Наву́шніца ’шапка-вушанка’ (акцябр., Мат. Гом.). Відаць, мясцовы наватвор ’шапка, што адзяваецца на вушы, закрывае іх’, параўн., аднак, рус. пск. наушница ’тс’, што можа сведчыць аб адноснай старажытнасці слова на ўсходнеславянскай тэрыторыі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Крама́ч ’нож з паламаным лязом’ (Янк. Мат., КЭС, лаг., Нар. сл.). Параўн. ст.-рус. крома ’кавалак, нешта адломанае, адрэзанае’. Суфіксацыя на ‑ач для назваў прадметаў па ўласцівасцях (Сцяцко, Афікс. наз., 31–32).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лава́ць, лова́ць (1‑я ас. лава́ю) — паўд.-усх. ’лавіць’ (Янк. I, Шн., Нар. сл., Шатал., Мат. Гом.), лава́цца ’лавіцца’ (ТС). Псеўдаітэратыўная форма дзеяслова лаві́ць (гл.) паводле аналогіі да хватаць. Гл. таксама лавіць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

За́вань, за́ваня, заво́нь, заво́ня ’завадзь’ (Сл. паўн.-зах., Мат. Гом., Касп.). Рус. пск., смал., калуж. за́вонь, смал. за́воня ’ціхае месца, затока ў рацэ’. Паводле Фасмера (2, 72), з *за‑воднь ад вода.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зы́нуць ’пабегчы (пра жывёлу)’ (Мат. Гом.). Верагодна, ад *зыкнуць ’бегаць ад укусаў насякомых’ (вядомага ў рус. гаворках у форме зыкнуть) са стратай к (параўн. цягнуць > цякуць і да т. п.). Гл. зыгаваць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Па́ска 1 ’Вялікдзень’, ’велікодная булка, святочны пірог’ (Мат. Гом., Сл. Брэс., Ян., ТС). Да па́сха (гл.).

Па́ска 2 ’пасьба’ (круп., Сл. ПЗБ). Да па́сці (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 47.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перазолкі ’шчолак’ (хойн., Мат. Гом.). Паводле ілюстрацыі: Выкінь за хлеў перазолкі, Іван — значэнне лексемы вызначана недакладна, трэба: ’попел ад шчолаку’. Да пера- і залі́ць 2 (гл.). Лексема ўтворана пры ад’ідэацыі пазолкі ’шчолак’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пе́трах ’вантробы’ (Янк. 1), ’страва са свіных трыбухоў’ (рэч., Мат. Гом.). Да палірахі (гл.). Адз. л. у лексемы пад уплывам рус. лотрах ’унутранасці жывата’. Гук ‑ė‑ мае, відаць, экспрэсны характар (параўн. петлах).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́цькало ’сава’ (Сцяшк. МГ; ваўк., Сл. ПЗБ; Мат. Гом.), пуотькач ’дзікая птушка’ (Бес.), ’сыч’ (беласт., Сл. ПЗБ), параўн. укр. дыял. пу́тькало ’від чаплі; сыч’. З гукапераймальнага поць‑поць. Параўн. таксама пу́цкела ’перапёлка’.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прытаба́к ’капшук’; ’партсігар’ (Мат. Гом.; Сл. Брэс.), прытаба́шніца, прытаба́шныца ’скрынка, каробачка з бяросты для нюхальнага тытуню’, прытаба́чныця ’партсігар’ (брэсц., З нар. сл., Сл. Брэс.). З пры і табак, магчыма, па ўзору партсігар.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)