Пе́дарка ’божая кароўка’ (ст.-дар., Жыв. НС), педу́рка‑се́дурка (кам., Шатал.; З жыцця, 166; ЛА, 1) — вынік трансфармацыі асновы *bedr‑, першапачаткова прыметніка *bedrъ, утворанага ад дзеяслоўнай асновы *bed‑/*bod‑ ’калоць’, гл. бадаць 1; у адносінах да божай кароўкі можна гаварыць пра значэнне ’наколаты, пакрыты сямю кропкамі’. Лексема ўзнікла ў выніку другасных асэнсаванняў у сувязі з імёнамі людзей — у дадзеным выпадку Фёдар/Пётр і Сідар. Гл. таксама федарка, петра-паўла (Трубачоў, Эт. сл., 1, 180–182).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пшані́ца ’пшаніца, ярыца, Triticum aestivum L.’ (ТСБМ, Кіс., Сл. ПЗБ), ’пшаніца звычайная, Triticum vulgare Vill.’ (Шат.), пшэні́ца ’пшаніца’ (ТС; вільн., Сл. ПЗБ), пшанэ́ця ’тс’ (кам., Сл. ПЗБ), пышані́ца ’тс’ (Бяльк.), пшані́чка (pszeníczka) ’кукуруза’ (Пятк. 1), ст.-бел. пшеница ’пшаніца’, укр. пшени́ця, рус. пшени́ца, польск. pszenica, чэш. pšenice) славац. pšenica, в.-луж. pšenca, н.-луж. pšenica, серб.-харв. пшѐница, шѐница, славен. pšeníca, балг. пшени́ца, макед. пченица. Прасл. *pьšenica, вытворнае ад *pьšeno, гл. пшано.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Танцюры́стка ’танцорка’ (Мат. Гом.), танцюрі́ст ’танцор’ (кам., ЖНС). Параўн. укр. танцю́ристка, танцюри́ст ’хто добра танцуе’, што паводле ЕСУМ (5, 516), вытворныя ад танцю́ра ’тс’, адкуль і назва грыбоў танцю́рка ’мухамор’, што адлюстроўвае іх знешні выгляд (на доўгай тонкай ножцы), параўн. папярэднія словы, гл. Арэальныя ўтварэнні, звязаныя з украінскай мовай, паколькі для беларускай мовы ўтварэнні на ‑ура (‑юра) і -іст (‑ыст) для характарыстыкі асоб нехарактэрны, параўн. Сцяцко, Афікс. наз., 70; Саевіч, Derywacja, 401, 409.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ТЭХА́С (Texas),

штат на Пд ЗША. Пл. 692 тыс. км². Нас. 20 044,1 тыс. чал. (1999). Адм. ц. — г. Остын. Вял. гарады і прамысл. цэнтры — Х’юстан, Далас, Сан-Антоніо, Форт-Уэрт, Эль-Паса. Большая ч. паверхні — плато Эдуардс і Лана-Эстакада (выш. да 1200 м), прыморская нізіна. На З адгор’і Скалістых гор выш. да 2665 м. Клімат субтрапічны. Сярэдняя т-ра студз. ад 1 да 15 °C, ліп. 25—30 °C. Колькасць ападкаў памяншаецца з У на З ад 1000—1300 мм да 200—300 мм за год. На асобных участках захавалася расліннасць тыпу саваннаў і дубова-хваёвыя лясы. Індустр.-агр. штат. Займае 1-е месца ў ЗША па здабычы нафты, прыроднага газу, серы, гелію; здабываюць таксама свінцова-цынкавыя руды, уран, кам. вугаль. Гал. галіны прам-сці: нафтаперапр. і хім. (гал. чынам нафтахімія — вытв-сць сінт. смол, каўчуку, пластмас, угнаенняў, кіслот і шчолачаў); аэракасмічная, у т. л. авіяракетная; каляровая металургія (асабліва вытв-сць алюмінію і магнію); харч., швейная, металаапр., маш.-буд. (вытв-сць абсталявання для нафтагазавай і хім. прам-сці, рэдыёэлектроніка, суднабудаванне). З галін сельскай гаспадаркі пераважае земляробства. Вырошчваюць бавоўну, пшаніцу, сорга, кукурузу, агародніну, люцэрну, земляны арэх. Садоўніцтва, у т. л. цытрусавыя. Арашаецца каля 4 млн. га. На З пераважае жывёлагадоўля. Пагалоўе (млн. галоў, 2000): буйн. раг. жывёлы — 13,9, авечак — 1,2, свіней — 0,9. Птушкагадоўля. Транспарт чыг., аўтамаб., марскі. Гал. парты: Х’юстан, Бомант, Порт-Артур, Корпус-Крысты.

На тэр. Т., населенай індзейскімі плямёнамі, у 1519 з’явіліся іспанцы. У 17 ст. тэр. Т. ўвайшла ў склад віцэ-каралеўства Новая Іспанія. Пасля абвяшчэння ў 1821 незалежнасці Мексікі Т. у яе складзе. У пач. 19 ст. тут пачалі сяліцца фермеры і плантатары з ЗША, якія ўвялі на тэр. Т. рабства. У выніку ўзбр. канфлікту (гл. Тэхаская вайна 1815—36) Т. абвешчаны незалежнай рэспублікай. Ў 1845 ён далучаны да ЗША, што пасля амерыкана-мексіканскай вайны 1846—48 змушана была прызнаць Мексіка. У грамадзянскую вайну ў ЗША 1861—65 Т. на баку паўд. (канфедэратыўных, рабаўладальніцкіх) штатаў. У 1901 на тэр. Т. пачалася здабыча нафты. У 1920-я г. ў штаце ўзмацнілася дзейнасць ку-клукс-клана. У 1963 у Т. (г. Далас) забіты прэзідэнт ЗША Дж.Кенэдзі.

