Лёпаць ’пляскаць у далоні, апладзіраваць’, ’шлёпаць’ (Сцяшк., ТС), ’рабіць гук далоняй або чым-небудзь плоскім’ (Нас.), ’з шумам біць, ляпаць’ (ТСБМ), лёпнуць ’стукнуць’ (гродз., Сл. паўн.-зах.), ’упасці’ (Ян.), лёпнуцца ’ўпасці задняй часткай цела’ (Нас.; карм., Мат. Гом.), лёпацца ’плёскацца, паласкацца’ (ТС). Укр. палт. льо́пати ’ляпаць, пэцкаць’, рус. арханг., цвяр., пск., разан. лёпнуть ’лёпнуць’, паўдн. ’разбоўтваць што-небудзь распырскваючы’, вяц. ’рабіць абы-як’. Гукаперайманне, утворанае ад выгуку лёп! ’удар далоняй па мякаці цела’, ’удар чым-небудзь ліпкім’ (Нас.), мсцісл. ’пра пэцканне, мазанне’ (Нар. лекс.). Аб утварэнні гл. Васілеўскі, Прадукт. тыпы, 60. Сюды ж клец. лёпало, лёпанка ’балабон, пустазвон’ (Нар. лекс.), уздз. лёпалка ’прылада для знішчэння мух’ (Жд. 2), клец. лёпы ’пустая балбатня’ (Нар. лекс.), лёпаўка ’лінейка, раздвоеная з аднаго канца, якая ўжываецца ў гульні «ляшчоткі»’ (Нас.). Са значэннем ’пэцкаць’ звязана тураў. лёпатоўстая, неахайная жанчына’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лі́натоўстая, вельмі моцная вяроўка, канат з валокнаў ці дроту’ (ТСБМ, ТС, Сл. паўн.-зах.), лі́ня ’тс’ (бых., Рам. 8), лы́на ’трос’ (Клім.), ліна, лі́ня ’вяроўка, па якой паднімаюць вулей на дрэва або пчаляры самі лазяць на дрэва’ (Анох., Сержп. Бортн.; ганц., ашм., З нар. сл.; круп., Сл. паўн.-зах.), воран., астрав. ліпка ’тс’ (З нар. сл.), ліна́, лі́на, лы́на ’вяроўка, на якой трымаецца паром’ (Маш., Масл.), ліня́ ’тс’ (Бяльк., Яруш.), лі́нька ’тс’ (Сцяшк., прынямонск., Нар. лекс.), ’дрот, якім звязваюць бярвенні ў плытах’ (Сцяшк.). Ст.-бел. лина ’вяроўка, канат’ (з XVI ст.) запазычана са ст.-польск. lina ’тс’, якое з с.-в.-ням. līne ці са ст.-в.-ням. līna (герм. lina‑ ’лён’) (Слаўскі, 4, 262; Чартко, Пыт. мовазн. і метод., 117; Жураўскі, Бел. мова, 61).

Лі́на2 ’лянота’ (Бяльк.). Узнікла з лянота з лі‑ (дысімілятыўнае аканне), як красакрасата́, кісяякіслата́.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Масол, масёл, масолак ’косць’, ’голая косць’ (Бяльк., Растарг., Ян.; хоц., Мат. Маг.; ветк., добр., б.-каш., Мат. Гом.), (перан.) ’рука’ (жытк., Мат. Гом.), масалы́га ’костка, масол’ (Грыг., Бяльк.), масалы́кнуць ’ударыць’ (лід., Сцяшк. Сл.). Рус. мосол, мосла́, мосла́к ’костка сцягна’, ’круглая абгрызеная галоўка косці’, ’сустаў крыла’, ст.-рус. мосолътоўстая каравячая косць’, мослокъ ’вяртлюг’, мостолыга ’вялікая косць’ (XVII ст.). Паходзяць з тур. musluq ’кран’, ’трубачка ў cacyдах’ (Баскакаў, Тюрк. элем., 258). Яшчэ раней Міклашыч (Türk. El. Nachtr., 2, 191), Мацэнаўэр (LF, 10, 333) прапанавалі ў якасці крыніцы запазычання тур. maslak, muslak ’кран бочкі’, пасля, аднак, Міклашыч адхіліў гэту гіпотэзу. Прычынай з’явіліся дадатковыя значэнні ў вытворнага дзеяслова мосо́лить, у прыватнасці ’дакучаць’. Баскакаў (там жа) размяжоўвае рус. лексемы мосол, мосолыга на дзве: ’проська’ і ’косць’. Першая звязана з мянушкай рускіх прасолаў, перакупнікаў палоцен, асновай для якой з’яўляецца цюрк. mäsül ’прошанае’, ’просьба’, ’прадмет просьбы’. З гэтага ўтварылася і бел. масталыга ’прыдзірала, буркун’ (Растарг.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Суко́ннікі1 ’даматканыя суконныя штаны’ (чэрв., круп., мядз., Сл. ПЗБ; ТС; калінк., светлаг., чач., Мат. Гом.), ’суконныя буркі (абутак)’ (Гарад.). Ад суко́нны ’зроблены з сукна, воўны’, гл. сукно.

