́нцем шчо́кі пакрыва́юцца румя́нцам;
не́бо покрыва́ется ту́чами не́ба пакрыва́ецца (абклада́ецца) хма́рамі;
3. перен. (иметь соответствие с чем-л.) пакрыва́цца;
4. страд. накрыва́цца; засціла́цца; кры́цца; пакрыва́цца; абіва́цца, абабіва́цца; паця́гвацца; абклада́цца, абкла́двацца; аху́твацца, аго́ртвацца; заглуша́цца; апла́чвацца; бі́цца; см. покрыва́ть;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (актуальны правапіс)
забі́цца 1, ‑б’юся, ‑б’ешся, ‑б’ецца; ‑б’ёмся, ‑б’яцеся; зак.
1. Ударыўшыся, разбіцца насмерць. Зваліўся з дрэва і забіўся.
2. Разм. Забрацца, схавацца куды‑н. [Унук] забіўся ў куток на печ і ціха плакаў там, каб не чулі. М. Стральцоў. Цяпер толькі б затаіцца, забіцца ў самы цёмны закутак, каб не знайшлі. Быкаў. // Заехаць, зайсці куды‑н. далёка. [Доктар] палічыў за лепшае забіцца ў гэты сапраўды глухі, далёкі ад чыгункі і добрых дарог гарадок. Васілевіч. Страх ахапіў .. [Патапчыка], і ён зноў кінуўся бегчы ў глыб лесу. Забіўся ў такі гушчарнік, што нельга было ісці. Чарнышэвіч.
3. Пранікнуць, папасці куды‑н. (пра ваду, пыл, снег і пад.). Асцё забілася за каўнер.
4. Засмеціцца, закупорыцца. Труба забілася пяском.
5. Паддацца забіванню, аказацца забітым, увагнаным у што‑н. Паля лёгка забілася.
забі́цца 2, ‑б’юся, ‑б’ешся, ‑б’ецца; б’ёмся, ‑б’яцеся; зак.
Пачаць біцца (у 1, 3 і 5 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бо́й, бо́ю, М у баі́; мн. баі́, баёў; м.
1. Дзеянне паводле дзеясл. біцца (у 1 знач.); бітва, змаганне. Наступальны бой. Сустрэчны бой. Рукапашны бой. Поле бою. Разведка боем. Весці бой. Прыняць бой. □ Не паспеў Шутаў дапытаць палонных, як на паўднёвым баку [вёскі] узгарэўся бой. Мележ. У небе натужліва вылі і звінелі маторы, трашчалі кулямёты: недзе за хмарамі і дымам ішоў паветраны бой. Шамякін. Натапырыўшы пер’е.. [вераб’іха] падрыхтавалася да бою. Шуцько.
2. Барацьба, спаборніцтва. Кулачны бой. Бой быкоў. // перан. Барацьба з чым‑н., што перашкаджае ў жыцці, у працы. Тут моладзь з багнай бой вядзе. Смагаровіч.
3. Разм. Дзеянне паводле дзеясл. біць (у 7, 9 знач.). Стрэльба дакладнага бою. Барабанны бой. Бой курантаў.
4. зб. Разбітая, расколатая на кавалкі шкляная, гліняная і інш. пасуда, разбітыя прадметы.
•••
Бой-баба гл. баба.
Браць (узяць) з бою (боем) гл. браць.
Даць (даваць) бой гл. даць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыле́гчы, ‑лягу, ‑ляжаш, ‑ляжа; пр. прылёг, ‑лягла і ‑легла, ‑лягло і ‑легла; заг. прыляж; зак.
1. Легчы на кароткі час. Пакуль маці гатавала снедаць, Андрэй прылёг адпачыць. Чарнышэвіч. Максім зноў заняў сваю варту, а дзед Талаш і Мартын Рыль прыляглі не раздзяючыся. Колас. // Хаваючыся, прыняць ляжачае становішча. [Мінёры], толькі дабегшы да першых кустоў прылеска.., прылеглі. Брыль. Мікола ціха прылёг на сухі грудок, за густым альховым кустом, і стаіўся. Краўчанка.
