Валасе́нь1 ’пухір на пальцах, хвароба’ (Нас.). Насовіч тлумачыць, што хвароба названа так таму, што яе выклікае быццам бы чарвяк, падобны да воласа (Нас., 65).
Валасе́нь3 ’нітка або жылка ў вудзе’ (бых., КЭС), валаснік ’тс’ (Гарэц.). Да волас, з якога робіцца такая жылка.
Валасе́нь4 ’моцная высокая трава’ (Маш.), валасень, валасняк ’расліна, Hieracium pilosella L.’. Да волас.
Валасе́нь5 ’від чарвяка, Nematomorpha, Gordiacea’ (КЭС). Назва дадзена за валасападобнае цела (БелСЭ, 2, 567).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Му́ркаць, му́ркнуты, мурну́ць, муркота́ць ’ціха вурчаць, утвараючы гукі «мур-мур» (пра ката)’, ’мармытаць, бурчаць, гаварыць сабе пад нос’ (ТСБМ, Выг. дыс., ТС; З нар. сл., ігн., шальч., Сл. ПЗБ), ’паціху падаваць голас’ (ТС). Укр.му́ркати, му́ркнути, муркота́ти ’тс’. Бел.-укр. ізалекса. Балтызм. Параўн. літ.mur̃kti, murkúoti, murksóti ’мурлыкаць’, ’сядзець прыжмурыўшыся’ (Грынавяцкене, Сл. ПЗБ, 3, 85). Сюды ж пін.му́рка ’мянушка сабакі’ (КЭС). Спрошчана як гукапераймальнае тлумачыць паходжанне Васілеўскі (Прадукт. тыпы, 72, 79). Гэтак жа і аўтары ЕСУМ (4, 538).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ду́бальт ’удвайне, удубальт’ (БРС, Нас., Байк. і Некр., Касп., Бяльк.). Запазычанне з польск.dubelt ’тс’. Польск. слова, паводле Брукнера (101), з ням.dupel ’падвойны’, аднак ням. форма не тлумачыць наяўнасць ‑t у польск. слове, таму, мяркуем, лепш зыходзіць з ням.doppelt (гібрыдная форма, вядомая з XVI ст., паводле Пауля, Wörterb., 7. Aufl., 129, якая ўзнікла з doppel < франц.double шляхам кантамінацыі з gedoppelt). Паводле Кюнэ (Poln., 52), польск.dubelt узята з н.-ням.dubbelt або ўстарэлага ням.duppelt.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жубрава́ць ’доўга старанна працаваць’, ’выпрошваць’ (Юрч.). Польск.żubrować ’ачышчаць збожжа ад восцей, прапускаючы яго праз спецыяльны апарат żubrównik’. Першае бел. значэнне магчыма тлумачыць як развіццё запазычанага польск., другое адлюстроўвае гукавую змену жабраваць (гл. жабра́к). Але і першае магло ўзнікнуць непасрэдна на бел. глебе ў выніку семантычнага развіцця паводле мадэлі ’выпрошваць’ > ’пакутаваць’ > ’цяжка працаваць’ (параўн. слав.trǫdъ ’хвароба’ > ’праца’). У сувязі з другім значэннем параўн. яшчэ серб.-харв.жу̏борити ’рабіць лёгкі шум’, балг.дыял.жуборя ’шумець’, макед.жубори ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Смята́нік ‘дзядкі аптэчныя, Agrimonia eupatoria L.’ (Касп., Кіс.маг.). Укр.смета́нник ‘тс’, польск.дыял.śmietannik ‘тс’, таксама і інш. расліны: Trifolium montanum, Lilium martagon, н.-луж.snietana ‘вятроўнік вязалісты, Filipendula ulmaria Maxim.’. Праабражэнскі (2, 335) утварае ад sъmetana (гл.), гл. таксама Гаўлава (Studia Etym. Brun., 3, 99), якая сцвярджае, што мар.smetaník ‘таемнік, Lathrae squamaria L.’ даваўся каровам пасля піцця, каб яны давалі тлустае малако. ЕСУМ (5, 320) тлумачыць выкарыстаннем расліны для выпарвання збанкоў для малака.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
áufschließen*
1.vt
1) адчыня́ць
2) тлума́чыць
3) геал. разве́дваць
2.~, sich
1) распуска́цца; раскрыва́цца;
sein Herz schloss sich mir auf мне раскры́лася яго́ душа́
2) змыка́цца;
die Réihen schlóssen sich fest auf рады́ самкну́ліся
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ЗО́ННАЯ ТЭО́РЫЯкрышталічных цвёрдых цел,
квантавая тэорыя спектра энергій электронаў крышталя. Паводле З.т. гэты спектр складаецца з зон дазволеных і забароненых энергій. З.т. тлумачыць шэраг уласцівасцей і з’яў у крышталях, у прыватнасці, розны характар іх электраправоднасці.