Суко́ннікі2 ’дранікі, звычайна посныя’ (Барад.), суко́ннік ’аладка (з дранай бульбы)’ (мазыр., Мат. Гом.). Няясна; параўн. суко́ніцы ’ягады (цёртыя)’ (жытк., Мат. Гом.), што можна звязаць з літ. sùkalioti ’круціць, вярцець’, а таксама з рус. дыял. сука́лить ’скрэбці, чысціць’, якое Тапароў (Балтийские яз., 46) лічыць балтызмам, на думку Анікіна (Опыт, 284), беспадстаўна. Гл. таксама сканцы ’бульбяныя піражкі, начыненыя капустай’, што выводзіцца ад сакаць ’сукаць, раскатваць цеста’, параўн. рус. дыял. ска́нец ’тонкая раскатаная ляпёшка з прэснага цеста’ і ’тоўстая, грубая пяньковая пража’, што сведчыць пра першасны сінкрэтызм “кулінарнага” і “тэкстыльнага” значэнняў дзеясловаў *sukati, *sъkati: рус. бранск. сучить сканцы ’прасці пражу’ і рус. калін. сканцы сучить ’раскатваць цеста’, гл. Фасмер, 3, 635; Анікін, Опыт, 279. Падрабязней гл. Цыхун, БЛ, 63, 112, 113.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вуж1 (БРС, Нас., КТС, Шат., Касп., Грыг.). Рус. уж, ужа́, укр. вуж, ст.-рус. вужь, польск. wąż, węża, чэш., славац. užovka, н.-луж. huž ’змяя, чарвяк’, славен. vȏž. Прасл. *ǫžь. Роднаснымі з’яўляюцца літ. angìs, він. скл. añgì ’ядавітая змяя’, лат. ùodzs, uôdze ’гадзюка’, ст.-прус. angis ’змяя’, лац. anguis ’змяя’, ст.-в.-ням. unc ’змяя’, ірл. esc‑ung ’вугар’ (г. зн. вадзяная змяя). Звязана з вугор1 (гл.) (Траўтман, 8; Фрэнкель, 10; Фасмер, 4, 150 і наст.).

Вуж2 ’прывязка, якой прымацоўваецца біч да цапільна’ (ДАБМ, 829, 138); ’тоўстая вяроўка’ (Хрэст. дыял., 333); ’частка хамута, гуж’ (Сцяц.). Гл. вужышча. У формах вужва, ужва (ДАБМ, к. 259) ‑ва нельга вытлумачыць іначай, як з гужва (гл.); параўн. прасл. *gǫžьvь, дзе яно заканамернае. Верагоднай з’яўляецца і роднасць *gǫžь і *ǫza (Бернекер, 1, 343; Брукнер, 137; Праабражэнскі, 1, 167), асабліва калі тлумачыць г як пратэзу (Якабсон, Word, 8, 1952, 388); параўн. вугнявіць‑гугнявіць, укр. вуж‑гуж і г. д. Інакш гл. Фасмер, 1, 471.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кардо́н 1, ‑у, м.

1. Тоўстая цвёрдая папера асобага вырабу і рознага прызначэння. Паліграфічны кардон. Абутковы кардон. Ізаляцыйны кардон. □ Савел Іванавіч.. дастаў шырокі ліст кардону, на якім былі прыколаты дзесяткі два засушаных лістоў барбарысу. Хомчанка.