2. Прытуліцца, прыціснуцца да чаго‑н. Гукамер [доктар] прыклаў да вуха, Да грудзей прылёг, паслухаў, Праяснілася чало: Сэрца біцца пачало. Крапіва.
3. Шчыльна прыстаць. Сукенка добра прылягла да таліі.
4. Прыгнуцца. Ніжэй к сядлу казак прылёг, Махнуў стралою у вароты. Колас. // Пахіліцца дадолу ад ветру, дажджу і пад. (аб раслінах). Пахла сырой зямлёй; густая, мокрая ад расы маладая мятліца на дарозе прылягла да зямлі і парылася на сонцы. Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спабо́рнічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. Імкнуцца перасягнуць каго‑н. у чым‑н., старацца дабіцца лепшых вынікаў у чым‑н. Спаборнічаць у вучобе. Спаборнічаць у сіле і спрыце. □ Вавёркі не могуць спаборнічаць з бабрамі па аб’ёму корму, які яны нарыхтоўваюць. Самусенка. — Я вас выклікаў сюды не для таго, каб спаборнічаць у дасціпнасці, — гэтак жа памяркоўна, як і раней, казаў Паўловіч. Радкевіч.
2. Удзельнічаць у сацыялістычным спаборніцтве з мэтай дасягнуць высокай прадукцыйнасці працы. [Антось:] — Тэ-эмпы! Учора толькі прыехалі і ўжо спаборнічаюць. Паглядзім, паглядзім!.. Кулакоўскі. [Пракоп:] — Я ўжо брыгаду выбраў, спаборнічаць паспрабуем, хоць у іх па машыне пяць чалавек працуе, а ў нас чатыры. Карпаў.
3. Прымаць удзел у спаборніцтве (у 3 знач.). Спаборнічаць у стральбе з лука. □ — Не біцца, — зноў паправіла.. [Паўліка] сястра, — а весці бой на рапірах, спаборнічаць. Шыловіч.
4. Спец. Быць адным з бакоў у спаборным судовым працэсе.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
углы́біцца, ‑блюся, ‑бішся, ‑біцца; зак.
1. Пранікнуць, прасунуцца ўглыб, унутр чаго‑н.; удацца. Хлопцы выйшлі на другі канец Зазыбаў і ўглыбіліся ў бярэзнік. Навуменка. Раптам зубр .. сышоў з дарогі і падаўся да статка, які ўжо даволі далёка углыбіўся ў лес. Краўчанка. // Капаючы, рыючы, пранікнуць глыбей у зямлю. Будаўнікі метро ўглыбіліся на дзесяць метраў ў зямлю. // Стаць, зрабіцца больш глыбокім (пра вочы). Пан Вашамірскі пабляднеў. Вочы ўглыбіліся, сківіцы ходырам захадзілі. Бядуля.