т. 16, с. 147

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Лаша́к, лун. лоша́к ’грузд, Lactarius piperatus’ (Шатал.). Названа паводле колеру лася. У бел. гаворках існуюць аналагічныя назвы грыбоў, у аснове якіх назвы жывых істот: стаўб. казлята ’масляк’, кобр. чо́рна свыня́ ’грузд’, івац. ове́чы грыб ’неядомы’, кам. кобыла, кобр. коза́ ’пеўнік жоўты’, драг. мэдвэ́дык ’пеўнік жоўты’, агульнавядомае лісі́чкі і інш. Параўн. таксама ўздз. лось ’пеўнік стракаты’ (Жыв. сл., Нар. словатв.). Утворана ад лос‑ь пры дапамозе суф. ‑ак (гл. лаша). Аналагічна літ. briedžiùkas ’ласянё’ і ’смарчок’ (ад bríedis ’лось’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перш ’раней, некалі, уперад’, ’спачатку’ (ТСБМ, Нас., Мядзв., Гарэц., Вяр., Шат., ТС, Растарг., Бяльк.; астрав., смарг., глыб., швянч., Сл. ПЗБ; докш., Янк. Мат.; Хрэст. дыял.), ’перш-наперш’ (сміл., Станк.; паст., ваўк., воран., Сл. ПЗБ), пэрш ’тс’ (кобр., кам., Сл. ПЗБ) — прыслоўе ў форме вышэйшай ступені (ад пе́ршы 1 — гл.) утворана па ўзору суплетыўных форм менш, лепш, больш, горш. Сюды ж перш‑на́перш ’перш за ўсё’ (ашм., Стан.), перш‑напершу, перш‑на́пярш ’тс’ (віл., пух., Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́перадзень ’вяз, якім замацоўваюцца галоўкі саней’ (рагач., Сл. ПЗБ), по́перэдзень ’пярэдні вяз у санях; дошкі, што кладуцца на перадок воза; пярэдняя вяроўка для ўвязвання сена’ (ТС), по́пяразань ’галоўкі палазоў’ (лід., Сл. ПЗБ), по́пырыдэнь ’вяроўка для ўвязвання сена, саломы на возе’, драг. попырыдне́ ’тс’ (кам., Сл. ПЗБ), по́пырыдэй ’тс’, папе́радзень ’вяроўка-пярэдня’ (свісл., Шатал.). Назва з конфіксам па‑/по‑ + ‑ень па адносінах да месцазнаходжання: перад, перадок воза, саней і пад. (Сцяцко, Афікс. наз., 242). Параўн. по́парсак (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Слу́чай ‘выпадак, здарэнне’ (Нас., Шат., Растарг., ТС, Ян., Сл. ПЗБ), слу́чай ‘тс’ (Растарг., Бяльк.). Укр., рус. слу́чай, серб.-харв. слу̏ча̑ј, славен. slučȃj, балг. слу́чай, макед. случај, ст.-слав. сълоучаи. Прасл. *sъlučajь утворана з суф. ‑jaj ад *sъlučati sę ‘здарацца’; гл. Слаўскі, SP, 1, 86 і наст. Апошняе да лу́чыць (гл.); гл. Фасмер, 3, 679; Бязлай, 3, 266. Дыялектнае случа́цца, случы́цца ‘здарацца’ (Ян.; в.-дзв., Сл. ПЗБ), случя́тыся ‘тс’ (кам., Сл. ПЗБ), магчыма, з рус. случа́ться ‘тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кажухо́ваць, акажуховаць хату ’ашаляваць’ (Федар., рук.), кожухіўка ’шаляваная сцяна’ (кам., Нар. сл.). Рус. арл., болх., свярдл., с.-ур. кожушить ’шаляваць’, кожушка ’абшалёўванне’, польск. kożuchować ’шаляваць’, kożuchowanie, апошняе вядома з першай палавіны XVI ст., відавочна, прапускае. Бел. слова паводле фармальных адзнак і лінгвагеаграфіі неабходна лічыць паланізмам. Польск. да kożuch ’пакрыццё, аблямаванне’, параўн. дыял. kożuch ’аблямаванне з гліны, якое пакрывае ганчарную печ’. Рус. таксама вытворнае ад кожух, аднак статус яго (суадносіны з польск. словам — запазычанне? незалежныя ўтварэнні?) няясны, патрабуецца распрацоўка пытання на ўзроўні рэалій.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Раве́снік ’чалавек аднолькавага ўзросту з кім-небудзь’ (ТСБМ, Бяльк.), ’аднагодак’ (вільн., дзятл., карэл., віл., кам., Сл. ПЗБ); раве́сніца ’аднагодка’ (ТСБМ; навагр., шчуч., лід., Сл. ПЗБ). Рус. ровесник, укр. рове́сник, чэш. rovesník, польск. rowieśny ’аднаго ўзросту’. Суфіксальнае ўтварэнне ад той жа асновы, што і ро́ўны (гл.). Падобна на тое, што тут мела месца складанне асноў ро́ўны і вясна́ ў значэнні ’год’. Сной (Безлай, 3, 156) мяркуе, што на падставе гэтых форм можна рэканструяваць *orvesnikъ > ад прыметніка *orvesьnъ, другаснага ў адносінах да *orvьnъ ’роўны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)