Матрашы́ць ’калаціць, трэсці хворага’ (чачэр., Мат. Гом.). Рус. дан. мотроси́ть ’трэсці, ліхаманіць’ ярасл. мотроши́ть ’лячыць замовай, чараваць’, гом. мотроши́ться ’мітусіцца’. У выніку кантамінацыі лексем матлашыць і трэсці (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мульчыроўка ’падкормка дрэў’ (акц., Мат. Гом.). Ад мульчы́раваць ’пакрываць паверхню глебы тарфяной крошкай, перагноем’ (ТСБМ), якое ад му́льча ’перагной, тарфяная крошка, апалае лісце, кампосты’ < англ. mulch ’прэлая салома’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мышапор ’праныра, які можа знайсці ўсё, нават добра схаванае’ (маладз., Янк. Мат.; віл., Нар. сл.), ’дзіцё, якое поркаецца ў матчыных сховах’ (КЭС, лаг.). Да мыш і поркацца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мяльта́шка ’мянташка’ (Янк. 2; жытк., Мат. Гом.). У выніку кантамінацыі лексем мільгиць і мянташка (гл.): пры вастрэнні касы мянташка мільгае то з аднаго, то з другога боку касы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Крыва́ўка1 каўбаса з крыві’ (Сцяшк., Сержп. Пр., Вешт., ТС). Да крывавы. Гл. кроў.

Крыва́ўка2 ’дызентэрыя’ (Гарэц., КЭС, лаг., ЭШ, Касп., Мат. Гом.). Да крывавы. Гл. кроў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кукшы́н1 ’збан з ручкай’ (Бяльк.). Да каушын з асіміляцыяй зычных.

Кукшы́н2 ’кукса, род жаночай прычоскі’ (Мат. Маг.). Да куклай (гл.) і пад уплывам кукшын 1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ку́фар ’скрыня’ (Касп., Сцяц. Нар., Сцяшк., КЭС, лаг., Гарэц., Бяльк., Янк. Мат., В. В., Мядзв.). Запазычанне праз польскую мову з ням. Koffer (Слаўскі, 3, 320; Кюнэ, Poln., 70).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жа́ранікі ’смажаная бульба’ (Мат. Гом.). Параўн. рус. урал. жа́реньки ’смажаныя піражкі’. Ад дзеепрыметніка жа́раны < жарыць1 (гл.) з дапамогай суфікса ‑ік. Параўн. укр. варе́ник ’вараны піражок’. Гл. жаронка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Папры́шчыцца ’пакрыцца прышчамі’ (Сл. ПЗБ, Мат. Гом.), ’патрэскацца’ (Сцяшк. Сл.), попры́шчыца ’пакрыцца дробнымі пухіркамі’ (ТС), попры́шчытысь ’здранцвець, анямець ад холаду; паўміраць (ад холаду, голаду)’ (Клім.). Да прышч (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пардо́н ’прабачце, даруйце’ (ТСБМ), ’адпачынак” (мардуеся бес пардону дзень пры дні) (Мат. Гом.). Праз польск. pardon або рус. пардо́н ’тс’ з франц. pardon ’дараванне’ (параўн. Фасмер, 3, 205).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)