2. перан. Засяродзіцца, цалкам аддацца якой‑н. справе. Васіль так углыбіўся ў свае думкі, што забыўся, дзе ён, куды ідзе. Колас. Прыйшоўшы ў калгас, я так углыбіўся ў севазвароты, што нават і забыўся аб усім. Кулакоўскі. Кавалёў з нецярпеннем узяў .. ліст, зірнуў на адрас, пазнаў родны почырк. Пісала жонка. Сеў ля стала, падсунуў лямпу і углыбіўся ў чытанне. Чарнышэвіч. // Унікнуць у тонкасці чаго‑н. Углыбіцца ў аналіз твора.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лёд (род. лёду, мн. ільды́, (после гласных) льды, род. ільдо́ў (льдоў)) м. лёд;
дрэйфу́ючы л. — дрейфу́ющий лёд;
ве́чныя льды — ве́чные льды;
паля́рныя льды — поля́рные льды;
○ сухі́ л. — сухо́й лёд;
бале́т на лёдзе — бале́т на льду;
◊ л. крану́ўся — лёд тро́нулся;
бі́цца як ры́ба аб л. — би́ться как ры́ба об лёд;
на языку́ мёд, а на сэ́рцы л. — посл. на языке́ медо́к, а на се́рдце ледо́к
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (актуальны правапіс)
fight2 [faɪt] v. (fought)
1. змага́цца, ваява́ць; бі́цца;
fight racism/corruption/poverty змага́цца з расі́змам/кару́пцыяй/гале́чай;
fight (against) an enemy змага́цца су́праць во́рага;
fight for independence змага́цца за незале́жнасць
2. (with smb. over/about smth.) спрача́цца
♦
fight a losing battle рабі́ць што-н. без надзе́і на по́спех;
fight tooth and nail змага́цца ве́льмі рашу́ча
fight off [ˌfaɪtˈɒf] phr. v.
1. перамагчы́; спра́віцца, адо́лець, асі́ліць She fought off the illness. Яна (хутка) справілася з хваробай.
2. адбі́ць, адагна́ць;
They fought off the enemy. Яны адбілі ворага.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
beat [bi:t] v. (beat, beaten)
1. біць, сту́каць
2. біць, збіва́ць, лупцава́ць;
beaten to death збі́ты да сме́рці
3. быць ле́пшым;
Nothing beats home cooking. Нічога не параўнаеш з хатняй ядой.
4. бі́цца, пульсава́ць (пра сэрца і да т.п.)
5. узбіва́ць (вяршкі, яйкі і да т.п.)
♦
beat about the bush BrE разво́дзіць антымо́ніі;
beat the air ≅ таўчы́ ваду́ ў сту́пе;
beat the clock зако́нчыць за́гадзя (што-н.);
beat one’s way AmE, infml е́хаць за́йцам;
off the beaten track у чо́рта на рага́х; невядо́ма дзе
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Бу́кса 1 ’бязрогая карова’ (Сцяшк. МГ). Няяснае слова. Ёсць дзве магчымасці тлумачэння: 1) метафара да бу́кса ’букса’ (гл.); першапачаткова ’карова з кароткімі, нібы абрубленымі (як «букса») рагамі’; 2) утварэнне (суфікс ‑s‑) ад дзеяслова *bukati (sę) ’букацца, біцца лбамі’ (гл. бу́кацца); першапачаткова ’карова, якая букаецца, б’ецца лбом, а не рагамі’. Польск. дыял. buksa ’тс’ (паводле Варш. сл., 1, 231, няяснага паходжання). У літ. мове ёсць buksà ’бязрогая карова; чалавек без пальцаў’. У бел. мове запазычанне з літ.? Але ў Фрэнкеля гэтага слова няма наогул.
Бу́кса 2 ’бручка’ (Бяльк., Кіс., Інстр. II, ДАБМ, 858–859, № 276). Слова, як і буксінка ’тс’ (гл.), усх.-бел. Бясспрэчна, мясцовае новаўтварэнне. Паколькі гэтай назва ізаляваная, то застаецца толькі адна магчымасць этымалагізавання: бу́кса ’бручка’ ўзнікла скарачэннем з буксінка ’тс’. Гл. Краўчук, БЛ, 1973, 3, 56.
Бу́кса 3 ’букса’ (БРС), ’жалезная ўстаўка ў коле’ (Арх. Бяльк., слонім., Маш., Маслен., Бяльк.). Рус. бу́кса, укр. бу́кса (як тэхнічны тэрмін), польск. buksa, buks. З ням. Büchse ’тс’ (да ням. слова гл. Клюге, 107). Варш. сл., 1, 231; Шанскі, 1, Б, 220–221. Параўн. ст.-бел. букса (XVII ст.; Булыка, Запазыч., лічыць яго паланізмам).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)