Пражані́на ’ежа, прыгатаваная з тушанага мяса і сала, падкалочаная мукой, або без мукі’ (ТСБМ, Касп., Мік., Шн. 3), ’што-небудзь смажанае ў густым соусе’ (Мядзв.), пражо́нка, пряжо́нка ’смажанае сала’ (Мат. Маг.), ’каласы, смажаныя на агні’ (Мат. Гом.) ’мачанка’ (Шатал.), пражэ́ня ’просты сялянскі соус’ (Нас.). Рус. пря́женик ’выраб з цеста, смажаны ў масле’, пря́женица ’яечня на патэльні або ў латку’, укр. пря́жанка ’адтопленае малако’, пряже́ня ’яечня з малаком’, польск. prażucha ’ежа з запаранай грачанай або жытняй мукі з салам’, чэш. praženka ’запраўлены суп’. Да пра́жыць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)