Слі́жба ‘колькасць’: ніколі не бачыла такой сліжбы людзей (Мат. Гом.). Калі гэта не памылка пры запісе, гл. сці́жба, то верагодней за ўсё кантамінацыя апошняга і лічба ‘лік, колькасць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)