2. У жывапісе — першапачатковы накід карціны або яе часткі на такой паперы.

[Іт. cartone.]

кардо́н 2, ‑а, м.

1. Дзяржаўная граніца, мяжа. Прабрацца за кардон. □ Ідзе Май у паходы, дазоры, Пад штандарам чырвоным ідзе Цераз пушчы, пустэлі і моры, Нестрыманы нікім і нідзе. Пераходзіць граніцы, кардоны, Бо хто ж можа яго затрымаць, Калі з ім баявыя калоны, Пралетарыяў грозная раць? Колас.

2. Пагранічны або загараджальны атрад. Начальнік кардона. Пагранічны кардон. □ — Не трэба лезці воўку ў пашчу, — сказаў Сцяпан, калі Кандратовіч прапанаваў прабіцца праз кардон казакаў. Арабей. // Ланцуг невялікіх атрадаў, размешчаных па фронту ў адну лінію. На прадвесні прыйшоў да Андрэя загад перадаць неадкладна другому атрад, а самому прайсці цераз фронт, за кардон. Дубоўка. // Пра лясную варту, ахову запаведнікаў. Леснікам дальніх кардонаў мы дазваляем прадаваць дровы на месцы, даём бланкі квітанцый. Навуменка.

3. Месца, дзе знаходзіцца такі атрад, варта. Немцы кінулі пяхоту, Пэўна, — больш за батальён, І бамбілі самалёты Невялікі той кардон. Лужанін.

[Фр. cardon.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кішэ́нь ж., в разн. знач. карма́н м.;

бакава́я к. — боково́й карма́н;

к. то́ўстай кі́шкі — карма́н то́лстой кишки́;

не па ~ні — не по карма́ну;

к. не дазваля́е — карма́н не позволя́ет;

палажы́ць у к. — положи́ть в карма́н;

набі́ць (напха́ць) к. — наби́ть карма́н;

па сло́ва ў к. не ла́зіць — за сло́вом в карма́н не ле́зет;

пу́стая к. — пу́стой карма́н;

то́ўстая к. — то́лстый карма́н;

трэ́сці к. — трясти́ карма́н;

падстаўля́й к. — держи́ карма́н ши́ре;

ла́зіць па чужы́х ~нях — ла́зить по чужи́м карма́нам;

ве́цер сві́шча (гуля́е) у ~нях — ве́тер свисти́т в карма́нах;

біць па ~ні — бить по карма́ну;

ца́ца-ца́ца ды ў к.погов. ца́ца-ца́ца да в карма́н

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ла́йба1 ’барліна, баржа, вялікая лодка з дзвюма будкамі грузападымальнасцю ў 5–10 т’ (Гарэц., Касп., Дэмб. 1, Яруш., Рам. 8, Нар. сл., КЭС, лаг.), ’вялікая парусная лодка з двума парусамі’ (ТСБМ). Укр. ла́йба, рус. лайб, ла́йба ’баржа, лодка’, ст.-рус. лоива ’судна ў наўгародцаў, немцаў, карэлаў’, польск. łajba ’баржа на Заходняй Дзвіне’, літ. laĩvas, laĩvė ’карабель’, laivà, лат. laĩva ’лодка’ — усе з фін. laiva ’лодка, судна’ (Фасмер, 2, 450–451; Бернекер, 686; Фрэнкель, 335; Слаўскі, 4, 434). Лаўчутэ (Балтизмы, 145), Блесэ (SB, 4, 1935–1936, 14) лічаць, што ў слав. мовах — гэта балтызм. З балт. моў слова было запазычана ў фінскія (Буга, Rinkt, 1, 309–311). Сюды ж лайбоўшчык ’шкіпер на лайбе’ (дзвін., Нар. сл.).

Ла́йба2 ’вялікі воз для перавозкі сена’ (Сл. паўн.-зах.) — паводле Грынавецкене, запазычана з літ. láiva ’воз з кузавам’ (Сл. паўн.-зах. 2, 612). Сюды ж пераносныя: ла́йба ’карова з вялікім жыватом’, ла́йба, ла́йбіна ’вельмі тоўстая, здаровая жанчына’ (З нар. сл.), ’тоўсты чалавек’ (Сл. паўн.-зах.).