Аснова З.т. — аднаэлектроннае прыбліжэнне: скорасць руху атамных ядраў каля становішчаў раўнавагі многа меншая за скорасць электронаў; кожны электрон рухаецца ў трохмерна-перыядычным полі, якое ствараецца ядрамі і астатнімі электронамі. Зона праводнасці (с) і валентная зона (v) утвораны сукупнасцю атамных энергет. узроўняў, «расшчэпленых» у выніку аб’яднання свабодных атамаў у крышт. рашотку. Узроўні энергіі валентных электронаў (е) атама расшчапляюцца і зрушваюцца значна больш, чым узроўні ўнутраных электронаў (і). Шырыня забароненай зоны Eg (энергет. шчыліна паміж v- і с-зонамі) вызначаецца раўнаважнай адлегласцю паміж ядрамі (пастаяннай крышт. рашоткі d) У крышталі з N ідэнтычных атамаў кожны атамны ўзровень расшчапляецца на N узроўняў, якія ўтвараюць квазінеперарыўную дазволеную зону або яе частку. Электроны запаўняюць дазволеныя зоны энергій у адпаведнасці з Паўлі прынцыпам: на N узроўнях зоны можа знаходзіцца не больш за 2N электронаў. Уласцівасці крышталя залежаць ад колькасці электронаў у зоне праводнасці і/ці ад колькасці незапоўненых узроўняў (вакансій для электронаў) у валентнай зоне. Калі энергет. зона запоўнена электронамі часткова, то пад уздзеяннем знешняга эл. поля яны пераразмяркоўваюцца па ўзроўнях у зоне. Пры гэтым парушаецца сіметрыя размеркавання электронаў па скорасцях — узнікае эл. ток. Таму крышталь з часткова запоўненай c-зонай з’яўляецца правадніком электрычнасці — металам. Электроны ў поўнасцю запоўненай v-зоне з-за прынцыпу Паўлі не могуць пераразмяркоўвацца па ўзроўнях энергіі; крышталь з пустой с-зонай і поўнасцю запоўненай электронамі v-зонай — дыэлектрык. Калі цеплавая энергія дастатковая для пераводу часткі электронаў з v-зоны ў c-зону, то электраправоднасць крышталя расце пры награванні; такі крышталь — паўправаднік. Пры слаба перакрытых с- і v-зонах крышталь з’яўляецца паўметалам (напр., вісмут), а пры змыканні гэтых зон (Eg=0) — бясшчылінным паўправадніком (напр., шэрае волава). З.т. — набліжэнне да рашэння фундаментальнай задачы: вывесці ўласцівасці крышталя з уласцівасцей атамаў, з якіх ён складаецца.
Літ.:
Харрисон У.А. Электронная структура и свойства твердых тел: Физика химической связи: Пер. с англ.Т. 1—2. М., 1983;
Анималу А. Квантовая теория кристаллических твердых тел: Пер. с англ.М., 1981.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Вы́пса ’пагардлівая назва састарэлага’ (Нас., Гарэц.); ’сабачая морда’ (Бяльк.). Рус.смал.вы́пса ’лаянка’. Традыцыйна лічыцца літуанізмам; яшчэ Карскі (Белорусы, 128) параўноўваў з літ.vypsau, vypsóti ’стаяць або сядзець з насмешлівым выразам твару’. Урбуціс (Baltistica, 5 (1), 53) указвае і на зафіксаванае ў картатэцы (адзін раз) LKŽvypsá ’мянушка чалавека’. У семантычных адносінах вельмі прывабліва звязаць гэта слова з выпсець (гл.); параўн., напр., думку аб сувязі рус.хрыч са ст.-рус.гричь ’сабака’ (Трубачоў, Происх., 27), але словаўтварэнне тлумачыць у гэтым выпадку цяжка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Грані́ца ’граніца’, ’мяжа’ (БРС, Шат., Касп.). Рус.грани́ца, укр.дыял.грани́ця. Прасл.*granica, вытворнае ад *granь ’вугал, насечка, грань’. Гэта апошняе паходзіць з праформы *ghrō‑n‑ (агляд форм у слав. мовах гл. у Трубачова, Эт. сл., 7, 104–106, які мяркуе, што асабліва трэба звярнуць увагу на значэнне ’галінка’, што дае магчымасць тлумачыць паходжанне гэтай асновы ад і.-е.*ghrē‑: *ghrō‑, *ghǝ‑ ’расці’). Гл. яшчэ Фасмер, 1, 452–453; Слаўскі, 1, 339–340; Бернекер, 1, 346; Шанскі, 1, Г, 160.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ке́пала ’капун, капуха’ (Жыв. сл., Янк. Мат.). Гл. кепацца. Магчыма, утворана пры дапамозе суфікса ‑ала ад капаць (параўн. семантычна капун) з другасным пераносам націску на каранёвы галосны (ка́пала > ке́пала, а > е пад націскам) (параўн. Сцяцко, Афікс. наз., 93–94). Іншую версію прапануе Непакупны (Лекс. балтызмы, 29) з літ.kẽpalas ’булка хлеба’. Семантычнае разыходжанне ён тлумачыць наступным чынам. Тое ж літ. утварэнне з іншым суфіксам kepaĩšis, апрача значэння ’хлеб, ляпёшка’, мае яшчэ пераноснае значэнне ’мямля, размазня’. Гэтай версіі прытрымліваецца таксама Лаўчутэ (Балтизмы, 67).