Немала́ду (німала́ду) ’невядома’ (Янк. 1), ’без прычыны, немаведама за што’ (Некр.), немаладу́ ’невядома; вельмі многа’ (саліг., гл. Мат-лы науч.-теор. конф. Мин. пед. ин-та. Мн., 1966, 9). Са спалучэння няма́ ла́ду, гл. лад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ле́ташак, лёташка, леташок, лётышык, літашок ’пералетаванае, аднагадовае жарабя, цялё’ (Касп., Юрч., Мат. Гом., Бяльк., Яўс.; чэрв., Нар. лекс.; бярэз., чэрв., Сл. паўн.-зах.). Да летась (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 131 і 220.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Но́халь ’пра чалавека з вялікім носам’ (докш., Янк. Мат.), польск. дыял. nochal ’насаты чалавек; лыч’, славац. nochalнасаты чалавек’. Да нос, з экспрэсіўнай замерай с на х, паводле Брукнера (366), «zwykłe zgrubienie», параўн. носаль (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Патапе́ча, патопёча ’багна, забалочанае месца’ (Яшк., Бяльк., Інстр. I, Мат. Гом.). Да тапіць, тапіцца (гл.). Параўн. іншыя семантычна блізкія лексемы: тапіла, тапілы, тапіна (Талстой, Геогр., 169–170). Аб суфіксе -еча гл. Сцяцко, Афікс. наз., 40.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пахме́лкі ’частаванне пасля хрэсьбін’ (чач., Мат. Гом.), по́хмелкі ’другі дзень хрэсьбін’ (Ян.). Рэгіяналізм. Адназоўнікавае ўтварэнне з суф. ‑к‑i (аб ім гл. Сцяцко, Афікс. наз., 243) і прыстаўкай па‑. Да па‑ і хме́лле < хмель (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перадо́йка ’ялавіца, якая доіцца другі год запар’ (ТСБМ; Янк. 1; Варл.; Касп., Сл. ПЗБ; карэліц., Янк. Мат.), перэ́дайка, перэ́дойка (мазыр., Нар. сл.), перэдо́йка ’тс’ (Растарг.); рус. пск., смал. передойка ’тс’. Да пера- і даі́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пералі́нка ’вышыўка’ (акц., Мат. Гом.), параўн. рус. сіб. перели́на ’шырокі каўнер да плеч на сукенцы; верхняя частка кашулі, сукенкі; вышытая верхняя частка фартуха’. З рус. пелери́на ’палярына’, пачатак слова збліжаны да пере‑, бел. пера- (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́бай ’выбаіна’ (Гарэц., Байк. і Некр., КСП), вы́баіна (Мат. Гом.), выбо́іна (Шат., БРС), выбо́й (КЭС, лаг., Жыв. сл.), укр. ви́бій ’ямка ў земляной падлозе; выбоіна’, вибо́іна, рус. вы́бой, выбо́ина ’тс’, польск. wybój ’выбоіна’. Ад выбіць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́пустак ’аднагадовае цяля, жарабя’ (БРС, Янк. I, Шат., З нар. сл., Шатал., Мат. Гом., Клім.). Ад вы́пусціць з суф. ‑ак; параўн. азначэнне Янкоўскага (1, 56): ’маладняк, які першы год выпускаецца разам са статкам на пашу’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вярмо́ ’ярмо’ (Шн., 2; Шн., 1; Сцяшк.; Жд., 1); ’вупраж для вала’ (Мат. АС Гродз.). Да ярмо́ (гл.). Пачатковае в‑ — пераасэнсаванне пратэзы i̯‑ ў гродзенскіх гаворках, дзе маецца і адваротная з’ява; параўн. вавёркаяе́рка (ДАБМ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)