Лайба́ ’лаянка’ (Нас.). Да ла́яць. Утворана пры дапамозе суф. -ба, як і клятба, бажба, барацьба і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Не́ґалда, нёі*елда ’няўдалы; неахайны чалавек’ (Сл. ПЗБ), нёгалда ’несамастойны, непрыстасаваны (пра дзяцей)’ (докш., Міхайлаў, вусн. паведамл.), нёгалдатоўстая, нязграбная, непаваротлівая жанчына або дзяўчына’ (Растарг.). Відаць, звязана з голда ’высокая, худая, даўгатварая дзяўчына’ (там жа), прыводзіцца як сінонім да нёгалда, не- ў гэтым выпадку Узмацняе «адмоўнае» значэнне экспрэсіўнага слова, апошнім, відаць, тлумачыцца і I (узрыўное), аднак яно можа сведчыць пра запазычанасць зыходнага слова, параўн. галдавиць ’прыслужваць, дагаджаць, даваць паблажку’, галдоунік ’патуральнік’ (Нас.), крыніца якіх знаходзіцца, магчыма, у мове ідыш, што відаць з ілюстрацый, якія прыводзяцца ў слоўніку Насовіча. Пра сувязь з галди ’галас, шум’ (гл.) па семантычных меркаваннях гаварыць цяжка, што не выключае магчымую фармальную блізкасць названых слоў (параўн. Фасмер, 1, 385; Шанскі, 1 (Г), 14). Спроба вывесці этымалагізуемае слова з літ. negvald‑us ’які лёгка вылушчваецца’ (Грынавяцкене і інш., LKK, 16, 1975, 184) непераканальная перш за ўсё з семантычнага і лінгвагеаграфічнага бакоў (гл. таксама Лаўчутэ, Балтизмы, 146, дзе названае слова аднесена да тых, балтыйскае паходжанне якіх недастаткова аргументаванае); больш верагодна ўтварэнне ад літ. negalėti ’недамагаць, хварэць, быць нездаровым; не быць у стане’, што адпавядала б семантычна іншым экспрэсіўным утварэнням такога тыпу негадана (гл.), нягоднік.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пла́хта1 ’жаночае адзенне тыпу спадніцы з дзвюх сшытых да палавіны полак’ (ТСБМ), ’вялікая хустка’, посцілка’ (Сл. ПЗБ), ’бялізна’ (Бес.), ’пялёнкі’ (Федар. 6), ’дзяруга’ (Бес.). Укр. пла́хта ’спадніца, сшытая да палавіны’, ’хустка’, ’прасціна’, ’палатно’; рус. пла́хта ’від спадніцы’, ’хустка, вышываная золатам’; ’мяшок з грубай тканіны’, ’валасяніца’; польск. płachta, płachcia ’кавалак грубага палатна’, ’від прасціны’, ’посцілка’, ’хустка’, ’тоўстая хустка, плед’, палаб. ploxtă ’абрус, прасціна’; н.- і в.-луж. płachta ’прасціна’, ’ветразь’, ’экран’, ’посцілка’: чэш. plachta ’брызент, тэнт па фуры’, ’ветразь’, славац. plachta ’тс’, ’прасціна’, ’занавеска’, славен. pláhta ’навес, тэнт’, ’гунька’, ’дзяруга’, серб.-харв. пла̏хта ’абрус’, ’прасціна’, ’чахол на мэблю’. Прасл. *plaxъta, першаснае значэнне якога цяжка вызначыць (Банькоўскі, 2, 614) — ’кавалак грубага палатна’ (?), — звязана генетычна з пла́ха, пласкі і з плашч (Міклашыч, 248; Ільінскі, ИОРЯС, 20, 3, 112; Брукнер, 419; Фасмер, 3, 276; Бязлай, 3, 46). Булыка (Лекс. запазыч., 110) ст.-бел. плаха ’палатно’ адносіць да запазычанняў са ст.-польскай мовы — няма падстаў. Сюды ж: пла́хта устаўная частка крыла ў млыне — шчыт з тонкай дранкі’ (слуц., Нар. словатв.).

Пла́хта2 ў выразе: пла́хтой ’спосаб укладкі дошак для прасушкі ў выглядзе трохвугольніка — адна на адну’ (бяроз., Шатал.; Сл. ПЗБ). Да пла́ха1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)