Мянці́ла, менціло ’мянташка’ (ТСБМ, Янк. 2; гродз., Сцяшк. Сл.), івац. мэнцілка ’тс’ (Жыв. сл.). Да мянціць (гл.). Аб суфіксе ‑іл‑ гл. Сцяцко, Афікс. наз., 42.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мярка́с ’мерка’ ў прымаўцы: чаркас, мяркас ’чырканём па мерцы’ (Нас.). Жартаўлівае (экспрэсіўнае) утварэнне ад мераць і суфікса ‑ас (аб ім гл. Сцяцко, Афікс. наз., 62).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мятля́к, мятлячок ’мятлюг, Agrostis vulgaris L.’ (Сл. ПЗБ). Да мятла 1. Названа паводле суквецця, падобнага да мяцёлкі. Аб суфіксе ‑як гл. Сцяцко, Афікс. наз., 146.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кляку́шка ’клякса’ (Сл. паўн.-зах.). Гл. клякса, кляксіна. У запазычаным клякса ‑са ўспрымаецца як суфікс (параўн. крыкса) (Сцяцко, Афікс. наз., 64–65). Таму не *кляксушка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кіпцюры́ ’кіпцюры, пазногці’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах.). Гл. кіпець. Словаўтварэнне пры дапамозе суфікса ‑ур/‑юр ад назоўнікаў тыпу стоўбстаўбур (гл. Сцяцко, Афікс. наз., 174).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жарля́нка ’жаба’. Рус. смал. жерлянка ’тс’. Утворана з суфіксам ‑анк‑а (Сцяцко, Афікс. наз., 179–180) ад жарло́ ’зяпа’ (гл. жарло́1; параўн. вушанка, ікранка).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Палонка ’незамерзлы або расталы ўчастак ледзяной паверхні ракі, мора і г. д.’ (ТСБМ). Ад полы з суф. ‑онка (параўн. адносна словаўтварэння Сцяцко, Афікс. наз., 103).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Паса́дзіна, посадзіна ’саджанец, пладовае дрэва’ (ТС). Да Спосаб, якое з польск. posad ’саджанцы’. Аб суфіксе ‑іна са значэннем адзінкавасці гл. Сцяцко, Афікс. наз., 208–209.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рыгво́ ’горла’ (Сл. Гродз.). Утворана ад рыга́ць (гл.), як лятво́ ’ляток’ ад лята́ць, мыцьво́ ’бялізна’ ад мыць (Пра словаўтваральную мадэль гл. Сцяцко, Афікс. наз., 34).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ры́цьвіна ’парытае свіннямі месца’ (Бяльк.). Ад рыць1 (гл.) з дапамогай суф. ‑ін‑а як выбо́іна, прага́рына (пра словаўтваральную мадэль гл. Сцяцко, Афікс. наз., 42).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)